Ста́тны ‘прапарцыянальна складзены’ (ТСБМ), ‘высокі; збытны’ (Нас.), ‘добры’ (Жд. 3, Гіл.), ‘высокі, стройны, удалы, добры’: статный будзя етый лён (Бяльк.). Укр. дыял. ста́тний ‘стройны; багаты, заможны’, рус. ста́тный ‘стройны, пастаўны’. Да стаць 2 (гл.); да семантыкі параўн. спра́ўны ‘удалы, прыгожы’ (ТСБМ), прысто́йны ‘добры, падыходзячы’ (там жа), прычы́нно ‘зручна’ (ТС) і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)