Лкаць ’глытаць’ (Нас., Яруш.), польск. łkać ’плакаць; выдаваць, плачучы, кароткія гукі’, чэш. lkáti ’рыдаць, наракаць’, ’хапаць губамі паветра пры спякоце’, славац. lkať ’рыдаць’. Паўн.-слав. lъkati, параўн. літ. lùk! для абазначэння моцнага глытання, lùkinti ’прагна піць’, ст.-грэч. λύζω ’ікаю, плачу, трасуся’, ст.-ірл. slucim ’глытаць’, с.-в.-ням. sticken ’глытаць, плакаць’. І.‑е. *(s)leuk‑/*(s)leug‑ ’глытаць’. Гл. таксама локаць, лохнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перапой1, пырыпі́й, пэрэпі́й, перапой ’даравізна, адорванне маладых на вяселлі’ (Сл. Брэс.; брагін., Эрэм.; ТС; ЛА, 3), ’узаемныя падарункі ў пачатку вяселля’ (Шат.), ’салодкая гарэлка — прыезд маладога на другі дзень пасля вянчання да цесця і цешчы’ (Др.-Падб., Гарэц.). Назоўнік ад перапіва́ць (гл.).

Перапой2 (піряпой) ’хваравіты стан здароўя пасля вялікай колькасці выпітага спіртнога’ (Бяльк.). Да пера- і піць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пітво́ ’(хмельны) напітак; тое, што п’юць’ (Касп.; Бяльк.; шуміл., Сл. ПЗБ). Утворана ад дзеепрыметніка пі́т‑ы < піць (гл.), як шыт‑во ад шы́т‑ы; у піцьво ’напітак’, мьцьво ’бялізна’ адваротнае чаргаванне цʼ/т (Сцяцко, Афікс. наз., 34) другаснае. Суфікс ‑в‑о, як у ст.-рус. питво ’піва, брага і іншыя хмельныя напіткі’, ці прасл. *pi‑v‑o ’тое, што п’юць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

П’е́ўка п’ёўка ’п’яўка’ (калінк., бярэз., Сл. ПЗБ), пʼеўга ’тс’ (ТС). З піяўка (як рус. пиявка ’іх:’), якое з піява < прасл. *pijcn > a < *pijali ад *piti > піць (гл.). З аднаўленнем “несапраўднага” е (на месцы я), якое ў палескіх гаворках можа пераходзіць у ё пад націскам перад jp, параўн. хлеў ’хлеў’. Параўн. ст.-рус. шанца, пиавица, пиявица (XV ст.) ’тс’. Гл. п’яўка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Райло́, ро́йла ’непарадак’ (Бяльк.). Створана пры дапамозе суф. ‑л(о) з экспрэсіяй зніжанасці па мадэлі: пухнуцьпухло ’дрыгва, патапеча’, раўціраўло ’крыкун’ (Сцяцко, Афікс. наз., 49). Падобным чынам утворана піцьпойла. Імаверна, роднаснае да рыць, адсюль магчыма, рыцьройла, што вынікае з развіцця фарманта *rou‑/roi‑/rū‑ з рэгулярнымі чаргаваннямі ў славянскіх мовах. Адпаведна райло/ройла ’тое, што перарыта, перакопана, кінута ў непарадку’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Турлі́ць ‘трубіць, тарахцець, шумець (пра машыны)’ (пух., З нар. сл.). Гукапераймальнае ўтварэнне, параўн. турли́типіць у вялікай колькасці’; рус. турли́ть ‘спешна што-небудзь рабіць’, польск. turlikać ‘звінець, брынкаць’, н.-луж. turlíkaś, чэш. мар. turlíkat ‘няўмела іграць на музычным інструменце’; сюды ж, мажліва, ід. tur(lík)as ‘падсмейвацца, кпіць’, якое Астравух (Ідыш-бел. сл., 808) параўноўвае з польскім turlíkać. Гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мёд мёд, род. мёду м.;

ва́шими бы уста́ми да мёд пить погов. ва́шымі б ву́снамі ды мёд піць;

ло́жка дёгтя в бо́чке мёда лы́жка дзёгцю ў бо́чцы мёду;

здесь ему́ не мёд тут яму́ не мёд.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ссаць, ссу, ссеш, ссе; сеем, ссяце; заг. ссі; незак., каго-што.

1. Рухамі губ і языка ўцягваць у рот якую‑н. вадкасць праз вузкую адтуліну ў чым‑н., смактаць (у 1 знач.). Ссаць малако праз соску з бутэлькі. // Карміцца малаком маці, усмоктваючы яго з грудзей, вымя. Дзіця ссала прагна, круцячы ад асалоды і задавальнення галоўкай і тыцкаючыся носікам у цёплыя матчыны грудзі. Васілевіч. Пасля было ціха, мычала толькі і пляскала языком цяля — ссала. Пташнікаў. // Смактаць (у 4 знач.). Ссаць пустышку. Ссаць палец. □ У час зімовай спячкі мядзведзь падтрымлівае сваё існаванне тым, што ссе лапу. «Полымя». // Разм. Курыць папяросу, люльку і пад. [Андрэй Руды] ссаў свае далікатныя папяросы-люлечкі, пускаў ноздрамі далікатныя струменьчыкі дыму. Мележ.

2. безас. Пра тупы, ныючы боль у жываце (ад голаду, хваробы і пад.). Ссе пад лыжачкай. □ [Ігналю] робіцца моташна і нешта ссе ў грудзях. Бядуля.

•••

Ссаць кроў — тое, што і піць кроў (гл. піць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накіпе́ць, піць; зак.

1. Утварыцца, сабрацца на паверхні вадкасці, якая кіпіць (пра пену, накіп). // Асесці на ўнутраных сценках чайніка, катла і іншай пасуды, у якой кіпяцяць ваду.

2. перан. Сабрацца ў сэрцы, душы, перапоўніць сэрца, душу (пра цяжкія, непрыемныя пачуцці). Накіпела злосць. □ У душы Антона накіпела крыўда. Пянкрат. / у безас. ужыв. Сцёпка змушан быў прызнаць сваё паражэнне. Але ён у далейшым адыграецца, бо ў сэрцы яго накіпела. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прарыпе́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.

1. Утварыць гук рыпення. Неўзабаве .. [Яўхім] праехаў паўз вокны, прарыпеў, адчыняючы і зачыняючы, варотамі. Мележ. / у безас. ужыв. [Прадстаўнік] патупаў нагамі, ад чаго прарыпела, быццам у яго пад валёнкамі быў не снег, а сухі крухмал. Карпюк. // што і без дап. Сказаць што‑н. скрыпучым голасам. Містэр Вурдль энергічна падняўся з месца і прарыпеў тонкім, скрыпучым голасам: — Вы і ёсць міс Джонсан? Шашкоў.

2. Рыпець некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)