Ікано́м ’кіраўнік маёнтка’, ’аканом у кляштары’, ’ашчадны гаспадар’ (Нас.), ікано́мія ’гаспода, панскі двор’ (Бяльк.), ст.-бел. икономъ, иканома ’эканом, загадчык гаспадаркі’. Формы з пачатковым відаць, са ст.-рус. икономъ, икономия (XI–XII стст.) < грэч. οἰκονόμος, οἰκονομία. Гл. Фасмер, 2, 125. Няма падстаў прыцягваць польск. ekonom для тлумачэння ст.-бел. икономъ, як Булыка, Запазыч. Гл. аканом.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́сці ’несці, дастаўляць і інш.; несці яйкі’ (БРС, ТСБМ, Сл. ПЗБ, Бяльк.), а таксама несць, нясці (Бяльк., Сл. ПЗБ), несці (ТС); укр. не́сти, рус. не́сти, польск. nieść, чэш. nésti, славац. niesť, в.-луж. njesć, н.-луж. njasć, славен. nesti, серб.-харв. не́сти, балг. неса́, макед. несе́ ’несці яйкі’. Прасл. *nesti, роднаснае літ. néšti, лат. nest ’несці’ і інш., гл. Фасмер, 3, 67; Шустар-Шэўц, 13, 1014; Махэк₂ (396) і Бязлай (2, 220) адрозніваюць аманімічныя формы са значэннем ’несці, дастаўляць і пад.’ ад формаў са значэннем ’несці яйкі’; апошнія разглядаюцца як збліжаныя на базе народнай этымалогіі з *nesti ’несці, дастаўляць’ утварэнні ад прасл. *nersti (гл. нераст), якое мела значэнне, акрамя ’нерасціцца’, таксама ’пладзіцца, несці яйкі (пра птушак)’. Малаверагодна, паколькі апошняе значэнне добра выводзіцца з ’дастаўляць’, параўн. не́сьціся ’імчацца; нясціся (пра курэй)’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маца — старажытная мера сыпучых цел, роўная 0,325 вядра, а паводле М. Гарбачэўскага (Словарь древ. акт. яз., 203), = 1 варшаўскаму гарцу, або 3,76 літра; ст.-бел. маца ’мера збожжа’ (1509 г.) запазычана са ст.-польск. maca, якое з с.-в.-ням. mëtze, суч. ням. Metze ’гарнец’ (Булыка, Лекс. запазыч., 153).

Ма́ца ’набітая конскім воласам скураная падушачка, якая ўжывалася друкарамі для набівання набору фарбай’ (ТСБМ). З рус. ма́ца ’валік для фарбы’, якое з італ. mazzo ’дубінка, дручок’ (Мацэнаўэр, Cizí sl., 247; Фасмер, 2, 585).

Маца́ ’тонкія сухія праснакі з пшанічнай мукі, якія (паводле яўрэйскага абраду) выпякаліся да вялікадня’ (ТСБМ, Нас.). З ідыш maze, якое са ст.-яўр. maṣṣā ’праснак’ (Вінер, ЖСт, 1895, 1, 64; Карскі, Труды, 173; Фасмер, 2, 585). Паводле Булыкі (Лекс. запазыч., 153) і Кюнэ (74), запазычана з польск. maca ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ладава́ць1, ладова́ті ’прыводзіць у парадак, падпраўляць, рыхтаваць, укладваць’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ’рамантаваць, напраўляць’ (Нар. словатв.), укр. ладува́ти ’рыхтаваць, прыстасоўваць’, польск. ładować ’даводзіць да ладу, рамантаваць, рыхтаваць’ (Малапольшча, Мазоўша), чэш. мар. ladovat se ’рыхтавацца да чаго-небудзь’, ’цешыцца, чакаючы штосьці’. Паўн.-слав. утварэнне ад ladъ > лад (гл.). Параўн. ла́дзіць. Сюды ж ла́давацца, ладава́цца ’прыводзіць у парадак, уладкоўваць, збірацца’ (ТСБМ).

Ладава́ць2 ’складваць’ (Сцяшк.), слонім. ’грузіць’ (Нар. лекс.), ’класці нешта цяжкае’ (Сцяц.), ’падымаць бярвёны на воз пры дапамозе лада’ (ганц., Сл. паўн.-зах.), ст.-бел. ладовати ’грузіць, нагружаць’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. ładować ’накладваць, нагружаць, абцяжарваць’ (XVI ст.), якое з с.-в.-ням. laden, ням. laden ’накладваць, напаўняць’, ’зараджаць (зброю)’ (Слаўскі, 4, 421). Сюды ж ст.-бел. ладовница, лядовница ’патранташ’ (XVII ст.), запазычаныя са ст.-польск. ładownica ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плю́та1 ’слата’, ’дождж са снегам’, ’непагадзь’, ’пляга’ (Сцяц.; Янк. БП; шчуч., дзятл., кобр., драг., Сл. ПЗБ; Сл. Брэс.; Скарбы), ’ні то дождж, ні то снег’ (слонім., Нар. лекс.); ’слота’ (лях., зэльв., слонім., ЛА, 2). Ст.-бел. плюта ’непагадзь’ (1619 г.) са ст.-польск. pluta ’тс’, гэтаксама Мацкевіч (Сл. ПЗБ, 4, 21) узводзіць сучасныя словы да польск. pluta, якое Брукнер (419) выводзіць (у якасці скарочанага) з pluskota, а Банькоўскі (2, 613) і Ластоўскі (Крывіч, 4, 1923) — з прасл. *pľuta < pluskać < *plʼuskati > бел. плюскаць/ (гл.) < і.-е. *pleu‑t‑a < *płeu‑ ’імжэць (пра дождж)’.

