экспеды́цыя, ‑і, ж.

1. Спец. Адпраўка, рассылка чаго‑н. (карэспандэнцыі, тавару і пад.). Экспедыцыя грузаў. Экспедыцыя карэспандэнцыі.

2. Спец. Установа ці аддзел ва ўстанове, які займаецца адпраўкай, рассылкай чаго‑н. Ганна.. атрымала месца ў экспедыцыі газеты — па перапісцы адрасоў. Гартны.

3. Аддзел канцылярыі якой‑н. дзяржаўнай установы царскай Расіі. Сергіевіч быў прыняты на працу ў Экспедыцыю па нарыхтоўцы дзяржаўных папер. Ліс.

4. Падарожжа, паездка, паход і пад. групы асоб, атрада з навуковымі, даследчымі мэтамі. Палярная экспедыцыя. □ Іншы раз.. [бацька] нават браў з сабою Максіма ў свае этнаграфічныя экспедыцыі. Майхровіч. // Ваенная аперацыя, якая праводзіцца параўнальна невялікімі ўзброенымі сіламі; узброеныя сілы, прызначаныя для такой аперацыі. Карная экспедыцыя. □ За здзек экспедыцыі карнай, За земляў крывавы падзел, За арышт партыйнай друкарні, За кожны ганебны расстрэл, .. Усё маё юнае племя Вялікую помсту нясе. Таўбін.

5. Група, атрад удзельнікаў такога падарожжа, паходу, паездкі і пад. Восенню касмічная экспедыцыя надоўга пакіне Зямлю і адправіцца ў бязмежныя глыбіні Сусвету. Шыцік.

[Лац. expeditio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

живо́й

1. в разн. знач. жывы́;

живы́е цветы́ жывы́я кве́ткі;

живо́й вес жыва́я вага́;

живо́й язы́к жыва́я мо́ва;

2. (проворный, быстрый) жва́вы, руха́вы;

о́чень живо́й ребёнок ве́льмі жва́вае (руха́вае) дзіця́;

3. (деятельный) дзе́йны;

принима́ть живо́е уча́стие в рабо́те прыма́ць дзе́йны ўдзел у рабо́це;

4. (оживлённый) жва́вы, бо́йкі;

жива́я бесе́да жва́вая (бо́йкая) гу́тарка;

5. (выразительный) выра́зны, я́ркі;

живо́е изложе́ние я́ркі перака́з (вы́клад);

жива́я вода́ фольк. жыва́я вада́;

ни жив ни мёртв ні жывы́ ні мёртвы;

на живу́ю ни́тку на жыву́ю ні́тку;

заде́ть за живо́е крану́ць за жыво́е;

ни одно́й живо́й души́ ні адно́й жыво́й душы́;

живо́го ме́ста нет жыво́га ме́сца няма́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сла́бый

1. в разн. знач. сла́бы;

сла́бый уда́р сла́бы ўдар; (о больном, дряхлом человеке — ещё) няду́жы; (о снеге, ветре, морозе и т. п. — ещё) невялі́кі;

сла́бый ребёнок сла́бае (няду́жае) дзіця́;

сла́бая наде́жда сла́бая надзе́я;

сла́бая во́ля сла́бая во́ля;

сла́бый свет сла́бае святло́;

сла́бый контро́ль сла́бы кантро́ль;

сла́бый чай сла́бы чай;

сла́бое госуда́рство сла́бая дзяржа́ва;

сла́бый отве́т сла́бы адка́з;

сла́бые стихи́ сла́быя ве́ршы;

сла́бый желу́док сла́бы жыво́т;

2. (не тугой, не плотный) сла́бкі;

сла́бый у́зел сла́бкі ву́зел;

сла́бое ме́сто сла́бае ме́сца;

сла́бая сторона́ сла́бы бок;

сла́бая струна́ сла́бая струна́;

сла́бый пол сла́бы пол;

га́йка слаба́ (у кого) га́йка сла́бая (у каго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

указа́ть сов.

