Прыві́ць, прывіва́цьпрымусіць, засвоіць, надаць (якую-небудзь уласцівасць, звычку і пад.)’, прыві́цца ’замацавацца, укараніцца, стаць звычайным’ (ТСБМ), прыві́цца ’прыкруціцца (калі ўюць вяроўку, то ў вяроўку можа ўкруціцца, увіцца што-небудзь пабочнае)’, ’назойліва прычапіцца (напр., пра пчалу)’ (Янк. 3.), прывіва́цца ’часова жыць’ (Юрч.). Да віць2 (гл.). Сюды ж аддзеяслоўныя назоўнікі са сферы ткацкай лексікі: прывытні́к ’верацяно, на якое змотваецца пража з некалькіх — звычайна з 2–3, радзей з большай колькасці верацён для прасушкі’, прыві́вак ’верацяно, з якога звіваюць пражу на другое для прасушвання’ (Уладз.), прыві́ванка ’дзве ручайкі пражы на адным верацяне’ (ТС); а таксама прыво́й ’(часовае) месцазнаходжанне’ (Мат. Маг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падагна́ць, падганю, падгоніш, падгоніць; пр. падагнаў, ‑гнала; заг. падгані; зак., каго-што.

1. Гонячы, наблізіць або прымусіць наблізіцца да каго‑, чаго‑н. Пасля снедання ля тока паставілі малатарню, падагналі трактар. Асіпенка. Пастушок пачуў умоўны свіст і падагнаў статак бліжэй да лесу. Пальчэўскі. / у безас. ужыв. Падагнала да берага вялікую крыгу. Шамякін.

2. Загнаць пад што‑н. Падагнаць лодку пад мост.

3. Прымусіць хутчэй ісці, бегчы, ехаць. Шумейка імпэтна тузануў лейцы, працяглым покрыкам падагнаў каня: Нно-оо! Савіцкі. // Прымусіць рабіць, выконваць што‑н. хутчэй. — Трэба адзявацца ды выходзіць на месца, — падагнала сама сябе Зося і хутка павярнула ў хату. Гартны. // перан. Прыспешыць надыход чаго‑н. Час не конь: не падгоніш і не прыпыніш. Прыказка.

4. Зрабіць адпаведным па форме адно другому; прыладзіць. Падагнаць дэталі. □ Праз пяць дзён заказ мой быў гатовы — арматуру новенькую адлілі, .. вінцік да вінціка падагналі. Краўчанка. // Зрабіць адпаведным росту, фігуры каго‑н. Я па некалькі разоў вадзіў.. [пакупнікоў] у прымерачную, круціў перад люстэркам, каб хоць як-небудзь падагнаць мешкаваты і доўгі пінжак або шырачэзнае паліто. Нядзведскі.

5. Разм. Гонячы, даставіць. [Вінцук:] — Тут, хлопча, крыху [са статкам] пачакай. Толькі не распускай лішне. Я зараз падганю яшчэ табе ў чараду... Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адва́дзіць, ‑ваджу, ‑вадзіш, ‑вадзіць; зак., каго.

Прымусіць перастаць што‑н. рабіць, адвыкнуць ад чаго‑н. Значыць, гэты чалавек шкодны і небяспечны. Трэба назаўсёды адвадзіць.. [браканьера] ад чорнай справы. Кірэенка. // Адвучыць хадзіць куды‑н., мець зносіны з кім‑н. Васіль увесь ажно пыхаў ад прагнага хацення чым барзджэй сустрэць Рыгора з Зосяю і раз назаўсёды адводзіць яго ад яе. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адклі́каць, ‑клі́чу, ‑клі́чаш, ‑кліча; зак., каго-што.

1. Паклікаўшы, прымусіць адысці куды‑н.; адазваць. А калі выйшлі з зямлянкі, Жаўна адклікаў Лясніцкага ўбок. Шамякін.

2. Вярнуць назад, прапанаваўшы спыніць выкананне ранейшых абавязкаў. Адклікаць дэпутата. Адклікаць часці з фронту. □ Праз два гады Анціпава адклікалі ў горад на партыйную работу. Хадкевіч.

адкліка́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да адклі́каць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́матаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Зрасходаваць матаючы; зматаць. Выматаць маток нітак.

2. перан. Знясіліць, змардаваць. Я думаю, што фашысты знарок выбралі такую тактыку, каб выматаць нашы сілы. Шамякін.

3. перан. Разм. Прымусіць паступова выдаткаваць што‑н.; выцягнуць, забраць па частках усё. Выматаць усе грошы.

•••

Выматаць усю душу (духі, нервы, кішкі) — змучыць, давесці да знямогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́параць, ‑ру, ‑раш, ‑ра; зак., што.

1. Адрэзаць, выразаць па шве што‑н. прышытае. Выпараць рукаў.

2. Выкалаць чым‑н. вострым. Выпараць вочы.

3. каго. Поручы, прымусіць вылезці адкуль‑н. Выпараць мядзведзя з берлагу.

4. Разм. Знайсці, адшукаць. Адзін ашчадлівы хлопец нават выпараў у сваім скарбіку паўкаробкі зубнога парашку і шчотку. Кулакоўскі.

выпара́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да выпарыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыстру́ніць, ‑струню, ‑струніш, ‑струніць; зак., каго-што.

Разм. Прымусіць весці сябе як належыць; праявіць строгасць у адносінах да каго‑н. Прыструніць распусніка. □ Не толькі маці, але і сам Нічыпар Патупчык угаварылі дачку, нават прыструнілі, што калі не паслухаецца, то будзе кепска... Кавалёў. — Правільна! — падняў руку каваль. — Усып яму па самую пятніцу! Хто ж можа прыструніць Алеся... Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разахво́ціць, ‑ахвочу, ‑ахвоціш, ‑ахвоціць; зак., каго-што.

Разм.

1. Разбудзіць у кім‑н. мацнейшую ахвоту рабіць што‑н. Прысеў цвыркун на прыпечку, Зайграў цвыркун у скрыпачку. Смыкам водзіць ён з-за вуха, Разахвоціў нават муху. Не сцярпела муха тая І ўжо ножкай выбівае. Хведаровіч.

2. Прымусіць страціць ахвоту, жаданне рабіць што‑н. Разахвоціць ісці ў кіно.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спало́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Выклікаць у каго‑н. пачуццё страху, прымусіць баяцца чаго‑н. Відаць, яе здзівіла гэта спатканне, а можа, нават і крыху спалохала: чаго сядзіць зімою на дарозе гэты чалавек? Колас. Не спалохала Мікіту і пагроза папа пазбавіць яго прычасця. Навуменка. // перан. Вымусіць знікнуць (пачуццё, настрой і пад.). Няцяжка спалохаць чалавечую радасць. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ушчыльні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

1. Зрабіць больш шчыльным што‑н. Ушчыльніць глебу. Ушчыльніць сіласную масу.

2. Падагнаць шчыльней. Ушчыльніць паркан.

3. Разм. Павялічыць колькасць жыхароў на якой‑н. жылой плошчы. // Прымусіць жыць цясней, пасяліўшы яшчэ каго‑н. на тую ж жылую плошчу.

4. Запоўніць рабочы час большай колькасцю вытворчага задання. Ушчыльніць рабочы дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)