Плю́та2 ’шкодны, патайны, нядобразычлівы чалавек’ (Скарбы), плюпю ’дрэнны чалавек’ (маст., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. pinotas ’бадзяга’.

Плю́та3, плютьла ’нястрыманы на язык — нясе лухту, гаворыць не да месца’ (міёр., З нар. сл.). Балтызм. Параўн. літ. plūota ’пляткар, паклёпнік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Садэ́нне ’нутро (сын бацьку ўсё садэньне пірывярнуў сваім былаўством)’ (Бяльк.). Ізаляванае слова. Цвёрдасць ‑д‑ указвае на запазычанне, хутчэй за ўсё з польскай мовы, але ў польскай эквівалента няма. Відаць, рэгіянальнае ўтварэнне ад кораня ден‑, які ў ст.-польск. denna, denna niemoc ’артрыт, хвароба суставаў’ і, далей, у чэш. dna ’падагра’, ст.-рус. дна ’тс’, балг. дыял. дънек ’кішкі’, дъняк ’сляпая кішка’, якія ўзыходзяць да прасл. *dъno ’дно’, якое ўжывалася таксама ў значэнні ’ніжняя частка цела’, параўн. польск. дыял. dno ’матка’, укр., дна ’тс’; па хворай частцы цела была названая і хвароба. Параўн. Зубаты, Studie I, 922; Фасмер, 1, 517; Слаўскі, 1, 149; Махэк₂, 121; БЕР, 1, 457. Такім чынам, беларускае слова можна рэканструяваць як са‑денн‑je з суф. зборнасці ‑ьje, прыстаўка са тыповая для магілёўскіх і гомельскіх гаворак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

во́лас, -са, собир. -су (мн. валасы́) м. во́лос;

ко́нскі в. — ко́нский во́лос;

валасы́ ста́лі дубка́ — во́лосы ста́ли ды́бом;

в. з галавы́ не ўпадзе́ — во́лос с головы́ не упадёт;

дажы́ць да сівы́х валасо́ў — дожи́ть до седы́х воло́с;

і на в. не засну́ў — глаз не сомкну́л;

ірва́ць на сабе́ валасы́ — рвать на себе́ во́лосы;

ні на в. — ни на во́лос;

прыцягну́ць за валасы́ — притяну́ть за во́лосы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́біцца сов.

1. в разн. знач. вы́биться;

в. з даўго́ў — вы́биться из долго́в;

валасы́ вы́біліся з-пад капелюша́ — во́лосы вы́бились из-под шля́пы;

2. (о стёклах) разби́ться;

шы́ба вы́білася — стекло́ разби́лось;

в. з гра́фіка — вы́биться из гра́фика;

в. з каляі́ны — вы́биться из колеи́;

в. з сіл — вы́биться из сил;

в. на даро́гу — вы́биться на доро́гу;

в. са сну — потеря́ть сон;

в. ў лю́дзі — вы́биться в лю́ди

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́ступіць сов., в разн. знач. вы́ступить; (сделаться заметным — ещё) проступи́ть; обозна́читься; прочерти́ться;

в. з прамо́вай — вы́ступить с докла́дом;

незаўва́жаная ране́й ры́са яго́ хара́ктару ~піла наве́рх — не заме́ченная ра́нее черта́ его́ хара́ктера вы́ступила нару́жу;

атра́д ~піў у пахо́д — отря́д вы́ступил в похо́д;

наро́д ~піў су́праць захо́пнікаў — наро́д вы́ступил про́тив захва́тчиков;

пот ~піў на лбе — пот вы́ступил (проступи́л) на лбу;

са змро́ку ~піў сілуэ́т — в темноте́ обозна́чился (прочерти́лся) силуэ́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кі́шка ж.

1. анат. кишка́;

то́нкая к. — то́нкая кишка́;

2. разг. кишка́, рука́в м., шланг м.;

прама́я к. — пряма́я кишка́;

абадо́чная к.анат. ободо́чная кишка́;

дванаццаціпе́рсная к. — двенадцатипе́рстная кишка́;

заваро́т кі́шак — за́ворот кишо́к;

сляпа́я к. — слепа́я кишка́;

к. то́нкая — (у каго) кишка́ тонка́ (у кого);

вы́матаць (усе́) ~кі — вы́мотать (все) кишки́;

вы́пусціць ~кі — вы́пустить кишки́;

парва́ць ~кі са сме́ху — надорва́ть живо́тики;

~кі марш ігра́юць — живо́т подвело́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)