Суро́к ’невялікі грызун сямейства вавёркавых, які жыве ў глыбокіх норах і зімой упадае ў спячку’ (ТСБМ). З рус. суро́к ’тс’; народная назва — байбак ’тс’ (Ласт., Некр. і Байк.), гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сірэ́нь ‘бэз’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Новае запазычанне з рус. сире́нь ‘тс’, якое з ням. дыял. Sirene, Syringe ‘тс’; апошняе з лац. syrinx, syringa ‘тс’ ад грэч. σύριγξ ‘дудка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таво́т ’густая змазка для машын і механізмаў’ (ТСБМ), ’салідол’ (Сцяшк.). Праз рус. таво́т або польск. towot ’змазка’. SWO першакрыніцай лічыць французскае прозвішча Tovotte, аднак сувязь з апошнім не патлумачана.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тройкі ‘сляды зайца’ (Мат. Гом.). Параўн. у мове паляўнічых рус. тройка ‘ўчастак зайцавага шляху, па якім звярок прайшоў туды і назад тры разы’ (Сл. охот.). Да тройка 1, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трохвуго́льны ‘трыкутны, трохкутны’ (ТСБМ), трёхвуго́льный ‘тс’ (Бяльк.), трохуго́лʼны ‘тс’ (Вруб.), сюды ж трохвуго́льнік ‘трыкутнік’ (ТСБМ), трохуго́лʼнік ‘тс’ (Вруб.). Наватворы з трох і вугал (гл.) пад уплывам рус. треуго́льный, треуго́льник.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́мбачка ‘невялікі столік-шафка’ (ТСБМ), а таксама разм. ‘надмагільны помнік камуністам або вайскоўцам у выглядзе пірамідкі з зоркай’ (Цыхун, вусн. паведамл.). З рус. тумбочка ‘тс’, памянш. да тумба, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
І́ндрык ’франт’ (Грыг.). Экспрэсіўнае слова, узнікшае, відаць, у выніку кантамінацыйных пераўтварэнняў. Магчыма, кантамінацыя індык (гл.) і *фендрык; параўн. рус. фендрик ’малады чалавек з прэтэнзіямі’ (польск. fendrych < ням. Fähnrich ’прапаршчык’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Камы́ш 1 ’рагоз., Typha’ (даўг., Сл. паўн.-зах.) перанесена інфарматарам з рус. камыш, параўн. прыклад у запісе (Сл. паўн.-зах., 2, 392).
Камы́ш 2 ’запечак’ (маст., Сл. паўн.-зах.). Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Капка́н, капка́ны ’паляўнічая пастка’, ’кайданы’ (Нас., ТСБМ, Сцяшк.) < рус. капкан, запазычанага з цюрк. kapkan, kapɣan ’пастка, пятля’ < цюрк. qap‑ ’хапаць’ (Фасмер, 2, 186; Шанскі, 2 (К), 56; ЕСУМ, 2, 373).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Караб’я ’вялікая лубяная каробка’ (Янк. I). Архаічная форма з суфіксам ‑bja, якая працягвае імёны ж. р. на L Параўн. ст.-слав. крабий, серб.-харв. крабца, ст.-польск. krobia, рус. коробья.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)