тупе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Станавіцца тупым (у 1 знач.); тупіцца. Нож тупее. // перан. Станавіцца менш вострым (пра боль). Боль спачатку быў рэзкі, але з кожным крокам тупеў. Язэп радаваўся — значыць, абыдзецца, і не трэба будзе лажыцца ў бальніцу. Асіпенка.

2. перан. Прыходзіць у стан атупення, станавіцца неўспрымальным, тупым. Памяць тупее. □ Баталаў з жахам заўважыў, як тупее ў яго хлопцаў былая нянавісць. Асіпенка. Семінарысты сноўдаліся па пакоі, асабліва ў часе падрыхтоўкі да экзаменаў, як тручаныя тараканы; іх галовы, нашпігаваныя папоўскай цвіллю, памалу тупелі. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)