Галубцы́ ’галубцы (назва ежы)’ (БРС). Рус. голубцы́, укр. голубці́, польск. gołąbki. У аснове назвы ляжыць *golǫbь — назва птушкі (гэта, магчыма, не па форме, не па знешняму падабенству галубцоў з птушкай, а ў сувязі з вясеннімі і да т. п. абрадамі; гл. Слаўскі, 1, 313). Узаемныя адносіны паміж адпаведнымі словамі са слав. моў вельмі заблытаныя. Рус. голубцы́ як мяркуе Шанскі (1, Г, 122), запазычана, відавочна, з укр. мовы. Польск. слова, паводле Слаўскага (там жа), узята таксама з укр. мовы. Што датычыцца бел. слова, то таксама можна меркаваць аб яго запазычанні з укр. або рус. мовы (няма ў дыялектных крыніцах).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)