Ваўчо́к ’дзіцячая цацка’ (БРС). Рус. волчо́к ’тс’ (з XVI–XVII стст.?). Ад волк, воўк (цацка выдае гукі, нібы выццё); параўн. і чэш. назву гэтай цацкі vlk (Шанскі, 1, В, 153; гл. таксама Фасмер, 1, 346–347, які прыводзіць як паралель лат. vilks ’воўк’ у назвах розных інструментаў і ўказвае, што і ў ням. мове розныя інструменты носяць назву ’воўк’). Менш пераконвае Гараеў, 54 (гл. і Праабражэнскі, 1, 94): сувязь з дзеясловам волочиться. У бел. мове ваўчок, відавочна, запазычанне з рус.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вешка1 ’галінка’ (КТС), вешачка ’тс’ (Шн., Песні), рус. пск. ве́шка ’галіна, пераважна яловая’, арханг. ’галіна’. Да веха, вяха1, 4 (гл.); параўн. таксама рус. арханг. веха́ ’вярба’, арл. веха ’паручайнік, Sium latifolium L.’, польск. wiecha ’мяцёлка’, нарв. vise ’тс’, veis (< *vaiso‑) ’сцябло’, лац. virgo ’галіна, розга’.

*Вешка2 ’знак, якім указваецца ў полі зімой дарога’ (КТС, Інстр. I); ’указальнік фарватэра’ (Інстр. I) дэмінутыў ад вяха́1 (гл.).

Вешка3 ў выразе ве̂шка‑раба ’падзыўное для свіней’ (Шпіл.). Гл. вяцю-вяцю.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апо́лак, апо́л (Сцяшк.), абапалак (Інстр. II) ’крайняя дошка з бервяна’. Рус. дыял. ополок, обаполок ’тс’, укр. обаполок, обапіл ’тс’, рус., укр. ополок, обаполок маюць таксама значэнне ’частка скуры на жываце’ і ’ўскраіна’. Польск. opołek ’гарбыль’. Аполак утворана ад полъ ’бок, край’ з прэфіксальным о‑ (> а‑) і суфіксам ‑ъкъ (> ‑ак), як акраек; параўн. абочына. Агульнае значэнне ’тое, што з краю’ (параўн. чэш. opolí) канкрэтызуецца па-рознаму ў розных выпадках, у прыватнасці ’дошка з краю бервяна’. Не выключана, што польскае з беларускай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Арама́т. Рус., укр. арома́т. Ст.-бел. ароматъ, ароматы (у друк. кн. XVII ст., Гіст. мовы, 1, 298), ст.-рус. ароматъ з ст.-слав. (толькі мн. л.!), ароматы < грэч. ἄρωμα, мн. л. ἀρώματα, родны скл. мн. л. ἀρωμάτων. Стараславянская форма адлюстроўвае грэч. мн. л. Паколькі ўжо ў Лексісе Зізанія арома́ты, націск, магчыма, выводзіць з грэч. ускосных форм, а не з франц. Параўн. Шанскі, 1, А, 146. Аб грэчаскай крыніцы бел. арамат гл. Булахаў, Курс суч., 163; Юргелевіч, Курс, 127; Гіст. лекс., 122.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аско́лак. Рус. оско́лок, укр. оско́лок, оскі́лок ’тс’, славен. oskȃłek ’стрэмка’, чэш. oskolek з рускай мовы. Ст.-рус. осколъ ’скала’. Фасмер (3, 160) указвае на сувязь з щель, скала, колоть, г. зн. на належнасць да і.-е. *(s)kel‑/(s)kol‑; такую ж сувязь канстатуе і Аткупшчыкоў (Из истории, 114). Шанскі (КЭСРЯ, 315) удакладняе словаўтварэнне осколить ’ашчыпаць, абцясаць’ > оскол, ад якога памяншальнае осколок (формы осколить, оскол фіксуе Даль), прычым у осколить «корань той самы, што ў колоть» (КЭСРЯ), відавочна, осколить азначала ’абкалоць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гра́біць ’грабіць’ (БРС). Параўн. рус. гра́бить, укр. гра́бити, польск. grabić, балг. гра́бя, ст.-слав. грабити і г. д. Прасл. *grabiti ’хапаць, грабіць, браць; зграбаць і да т. п.’ Да і.-е. *ghrōbh‑; параўн. ст.-інд. grāháyati ’прымусіць схапіць’. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 97; Фасмер, 1, 449–450; Траўтман, 95–96; Бернекер, 1, 344; Слаўскі, 1, 333–334. Ад гэтага прасл. дзеяслова ўтворана *grabja, *grabji ’граблі, грэбень’ (’тое, чым зграбаюць’): бел. гра́блі, рус. гра́бли, укр. граблі́, польск. grabie, чэш. hrábě і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жмы́хаць ’мыць бялізну’ (расон., Шатал.), жма́хаць ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. дыял. жмы́хать ’тс’, укр. жминка́ти, жма́кати ’тс’, славац. žmýkať ’тс’, славен. žmikati ’сціскваць (у тым ліку вінаград, сыр, бялізну)’, žmúlja ’пральная дошка’. Ад. прасл. *žьm‑ (гл. жаць2) з суфіксамі ‑уха‑, ‑аха‑ (Слаўскі, SR, 1, 76) ці ‑ука‑ ўтварыліся дзеясловы з абазначэннем дэфарміруючага сцісквання; магчыма, менавіта на гэта ўказваў экспрэсіўны суфікс. Параўн. рус. жмакать ’неахайна сціскваць’, серб.-харв. жми̏кати ’выціскваць’ і інш. У гаворках адбывалася семантычная спецыялізацыя: пераход да ’праць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жужэ́ць ’гусці’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. жужжа́ть, балг. жужа ’тс’. Параўн. славен. žučati. Паводле Шанскага (1, Д, Е, Ж, 297), жужжать < жузг‑ (як дребезг‑и) ад гукапераймальнага жу‑ < *geu‑) + ‑ати. Але гэта не тлумачыць пераходу зг > жж. Фасмер (2, 64) тлумачыў жж як экспрэсіўнае. Пераход zg > > žž > ž тлумачыцца праз суфікс *‑ě‑ti; магчыма, ён адлюстроўваецца ў бел. дыял. форме на ‑эць. Улічваючы балг. форму, відаць, прасл. Міклашыч, 412. Параўн. жузнець. Параўн. рус. дыял. назвы насякомых жузг, жужг, жужга (СРНГ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

