Лісці́цца ’падлізвацца, лашчыцца’ (ТС). Кантамінацыя лексем ліс і ⁺льсціцца (пры існаванні рус. льстить), якое з lьstiti (sę) < lьstь < ст.-герм., гоц. lists ’хітрасць’, laisjan ’вучыць’ (гл. Фасмер, 2, 487). Параўн. таксама ліслі́вы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мачля́к ’палена, намоклае ў рэчцы’ (бар., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа, 3, 15), запазычана з літ. maklė̃kas ’тс’. Аднак пры наяўнасці ‑ч‑ у корані можна гаварыць аб кантамінацыі макля́к (гл.) і мачы́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вярхо́ўнік (гіст.) ’начальнік, старшыня справы’ (БРС), укр. верховник, рус. верховник, ст.-рус. верховникъ, врьховникъ ’асоба, якая валодае вярхоўнай уладай, начальнік’; ’служка пры двары, дваровы’ (з XV ст.). Бел. лексема запазычана з рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вяршня́к ’верхні касяк акна’ (Касп.); ’верхняя частка дрэў’ (КТС), рус. том. вершня́к ’верхні касяк акна, дзвярэй’, славен. vŕšnjak ’верхні камень вадзянога млына’. Узнікла ў выніку субстантывацыі прыметніка vьrx‑ьnь пры дапамозе суф. ‑ʼakъ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ку́цік 1 ’парсючок’ (ТС). Утворана ад падзыўных слоў. Гл. куцу-куцу.
Ку́цік 2 ’абламаны нож’ (ТС). Да куцьц (гл.).
Ку́цік 3 ’той, хто застаўся (прайграў) пры гульні ў скокі’ (ТС). Параўн. куца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лава́нда ’пахучая расліна Lavandula, якая выкарыстоўваецца ў медыцыне і парфумерыі’ (ТСБМ) < польск. lawanda, lawenda, lawendula (з XVI ст.) < іт. lavanda ’тс’ < lavare ’мыцца, купацца’. Пахучую расліну выкарыстоўвалі пры мыцці (Слаўскі, 4, 79–80).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Лазя́нка, лозянка ’птушка бугай, Botaurus stellaris L.’ (Маш., ТС) — у выніку намінацыі словазлучэння з прым. лазяны пры дапамозе суф. ‑κ‑α. Да лаза (гл.). Параўн. польск. kamionka, Шапка. Толькі палескае (Карскі, Труды, 479).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Камі́н ’пакаёвая печ з адкрытай топкай пры падлозе’ (ТСБМ). Відавочна, з рус. ками́н — новага запазычання (з пач. XVIII ст.) з ням. Kamin < італ. camino ’комін’ < н.-грэч. κάμινος ’печ, комін’ (Слаўскі, 2, 385).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лі́шні, ‑яя, ‑яе.
1. Які перавышае патрэбную ці ўстаноўленую колькасць, норму. Лішні экземпляр кнігі. Лішнія грошы. □ [Гарлахвацкі:] Па-мойму, цёця Каця, вы лішнюю плошчу падмятаеце... Крапіва. // Празмерны, залішні. У пакоі свежа, хвоі, стоячы каля самых вокан, не прапускаюць у дом лішняга сонца. Лужанін. [Егер] трымаў сябе вельмі асцярожна, не дазваляючы сабе ніводнага лішняга руху. В. Вольскі.
2. Такі, без якога можна абысціся; непатрэбны. [Дзіміна:] Кашын патрэбен быў пры штурмаўшчыне. Пры рытмічнай жа рабоце ён лішні. Карпаў. // Непажаданы. Марыля зрабілася зусім чужой і лішняй у .. хаце. Брыль. Сцёпка дастаў з кішэні некалькі памятых лісткоў, азірнуўся, каб не было лішніх сведак. Колас.
3. Дадатковы, дабавачны. — Маленькі агонь можна і ў будане трымаць. — Дым будзе, ды і месца для яго лішняе трэба. Маўр.
•••
Без лішніх слоў гл. слова.
Лішняя капейка гл. капейка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
салю́т, ‑у, М ‑люце, м.
1. Урачыстая форма прывітання або аддача пашаны каму‑, чаму‑н. ружэйнымі або артылерыйскімі залпамі, падняццем ці апусканнем сцяга і пад. Артылерыйскі салют. Развітальны салют. □ І ва ўсіх нас ёсць Радзіма, Што імёны нашы помніць І салюта громам гулкім Паўтарае з году ў год. Танк. І пачуў у той дзень ён [хлопчык] салют Перамогі, Што ў Маскве прагучаў, скалыхнуў увесь свет. Прыходзька.
2. Піянерскае прывітанне, якое выражаецца ў падняцці над галавой правай рукі. Піянеры застылі ў стройных шарэнгах, падняўшы рукі ў піянерскім салюце. «Маладосць». // Разм. Прывітанне пры сустрэчы з кім‑н. — Салют брыгадзіру! — выгукваў Марцін, падымаючы руку ў знак прывітання. Хадкевіч. — Салют, — казырнуўшы, .. [Сашка] павіншаваў тых, хто стаяў у калідоры. Гроднеў.
•••
Салют нацый — салют звычайна з 21 гарматнага залпа пры сустрэчы кіраўнікоў замежных дзяржаў.
[Фр. salut.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)