кана́т м. кана́т, -та м.; лі́на, -ны ж.; (верёвка) вяро́ўка, -кі ж.;
стально́й кана́т сталёвы кана́т;
цепно́й кана́т ланцуго́вы кана́т;
ходи́ть по кана́ту хадзі́ць па кана́це.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Сно́ўдаць, сно́ўдацца ‘хадзіць, рухацца туды і сюды (часцей без мэты)’, ‘бадзяцца’ (ТСБМ, Ласт., Байк., Касп., Сцяшк., Варл., Жд. 3, Сл. ПЗБ; гродз., З нар. сл.; мёрск., Нар. лекс.), ‘снаваць’ (Байк. і Некр.), сну́дацца ‘тс’ (Шат.), сно́ўдацца, сны́даць ‘тс’ (Касп.), сна́ўдацца ‘валачыцца’ (Ян.), снаўда́цца ‘тс’ (Сл. ПЗБ). Сюды ж снаўда́ль ‘хто ходзіць без справы’ з літ. snaudãlius ‘соня’ (там жа). Лаўчутэ (Балтизмы, 73) адносіць да балтызмаў, параўн. літ. snaudà, snaudala ‘чалавек, які любіць паспаць’ < snausti ‘драмаць’, ‘быць павольным, марудным’. Розніца ў значэннях узнікла, відаць, пад уплывам снаваць ‘хадзіць туды і сюды’ (гл.). Гл. таксама Свобада, Studies in Slavic Linguistics and Poetics, N. Y. — London, 1968, 246. Гл. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сёртаць ‘бадзяцца, мазоліць вочы’ (полац., Нар. лекс.), ‘мітусіцца, снаваць’ (дзісн., Яшк. Мясц.), ‘прыглядацца, шукаць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Паводле Варбат (Этимология–1975, 32 і наст.), да прасл. *sьrtati, якое ўзнаўляецца на аснове рус. зах. сёртать ‘хадзіць без справы, бадзяцца’, алан. се́ртать ‘чакаць’, цвяр. серта́ть ‘пераступаць з нагі на нагу’, польск. дыял. siertać się ‘мітусіцца, кідацца’, серб.-харв. sȑtati ‘ісці, хадзіць, як сляпы, бадзяцца’, балг. дыял. сръ́та ‘углядацца’, макед. сртам ‘углядацца; чакаць’, якія далей да і.-е. кораня *ser‑ ‘цячы’ з ‑t‑ пашыральнікам. Па-за славянскімі мовамі адпаведнікі ў ст.-інд. sísarti, sárati ‘цячы, спяшацца, імкнуцца’, с.-ірл. sirid ‘бадзяцца, нападаць, рабаваць’, літ. apsìrti ‘акружваць’, лат. sirt ‘бадзяцца, нападаць, рабаваць’ і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лы́жы, ‑аў; адз. лыжа, ‑ы, ж.
Плоскія драўляныя загнутыя спераду палазы, якія прымацоўваюць да абутку для перамяшчэння па снезе. Хадзіць на лыжах. □ Мы змораныя ля сасны Зрабілі б свой прывал, Дзе лыжаў след, як дзве струны, Пралез праз перавал. Танк. // Узлётна-пасадачныя палазы самалёта, якія ўстанаўліваюцца замест колаў у зімні час.
•••
Навастрыць лыжы гл. навастрыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Ключо́к ’кулік’ (Мат. Гом.). Магчыма, да ключа (гл.). Параўн. польск. kulig, kulik ’кулік’ і ’чарада саней падчас масленіцы’. Не выключана, аднак, што пад уплывам ключс ключок < *клінок ад клікаць (гл.) і суфікса — < ж, характэрнага для Nomina agentis (хадок ад хадзіць) (Сцяцко, Афікс. наз., 59–60).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
То́псацца ’таптацца, хадзіць, выконваючы якую-небудзь работу’ (брасл., Сл. ПЗБ). Відаць, ад топаць (гл.) з экспрэсіўным суф. ‑с(а), магчыма, праз стадыю аддзеяслоўнага назоўніка *топса, параўн. крыкса, плакса і пад. (гл. крыкса 2), адносна якіх гл. Сцяцко, Афікс. наз., 64 і наст.; Саевіч, Derywacja, 402.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
за́дні, ‑яя, ‑яе.
1. Які знаходзіцца ззаду проціл. пярэдні. Заднія ногі каня. Задняе кола. □ Коля з Мішам занялі месцы на задні лаўцы. Якімовіч. // у знач. наз. за́дні, ‑яга, і за́дняя, ‑яй, ж. Пра чалавека, які рухаецца; стаіць і пад. ззаду за кім‑, чым‑н. Увагу Дзмітрыя прыцягнуў натоўп каля пакгаўза. Заднія ўзнімаліся на дыбачкі, выцягвалі шыі, падскоквалі. Беразняк.
2. Накіраваны назад (пра напрамак руху). Шафёр развярнуўся і заднім ходам падаў машыну да самых дзвярэй. Пальчэўскі.
•••
Задні праход гл. праход.
Адысці на задні план гл. адысці.
Без усякай задняй думкі гл. думка.
Даць задні ход гл. даць.
Заднім днём гл. дзень.
Заднім розумам моцны гл. моцны.
Ляжаць без задніх ног гл. ляжаць.
Спаць без задніх ног гл. спаць.
Хадзіць (стаяць) на задніх лапках гл. хадзіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нагрэ́цца, ‑грэюся, ‑грэешся, ‑грэецца; зак.
Стаць, зрабіцца цёплым ці гарачым. Ужо хутка паўдня, а зямля яшчэ зусім не нагрэлася. Ваданосаў. За дзень вада была нагрэлася, і Язэпу здалося, што ніколі ў жыцці ён не мыўся з такой асалодай, як цяпер. Асіпенка. // Дасягнуць высокай тэмпературы, напаліцца. Да чырвані нагрэлася пліта. Гроднеў. // Разм. Сагрэцца. Каб нагрэцца, [Папас] пачаў хадзіць па пакоі. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
беспрацо́ўны, ‑ая, ‑ае.
Пазбаўлены работы, заработку, а таксама магчымасці атрымаць (у капіталістычных краінах) пастаянны заработак. У кішэні ляжалі дакументы на імя беспрацоўнага настаўніка, за якога я павінен быў выдаваць сябе. Анісаў. / у знач. наз. беспрацо́ўны, ‑ага, м.; беспрацо́ўная, ‑ай, ж. Я знаю, што мне беспрацоўным не быць, Што голад не будзе за мною хадзіць. А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кру́жна,
1. Прысл. да кружны. Не сунімаючы разбегу, Дзе кружна, дзе і напрасткі, Навобмацак бяруць з-пад снегу Разгон вясновы ручайкі. Гаўрусёў.
2. безас. у знач. вык. Далёка, далей, чым па прамой. Краузе надумаў не хадзіць па вуліцы ў камендатуру, бо гэта было крыху кружна, а загадаў прарэзаць дзверы ў агарожы і праз двор выходзіў у каменданцкі будынак. Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)