1. (показать) паказа́ць; (обратить внимание, отметить — ещё) зазна́чыць; (назвать) назва́ць;

указа́ть па́льцем на кого́-л. паказа́ць па́льцам на каго́е́будзь;

указа́ть доро́гу паказа́ць даро́гу;

указа́ть на недоста́тки в рабо́те зазна́чыць, што ў рабо́це ёсць недахо́пы, паказа́ць на недахо́пы ў рабо́це;

указа́ть кни́гу назва́ць кні́гу;

2. (разъяснить) расказа́ць, растлума́чыць; (дать наставление, научить — ещё) указа́ць, навучы́ць;

указа́ть, как вести́ рабо́ту расказа́ць (растлума́чыць, указа́ць, навучы́ць), як ве́сці рабо́ту (як працава́ць);

3. (установить, определить, назвать, наметить) вы́значыць, прызна́чыць, назва́ць;

указа́ть ме́сто встре́чи вы́значыць (прызна́чыць, назва́ць) ме́сца сустрэ́чы;

указа́ть вре́мя прие́зда вы́значыць (прызна́чыць, назва́ць) час прые́зду;

указа́ть (на) дверь паказа́ць на дзве́ры.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сібі́р звычайна м. р. ‘край за Уралам’ (Ласт., Стан.), Сібі́р, Сыбі́р ‘тс’ (Некр. і Байк.), Сібі́р, Сібе́р ‘тс’ (Янк. 1), сібе́р ‘пагібельнае месца’ (Шат.). З рус. Сиби́рь, ад назвы сталіцы ханства ў Прыіртышшы, якую выводзяць ад гунскага этноніма Σάβειροι (Праабражэнскі, 2, 282; Фасмер, 3, 616). Не выключана і польскае пасрэдніцтва, паколькі на карце польскага географа Антонія Віда (1542) паказаны горад Сібір на рацэ Абі (Фралоў, Всесоюзная конф. “Исторические названия — памятники культуры”. M., 1989, 89). Рамстэт (362) узводзіць назву да манг. Sibir, калм. šiwr̥ ‘зараснікі, сырая мясцовасць’, адкуль, у прыватнасці, ідуць назвы: тат. s̥ibir, табол.-тат. Sėbėr, Sėvėr і г. д., што вельмі няпэўна. У аснове назвы этнонімы сипыр (варыянты себер, сыбыр), si pyr (RÉS, 39, 190) — племя, што, згодна з паданнямі сібірскіх татараў, жыло на гэтай тэрыторыі. Усё няпэўна, гл. Анікін, 493–494 (з аглядам версій і літ-ры). Пра спробы звязаць паходжанне назвы з балг. шубра́к ‘хмызняк’ гл. Сімяёнаў, БЕ, 28, 50–52; Дурыданаў, Studia Etym. Brun., 3, 69–71.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́ліць ’прасці вельмі тонкай ніткай, высакаякасна’ (мёрск., Ск. нар. мовы). Гл. талька.

*Талі́ць1, толы́ты ’насычаць, карміць’ (драг., Бел.-укр. ізал.), часцей у прыставачных утварэннях наталіць (гл.): яго нічым ні наталіш (Сержп. Прымхі), утолі́ць ’задаволіць, насыціць’ (ТС). Параўн. укр. толи́ти ’заспакойваць’, палес. толи́ть ’раскормліваць, пічкаць’, рус. толи́ть ’тс’, ст.-польск. tolić ’тс’, славац. táliť sa ’добра харчавацца’, серб.-харв. то̀лити ’заспакойваць’, славен. toliti ’сунімаць, супакойваць’. Прасл. *toliti/*taliti, каўзатыў ад *tьlěti (гл. тлець), параўн. літ. tìlti ’стаяць моўчкі’, лат. tilinât ’распешчваць (дзіця)’, ст.-ірл. tuiti ’спаць’, магчыма, ст.-в.-ням. stilli ’ціхі’ (Фасмер, 4, 71; Бязлай, 4, 194; Варбат, Этимология–1970, 59; ЕСУМ, 5, 593). Гл. таксама уталяць.

