Масты́ріць ’мастачыць, нешта рабіць арыгінальнае’ (мсцісл., З нар. сл.). Рус. кастр., курган. мастырить ’майстраваць што-небудзь’. Бел.-рус. ізалекса. Утворана ад пск., цвяр. масте́рить пры ад’ідэацыі насты́рны. Да ма́йстар (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бе́ркавец ’дзесяць пудоў’ (БРС). Рус. бе́рковец, укр. бе́рковець. Скарачэнне з *бьрковьскъ пѫдъ (ст.-рус. бьрковьскъ, берковьскъ). Ад назвы шведскага горада Björkö. Падрабязна Фасмер, 1, 156–157; Шанскі, 1, Б, 98.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Латарэ́я ’розыгрыш рэчаў і грашовых сум па білетах’ (ТСБМ). Запазычанне з рус. лотерея ’тс’ (адлюстравана рус. вымаўленне [‑тэ], якое з італ. lotteria праз ням. Lotterie ці гал. loterij (Фасмер, 2, 522).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Добразычлі́вы ’добразычлівы’ (БРС), укр. добрози́чли́вий. Здаецца, запазычанне (дакладней, калька) з рус. доброжела́тельный, благожела́тельный (параўн. доброхо́т у Шанскага, 1, Д, Е, Ж, 147). Сюды адносіцца добразычлі́васць, якое калькуе рус. доброжела́тельность, благожела́тельность.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ду́дкі! выклічнік (БРС). Запазычанне з рус. ду́дки! ’тс’. Рус. слова (упершыню адзначаецца ў 1834 г.) паходзіць ад ду́дка ’дудка’ (параўн. пустую сярэдзіну дудкі). Падрабязна Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 206.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Падпо́льшчык ’той, хто працуе ва ўмовах падполля’. Да падполле ’дзейнасць, накіраваная супраць улад, якая праходзіць тайна’ < пол (гл.). Калька (або запазычанне) рус. подпо́льщик (Крукоўскі, Уплыў, III). Аналагічна падпо́льшчыца < рус. подпо́льщица.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пехадра́ла ’пехатой’ (груб.) (калінк., З нар. сл.), пішыдршт ’тс’ (Юрч. СНС), рус. пеходралом, пешедралом ’тс’. Да пех‑ (гл. пешы) і драла (гл.). Параўн. яшчэ драць, драпаць ’уцякаць’, рус. удирать ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прысміхаствава́ць (пры́сьміхаствуваць) ’кпіць’, прысьміхаўство́ ’кпіны, высмейванне’ (Бяльк.). Рус. смал. просмехавство́, просмеха́тельство ’кпіны, высмейванне’, укр. присмі́хуватися ’пасмейвацца час ад часу’. Ад *прасмяхаства < *прасмяхаць, параўн. рус. дыял. просмехать ’высмейваць, кпіць’. Гл. смех.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вааружы́ць ’узброіць’ (КТС). З рус. вооружить.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вабразі́ць ’уявіць’ (КТС). З рус. вообразить.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)