шыпу́н 1, ‑а, м.

1. Від лебедзя з чырвона-чорнай дзюбай і моцна выгнутай шыяй, які жыве па лесастэпавых азёрах; птушка атрада гусепадобных. Буслы.. з цікавасцю разглядалі шыпуна і не саступалі з месца. Пальчэўскі.

2. Разм. Той, хто шыпіць (у 4 знач.).

шыпу́н 2, ‑у, м.

Спец. Густы накіп пры плаўцы чыгуну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экстра́кт, ‑у, М ‑кце, м.

1. Рэчыва з раслінных ці жывёльных тканак, якое атрымліваюць пры дапамозе якога‑н. растваральніка; выцяжка. — Шмат карысці дае чалавеку кара яліны, — працягваў сын.. — Яна ўтрымлівае таніды, з якіх здабываюць дубільныя экстракты. Мяжэвіч.

2. перан. Уст. Сціслая перадача зместу, сутнасці якога‑н. дакумента, твора і пад. Экстракт прамовы.

[Ад лац. extractus — выцягнуты, здабыты, атрыманы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сухандра́ ’вельмі худы чалавек’ (Янк. 3.). Вытворнае ад сухі ’худы’ пры дапамозе экспрэсіўнага суф. ‑андра, рэдкага словаўтваральнага элемента, прадстаўленага таксама на перыферыі моўнай тэрыторыі, параўн. suxandrá ’тс’ (Саевіч, Derywacja, 401).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трайну́цьпры гульні “ў куля” кароткую палачку — куль — падкінуць уверх і двойчы ўдарыць, за што залічваецца тры ачкі (Юрч. Вытв.). Магчыма, балтызм, параўн. літ. trẽjinti ’траіць, павялічваць у тры разы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Траслі́вы ‘багністы’ (Сцяшк. Сл.), трослі́вы ‘дрыгвяністы, гразкі’ (Сл. Брэс.), ст.-бел. тросливый ‘парослы трыснягом’: тросливое болото (ГСБМ). Утворана пры дапамозе суф. ‑лів‑ ад тросць1, гл., набліжана да трэсці, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыту́ла ’прымак (звычайна ў пажылым узросце і пры адсутнасці законнага шлюбу)’ (Клім.), ’прымак’ (Ян., Мат. Гом.), прыту́ль, прыту́ліч ’тс’ (Жыв. НС). Дэрываты з розным суфіксальным афармленнем ад прытулі́ць < туліць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рапяхі́ мн. л. ’адходы пры прадзенні кудзелі’ (жлоб., Шатал.). Відаць, да рэ́пех ’лопух’ (гл.), вобразны перанос учэпістых калючак лопуху або дзядоўніку на рэшткі кастрыцы, што трапляюцца ў недастаткова вычасаным ільне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раскаці́на ’адна з дзвюх крывых палак, якія надзяваюцца на заднюю вось у раскатах і пярэднімі канцамі звязваюцца на бервяне’ (Юрч.). Сінгулярызацыя пры дапамозе адпаведнага суфікса формы мн. л. раскаты (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перашушэліць ’ператачыць (жыта…)’ (Некр.). Да пера- і шушэліць гукапераймальнага паходжання, параўн. шушкаць ’шарахцець, шушукаць’, або ў выніку кантамінацыі з шашаль і шу́йіамець ’недабраякаснае зерне’ ці шуйшіца ’смецце, адыходы пры веянні’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́йла ’пойла’ (Бяльк., ТС), ’мука, разбоўтаная ў вадзе’ (Варл.), по́іла ’тс’ (Шат.). Ад паіць (гл.) пры дапамозе суф. ‑к‑а са значэннем ’прадмет дзеяння’ (Сцяцко, Афікс. наз., 49). Гл. поіва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)