сур’ёзнець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Рабіцца, станавіцца сур’ёзным. Можна было заўважыць, як пакрысе сур’ёзнеў .. [Чорны], рабіўся негаваркім, усё больш паглыбляючыся ў сябе. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сцюдзяне́ць, ‑ее; незак.
Разм. Станавіцца сцюдзёным, халодным. Сцюдзянеюць дні. / у вобразным ужыв. У дзядзькі Сцяпана змыкаюцца сківіцы, нядобра сцюдзянее адзінае вока. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчыльне́ць, ‑ее; незак.
Станавіцца больш шчыльным (у 1, 2 знач.). Хай растуць і шчыльнеюць калоны. Мір ідзе! — Прэч з крывавай вайной. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Весніць (паэт.) ’рабіць вясёлым, вясеннім, марыць аб надыходзе нечага вясёлага, шчаслівага’, весніцца (паэт.) ’буйнець, разгарацца, станавіцца вясёлым’. Новыя адыменныя ўтварэнні (КТС); параўн. аналагічна ў польск. wiosnować się ’адмалоджвацца, аднаўляцца’, wiosnować ’квітнець’, чэш. jařiti ’станавіцца буйным, вясёлым, хуткім, рэзкім’, rozjařuje se ’прыходзіць (аб вясне)’, укр. весні́ти уступаць у сілу (аб вясне), расцвітаць’. Да вясна́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каржаце́ць ’станавіцца сухім, цвёрдым, пакрывацца «каржом» — сухой коркай’ (Янк. 111). Само тлумачэнне указвае на сувязь з корж (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ды́біцца ’тапырыцца, станавіцца дыбам’ (БРС). Да сямейства прасл. *dybati, *dyba; гл. ды́ба́ць. Сюды ж і дыбкі́ (на дыбкі́).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бядне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.
1. Траціць сваё багацце, станавіцца бедняком (у 1 знач.).
2. Траціць што-н., спусташацца, мізарнець.
Рака бяднее на рыбу.
Фантазія бяднее (перан.).
|| зак. абядне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е і збядне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тупе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Станавіцца тупым (у 1 знач.); тупіцца. Нож тупее. // перан. Станавіцца менш вострым (пра боль). Боль спачатку быў рэзкі, але з кожным крокам тупеў. Язэп радаваўся — значыць, абыдзецца, і не трэба будзе лажыцца ў бальніцу. Асіпенка.
2. перан. Прыходзіць у стан атупення, станавіцца неўспрымальным, тупым. Памяць тупее. □ Баталаў з жахам заўважыў, як тупее ў яго хлопцаў былая нянавісць. Асіпенка. Семінарысты сноўдаліся па пакоі, асабліва ў часе падрыхтоўкі да экзаменаў, як тручаныя тараканы; іх галовы, нашпігаваныя папоўскай цвіллю, памалу тупелі. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цвярдзе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1. Станавіцца цвёрдым, больш цвёрдым (у 2–7 знач.). З поўначы цягнула сухім холадам, зямля прыкметна пачала цвярдзець. Хомчанка.
2. перан. Станавіцца непахісным, мужным, вынослівым. Мы помнім, як трубы трубілі трывогу, як сэрцы ад болю цвярдзелі, што камень. Броўка. Звычайна пасіўная, нават кволая, .. [маці] непахісна цвярдзела, калі што датычылася дзяцей або яе асабіста. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
танчэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.
Разм. Станавіцца тонкім або больш тонкім. Паступова вяроўка танчэла і заканчвалася тоненькім пяньковым хвосцікам з дзесяткамі вузельчыкаў. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)