Малёґаць ’угаворваць, прасіць’ (маладз., Янк. Мат., дзярж., Нар. сл.; КЭС, лаг., глус., Мат. Маг.; Федар. 2). Да малі́ць (гл. малі́цца) ’упрошваць’. Утворана пры дапамозе суфікса ‑ёг‑ з працягла-шматразовым значэннем. Параўн. бел. галёкаць, гродз. галякаць ’крычаць, гукаць’ (ТСБМ, Шат., Сл. ПЗБ), а таксама серб.-харв. моља́кати, мољукати з пеяратыўнымі суфіксамі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пацалу́йка ’той, хто любіць цалавацца’ (Нас.), пацалу́йкі ’дзень на пасхальным тыдні, калі дзяўчаты прыходзяць з падарункамі да сваіх павітух’ (маг., віц., Нас.). З рус. поцелуй, якое паходзіць з формы 2‑й асобы загаднага ладу ад поцеловать. Аб суфіксе ‑ка гл. Сцяцко, Афікс. наз., 46; аб суфіксе ‑кі там жа, 48.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вілак ’дзераза звычайная, Lycopodium clavatum L.’ (маг., Кіс.). Відазменена ў адпаведнасці з беларускай фанетыкай: ‑dl‑ ⟷ ‑л‑ з польск. widłak ’дзераза’. Вілак‑дзераза ’дзераза гадавая, Lycopodium annotinum’ узнікла ў выніку наслаення запазычанай лексемы вілак на першапачатковую дзераза. Магчыма, дзераза названа вілаком паводле вілападобнасці знешняга выгляду яе. Параўн. вілакі (гл.). Гл. таксама відла́к.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крупе́ня ’крупяны суп’ (ТСБМ, Нас., Нік. Очерки, Бяльк., Касп., Мат. Маг., Нар. сл., Шатал., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.). Запазычанне з літ. kruopiẽnė ’суп з крупы’. Суфіксацыя, характэрная для літоўскай мовы. Параўн. іншыя назвы страў, утвораныя пры дапамозе той жа словаўтваральнай мадэлі: лапеня, раўчэня (Лаўчутэ, Лекс. балт., 20; Лаўчутэ, Балтизмы, 115).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́кут ’агароджанае месца для жывёлы (на полі ці ў лесе)’ (ДАБМ, 783; маг., Яшк.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад *акутаць (параўн. літар. ахутаць ’пакрыць, абгарнуць’), як закута ’хлеў’ ад закутаць ’зачыніць, загарадзіць плотам’ (Котков, Очерки, 279; Лучыц-Федарэц, Лекс. Палесся, 186). Аб суаднесенасці варыянтаў акутаць — ахутаць у бел. мове гл. Казлова, дыс.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Карго́злік ’слабы, невялікага росту чалавек’ (Мат. Маг.), з *карнагуз‑лік. Першая частка гэтага складанага слова да прасл. къгпъ (укр. корнай, рус. корный ’кароткі’), другая — гуз, гузна (гл.). Параўн. рус. кургузый < kъrnъ‑guzъ. Няясная трэцяя частка. Магчыма, да суфіксаў ‑el‑ikъ. Параўн. курдупель (гл.) < kъrnъ‑dup‑elь (Лабко, Бел.-польск. ізал., 72).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трэ́пацень ‘трыпутнік, Plantago major L.’ (капыл., ЛА, 1), тру́пуцень ‘тс’ (маг., Кіс.). Да тры́пуцень, трыпу́тнік 1 (гл.); паводле Коласавай (Лексика, 200), у выніку дээтымалагізацыі і збліжэння з дзеясловамі трапа́ць ‘мяць, церабіць’ ці тро́паць ‘таптаць, біць’ і падобнымі, што адлюстроўвае ўмовы існавання расліны (пры дарозе), параўн. і трэ́патнік ‘трыпутнік’ (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́ебень ‘дурань, тунеядзец’ (Мат. Маг. 2), ту́ібень ‘гультай’ (Юрч. Фраз. 1). Відаць, не можа разглядацца асобна ад сту́ібень ‘дурань’ (гл.), магчыма, варыянта з s‑mobile ў выразе стаяць як статуй, стуібень, стуіб (Вушац. сл.). Параўн. рус. дыял. ту́ебень лесно — лаянкавы выраз, ту́ймень ‘дурнаваты, гультаяваты і непаваротлівы’ (СРНГ). Няясна, параўн. тую́ба, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трапа́шыць ’вастрыць касу’ (Ян.), трапы́шыць ’тс’ (Мат. Маг., Яўс.; бялын., Янк. Мат.), трапа́чыць ’вастрыць касу мянташкай або бруском’ (бых., ЖНС), трапа́шчыць, трапы́шчыць, трапа́жыць ’тс’ (маг., паўн.-усх., мін., ЛА, 2; Мат. Гом., Жд. 1; бярэз., Сл. ПЗБ). Другасныя ўтварэнні ад назваў мянташкі — трапа́шка ’брусок для касы’ (Ян.), трапі́шка ’мянташка’ (добр., Мат. Гом.), тръпа́шка ’тс’ (круп., Нар. сл.; Юрч. Сін.; маладз., Гіл.; Сл. ПЗБ, Касп., Янк. 2, Скарбы); тръпа́чка ’тс’ (полац., Нар. лекс.; Мат. Гом.), трыпа́шка ’тс’ (рас., Шатал.; Мат. Гом.), трапы́шка ’тс’ (бялын., Янк. Мат.; Яўс., Мат. Гом.), трапа́шка ’брусок для касы’ (Ян.); трэпу́шка ’мянташка’ (Тарн.), трапа́чка, трэ́пачка ’тс’ (малар., Выг.), якія да трапа́ць ’вастрыць касу пры дапамозе мянташкі’ (даўг., Сл. ПЗБ; полац., Нар. лекс.; віц., ЛА, 2), аналагічна да трапаць 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пёстры ’стракаты’ (круп., чэрв., бялын., шкл., маг., чавус., мсцісл., рэч., Жыв. св.), пёстрая (карова) ’пярэстая’ (паўн. і ўсх.-маг., ЛА, 1), укр. пістря́вий, пістри́й, зах. пістряк ’вяснушка’ (на твары), ’плямы (на вымені)’, рус. пёстр, пёстрый, польск. pstry, ст.-чэш. pestr, pstrý, чэш., славац. pestrý, славен. pȅster, балг. пъ́стръ ’стракаты, рознакаляровы’, ц.-слав. пьстръ ’розны’. Прасл. *pьstrь. Суф. ‑rъ, як у іншых назвах колераў: rъdrъ ’руды’, modrъ ’сіні’, sěrъ ’шэры’, ‑t‑ устаўное (Махэк₂, 446). Да асновы-кораня *pьs‑, звязанага чаргаваннем з піса́ць (гл.). Роднаснае літ. paĩšas ’пляма ад сажы’, ст.-грэч. ποικίλος ’стракаты’, ст.-інд. pḗças ’колер’, авест. paēsa‑ ’тс’, ст.-в.-ням. fêh ’стракаты’ (Фасмер, 3, 251), ст.-інд. śilpá‑ < piślā‑ < *piśra‑ (Тадэска, Language, 23, 383; Бязлай, 3, 28). Сюды ж пярэсты, стронга (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)