Ко́пысць ’лапатачка для размешвання кашы’ (Крачк.). Параўн. копустка (гл.). Да *копасць утварэнне з суфіксацыяй на ‑osłb і націскам на першым складзе: капаць Жопасць, як любіць > любасць,⇉хварэць > хворасць⇉(Сцяцко, Афікс. наз., 89).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крама́ч ’нож з паламаным лязом’ (Янк. Мат., КЭС, лаг., Нар. сл.). Параўн. ст.-рус. крома ’кавалак, нешта адломанае, адрэзанае’. Суфіксацыя на ‑ач для назваў прадметаў па ўласцівасцях (Сцяцко, Афікс. наз., 31–32).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крыве́ч ’назва невялікага лесу’ (Сцяшк.). Да крывы (гл.). Невялікія дрэвы называюць крывымі. Словаўтваральна да *крывеча. Мадэль на ‑єна з агульным значэннем сукупнасці. Параўн. пустыпустэча ’стары лес’ (Сцяцко, Афікс. наз., 102–103).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крышчы́ны1 ’адходы пасля апрацоўкі воску’ (Сцяшк. Сл., Сл. паўн.-зах.). Гл. крышчыны2.

Крышчы́ны2 ’гушча ад квасу’ (Шн., Малч.). Ад крышыць (гл.). Утворана з суфіксам ‑чына (Сцяцко, Афікс. наз., 75).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кульманы́ ’салодкія стравы, бліны, клёцкі’ (Нас., Бяльк., Сцяшк. Сл.). Магчыма, утворана пры дапамозе экспрэсіўнай суфіксацыі на ‑май (параўн. дурман, кусман) (Сцяцко, Афікс. наз., 54). Тады роднаснае з кулага (гл.) і кулеш (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жа́чка ’жняярка’ (Юрч.), ’жняя’ (Сл. паўн.-зах.; Выг. дыс., 33). Чэш. žačka ’тс’. Паводле прадуктыўнай мадэлі, ад дзеяслова жацьх з суфіксам ‑ачка ў агентыўным (асабовым і неасабовым) значэнні (Сцяцко, Афікс. наз., 32).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Паначо́та, поночо́та ’цемра, цемната’ (Клім.). Калі лічыць па словаўтварэнню, то гэта аддзеяслоўнае ўтварэнне з суф. ‑ота (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 89) ад *паначыць (параўн. укр. поно́чіти ’цямнець вечарам’) і далей да ноч.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́ска1 ’Вялікдзень’, ’велікодная булка, святочны пірог’ (Мат. Гом., Сл. Брэс., Ян., ТС). Да па́сха (гл.).

Па́ска2 ’пасьба’ (круп., Сл. ПЗБ). Да па́сці (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 47.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́цемак, по́цемкі, по́цем ’цемната’ (ТСБМ, Нас., Сцяц., Бяльк.), по́цемку, по́цямку упоцемку’ (Сл. ПЗБ). Ад по- (*po‑) і цьма (Сцяцко, Афікс. наз., 243). Утворана, як до́світак. Сюды ж по́цемак ’скрытны чалавек’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыставе́нь ’прымак’ (Інстр. 2; гарад., Нар. лекс.), пры́стаўня ’тс’ (Касп.). Да прыста́ць ’далучыцца, прыжыцца’ (гл.). Аб суфіксах ‑ень, ‑ня гл. Вярхоў, Аб нек. асабл., 33 і наст.; Сцяцко, Афікс. наз., 38, 58.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)