Зніч ’святы агонь у язычнікаў’. Польск. znicz ’надгробнае полымя’, чэш. znič ’святы агонь у старажытных літвінаў і славян’. Верагодна, таго ж кораня, што і зноіць (гл.): zněti, zniti, znoi‑ (> znojь) ’гарэць’ з суф. ‑čь, які ўтвараў назвы прадметаў паводле дзеяння (Сцяцко, Афікс. наз., 45; Слаўскі, SP, 1, 102), як biti — bičь.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пса́йка (psai̯ka) ’страказа’, бча́йка ’тс’. Дзендзялеўскі (Зб. Нахцігалу, 102) выводзіць з *pьs‑aj‑bk‑a, спасылаючыся на іншыя назвы насякомых з коранем *pьs‑ (гл. пёс): укр. песюха, песяча муха, песя муха ’Hippobosca equina L.’, славац. psota, psotka ’невялікі вячэрні ці начны матылёк’. Няпэўна, параўн. пчайка (гл.). Магчыма, памылкова прачытанае pšaika (пшайка).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пся́рка ’амарант, Amaranthus caudatus L.’ (Інстр. 2, Кіс.). Да пёс. Ад гэтай асновы ўтвараюцца назвы непрыдатных да чалавека, пустазеллевых або атрутных раслін. Параўн. рус. пешка ’паслён, Solanum nigrum L.’, польск. psinka ’тс’, укр. псярка ’малачай, Euphorbia’ і г. д. Спалучэнне ‑сл‑ паказвае на магчымасць запазычання з польскай, але дакладная крыніца невядомая.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сухазе́лле ’нейкая расліна (?)’ (Я. Купала), ’цмін пясчаны, Helichrysum arenatum (L.) D. С.’ (гродз., Кіс.; Расл. св.). Магчыма, са спалучэння ⁺cyxo‑ (< *ѕuxъ, гл. сухі) і зелле (гл.), параўн. пустазелле (< + пусто‑зелье); значэнне ’сухі’ адпавядае знешнім фізічным якасцям расліны, параўн. іншыя назвы сухадо́лька, сухалёткі ’тс’ (Расл. св.), польск. suche ziele ’сушаніца’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трайча́ткі ’Стажары’ (шчуч., Сл. ПЗБ), аднак, зыходзячы з ілюстрацыі да слова (тры зоркі радком ідуць, адна каля аднае), гэта Арыён (а не Плеяды). Відаць, можна гаварыць аб уплыве польскай мовы, параўн. дыял. trojaki, trójki, trzy jutrzenki, trzy gwiazdy w kupie — назвы, звязаныя з лічбай тры (Купішэўскі, Słownictwo, 92–93), гл. трайчак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трапяту́ха ‘варэнік з бульбы, начынены мясам’ (ганц., Сл. Брэс.), трапяту́хі, трапятушкі ‘печыва з цёртай бульбы’ (ганц., Сл. ПЗБ). Відаць, ад назвы жаўранка (гл. наступнае слова), параўн. жаваранак 2 ‘булачка, якая выпякаецца на 9 (22) сакавіка’ (Нас.) аналагічна да галубцы, галёпа (рытуальнае печыва на Саракі ў выглядзе буслінай лапкі) і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ізбе́г ’уцякач’ (Нас.), параўн. рус. арханг., паўн. избе́г воды ’канец адліву’, ст.-рус. избѣгъ ’уцёкі’ (1340 г.), ’праход у гарах; месца, дзе можна выйсці’. Відаць, працягвае ст.-рус. избѣгъ — бязафікснае ўтварэнне ад избегати ’ўцякаць’. Гл. бег. У бел. мове перанос назвы дзеяння на асобу па яе схільнасці да адпаведнага дзеяння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гіль 1 ’снягір’ (БРС, Касп.), рус. гиль, укр. гиль, польск. gil, giel, чэш. hýl і г. д. Этымалогія назвы гэтай птушкі вельмі няпэўная. Старая версія аб запазычанні з ням. (с.-в.-ням.) gel ’жоўты’ не вельмі надзейная (гл. Фасмер, 1, 406; Слаўскі, 1, 278); іншыя думаюць аб гукапераймальным характары гэтай назвы (агляд версій гл. у Слаўскага і Фасмера). Пытанне аб этымалогіі застаецца адкрытым. Сл. паўн.-зах. прыводзіць форму гіль ’тс’. Паводле Трубачова (Эт. сл., 7, 221), *gylь — прасл. слова (магчыма, ад *gyliti).
Гіль 2 ’конскі авадзень’ (гродз., гл. Цыхун, Лекс. балтызмы, 52; Сцяшк., Шатал., Жд. 1; параўн. яшчэ Сл. паўн.-зах.). Паводле Цыхуна (там жа), запазычанне з літ. мовы (параўн. літ. gylỹs ’авадзень’). Трубачоў (Эт. сл., 7, 221) думае пра роднаснасць з прасл. *gylь ’снягір’; няпэўна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Валяр’я́н ’травяністая лекавая расліна, Valeriana officinalis L.’ (БРС, КЭС, Сцяшк. МГ, Кіс.). Іншыя назвы: маун, аўрыян, дуброўка, капроўнік лесавы, грудоўка. Рус. валериана, укр. валеріана, польск. waleriana, в.-луж. bałdrijan, н.-луж. bandrija, славац. valeriána, балг. валериан, серб.-харв. валерја́на. Да лац. valeriana < Valeria ’назва мясцовасці’ (Фасмер, 1, 269; Шанскі, 1, В, 11).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ганча́рушкі ’гліністая глеба’ (Сцяшк. МГ). Паколькі няма падобных роднасных форм і лексема гэта, здаецца, адзінкавае ўтварэнне ў зах. бел. гаворках, то дэталі яго паходжання застаюцца няяснымі. Ясна толькі адно: гэта слова звязана, відаць, з ганча́р 1. Дэталі словаўтварэння таксама вытлумачыць цяжка. А ці не паходзіць слова ганча́рушкі ад уласнай назвы *Ганчарушкі (< ганча́р)?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)