За́раз ’цяпер’, дыял. за́ра, за́рэ (Сл. паўн.-зах.). Рус. дыял. за́ра́з, укр. за́раз, польск. zaraz ’тс’, н.-луж. zaraz ’сабля, кінжал, нож’, в.-луж. zaraz ’удар’, чэш. zaráz, славац. zaraz ’цяпер’, чэш., славац. záraz ’удар; уражанне’. Ст.-рус. заразъ ’адразу’ (Курбскі). Націск указвае на магчымасць запазычання з польск., паколькі ў асноўным слова пашырана ў зах.-слав. мовах, дзе ўтворана з прыназоўніка za і назоўніка raz (гл. раз). Зыходнае значэнне ’за адзін удар, узмах’ (Брукнер, 645). Параўн. яшчэ і польск. teraz ’зараз’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зноў, ізно́ў (Багдановіч), дыял. зной (Жд. 1). Рус. сно́ва, сы́знова, пск., смал. изно́в, смал. изно́ву, бранск. изновь, укр. знов, ізно́в, знову, ізно́ву, польск. znów, znowu, чэш. znova, znovu, славац. znova, znovu, паэт. znov, серб.-луж. znowa, славен. iznȏva, iznòv, серб.-харв. и̏знова, балг. изно̀во. Ст.-слав. изнова. Ст.-рус. изнова (XIV ст.). Прасл. jьz‑nova ўяўляе сабой спалучэнне прыназоўніка з р. скл. прыметніка nov‑ (гл. новы), апошні галосны (канчатак р. скл.) рэдукуецца ці страчваецца ў сувязі з дээтымалагізацыяй (Шуба, Прыслоўе, 111).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)