*Талі́ць2, толі́ць ’збіраць, хаваць’: толіць тые грошы (ТС), та́лыты ’сцягваць у адно месца; траціць’ (Арх. Вяр.), сюды ж дзеяслоў шматкратнага дзеяння талаваць, гл. Лічыцца адаптаваным запазычаннем з цюркскіх моў, у якасці крыніцы прапануецца крым.-тат. тала ’дзерці, рабаваць’, роднаснае манг. tala ’рабаваць’ і пад. (Фасмер, 4, 15; ЕСУМ, 5, 509).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тандэ́т ’дрэнная танная рэч; нізкаякасны выраб’ (ТСБМ, Варл.), ’дзяшоўка; таўкучка’ (Байк. і Некр.), ’месца гандлю старымі, ужыванымі рэчамі’ (Жд. 3), ’таўкучка, дзе ўсё можна купіць танна’ (Нас.), на тандэ́т ’абы-як’ (Сл. ПЗБ), на тандэ́та ’на скорую руку, абы-як’ (ТС), тандэ́тны ’танны, лубочны’ (Байк. і Некр.), ’танны, нетрывалы, зроблены не на заказ’ (Касп., Стан.), ’нястала, похапкам зроблены, танны’ (Нас.), ст.-бел. танде́та ’базар, таўкучка’ (XVI ст., КГС). Праз польск. tandet, tandeta ’няякасны тавар, рыззё, халтура; барахолка’ або непасрэдна з мовы ідыш — з tandet ’тс’, tandetne(r) ’халтурны’ (Шульман, Полымя, 1926, 8, 213), параўн. nejen af tandet ’хутка і кепска (шыць)’ (Астравух, Ідыш-бел. сл. 789), што звязана з ням. Tändelmarkt ’таўкучка’, якое ад Tand ’дробязь, драбяза’; фіналь ‑eta на польскай глебе па аналогіі з wendeta ’таўкучка’ (Брукнер, 565). Не выключана паходжанне тэрміна з раманскіх моў, параўн. ісп. tanto ’пакупная цана; грошы для гульні’, што ўзыходзіць да лац. tantym ’столькі, такая колькасць’, гл. Фасмер, 4, 18; ЕСУМ, 5, 514.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тасќаць ’штурхаць’ (жлоб., акц., ЛА, 2), таска́цца ’штурхацца’ (рэч., ЛА, 2), таскану́ць ’штурхануць’ (рэч., ЛА, 2), сюды ж, відаць, таскатня́ ’перацягванне з аднаго месца на другое; хаджэнне па розных месцах, куды пасылаюць’ (Нас.). Укр. таска́ти ’цягаць’, дыял. таска́ть ’занадта хутка ехаць; гнаць (пра скаціну’; кідаць (што-небудзь цяжкае)’, рус. таска́ть ’цягаць’, польск. дыял. taskać ’тс’, taszczyć ’тс’ (з усх.-слав., Борысь, 628). Параўноўваючы з чэш. tasit ’сячы; вымаць з похваў’, славац. tasiť ’тс’, Махэк₂ (637) разглядае словы як вытворныя (т. зв. sk‑intensivum) ад кораня tes‑, параўн. чэш. tesat ’часаць’, гл. таксама Голуб-Ліер, 478; Голуб-Копечны, 380), гл. бел. часа́ць, цясля́р. Магчыма, роднасныя да літ. tąsýti ’цягаць’, якое з’яўляецца інтэратывам ад tę̃sti ’цягнуць’, ст.-інд. táskaraḥ ’рабаўнік, злодзей’, з і.-е. *ten‑ ’цягнуць’ (ЕСУМ, 5, 525–526; Чарных, 2, 229; Фасмер, 4, 26). Малаверагодна вывядзенне са страчанага *taska ’мяшок, сумка’, параўн. ст.