Гра́біць ’грабіць’ (БРС). Параўн. рус. гра́бить, укр. гра́бити, польск. grabić, балг. гра́бя, ст.-слав. грабити і г. д. Прасл. *grabiti ’хапаць, грабіць, браць; зграбаць і да т. п.’ Да і.-е. *ghrōbh‑; параўн. ст.-інд. grāháyati ’прымусіць схапіць’. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 97; Фасмер, 1, 449–450; Траўтман, 95–96; Бернекер, 1, 344; Слаўскі, 1, 333–334. Ад гэтага прасл. дзеяслова ўтворана *grabja, *grabji ’граблі, грэбень’ (’тое, чым зграбаюць’): бел. гра́блі, рус. гра́бли, укр. граблі́, польск. grabie, чэш. hrá і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)