Прысміхаствава́ць (пры́сьміхаствуваць) ’кпіць’, прысьміхаўство́ ’кпіны, высмейванне’ (Бяльк.). Рус. смал. просмехавство́, просмеха́тельство ’кпіны, высмейванне’, укр. присмі́хуватися ’пасмейвацца час ад часу’. Ад *прасмяхаства < *прасмяхаць, параўн. рус. дыял. просмехать ’высмейваць, кпіць’. Гл. смех.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)