-в.-ням. tasca, італ. tasca і пад. (Абаеў, Этимология–1966, 244).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пусці́ць ’дазволіць рухацца; кінуць; пакінуць у спакоі; адпусціць, адлажыць’ (Сл. ПЗБ, Сержп., ТС, Яруш., Бяльк.), ’даць, вызваліць месца, праход, дарогу’ (кір., Нар. сл.) у спалучэннях: пусці́ць го́лас ’падаць голас’ (Гарэц.), пусці́ць на вецер ’зачараваць, праклясці, выкарыстоўваючы вецер як сродак пераносу пракляцця’ (мін., Жыв. сл.), сюды ж пусці́цца ’пайсці; дазволіць сабе нешта; пачаць расці’ (Сл. ПЗБ), пусці́цца ў абу́зу ’пайсці ў блуд’ (Бяльк.), пусці́цца сарама́ ’згубіць сорам’ (Шат.), параўн. укр. пусти́ти, рус. пусти́ть, польск. puścić, чэш. pustiti, славац. pustiť, в.-луж. pusćić, н.-луж. pušćiś, славен. pústiti, серб.-харв. пу̀стити, балг. пу́сна, макед. пушти, ст.-слав. поустити. Прасл. *pustiti ад *pustъ (гл. пусты), гл. Фасмер, 3, 405; Бязлай, 3, 138; Шустар-Шэўц, 2, 1194; першапачатковае значэнне ’зрабіць вольным, вызваліць’ (Чарных, 2, 84) або ’кінуць, пакінуць без людзей’, што, на думку Сноя (516), адлюстроўвае качавы спосаб жыцця; апошняе можна аднесці і да прымітыўнага (падсечна-агнявога) спосабу апрацоўкі зямлі, якую пакідалі без увагі пасля выкарыстання, бо яна ўжо была пустая, неўраджайная (Махэк₂, 501). Гл. таксама пуска́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́равамесца, дзе многа мурашыных купін’ (жытк., Яшк.), мураве́й ’скопішча мурашак’ (Дразд.), мураве́ль ’мурашка’ (мазыр., Шатал.), муравей ’тс’ (Яруш.), муравельнік ’мурашнік’ (ТС), мураве́нік, мураве́ннік, мараві́ннік, муравейнік ’тс’ (Касп., Бяльк., Яшк., Сл. ПЗБ), му́раў ’тс’ (ТС), мурауё, мураўнік ’тс’ (ТС, Бес., Ян.; гродз., бар., Сл. ПЗБ). Укр. мураве́ль, рус. муравей, ст.-рус. моровии, рус.-ц.-слав. мравии, польск. mrówka, палаб. mórvĕ, н.-луж. mroja, в.-луж. mrowja, чэш. mravenec, славац. mravec, mravík, славен. mrávlja, mrȃv, mrȃvec, mravljinec, зб. mrȃvje, серб.-харв. мра̑в, макед. мрава, мравља, мравка, балг. мра́вка, мрава — усе са значэннем ’мурашка’. Прасл. morvьjь, morvьja з і.-е. *moru̯o: авест. maorīš, maoiri‑, перс. mor, ст.-інд. vamraṣ, с.-ірл. moirb, ст.-ісл. maurr, ст.-швед. myr, múra, лац. formīca, ст.-грэч. μύρμηξ, βύρμᾶξ, ὅρμικας ’мурашка’, літ. merva, marvá ’авадзень’ (Міклашыч, 202; Бернекер, 2, 79; Траўтман, 170; Покарны, 749; Махэк₂, 378; Бязлай, 2, 199). Рус. морове́й пад уплывам мурава́ ператварылася ў муравей (Фасмер, 3, 11).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)