захіну́ць сов.

1. запахну́ть;

з. крысо́ паліто́ — запахну́ть полу́ пальто́;

2. (дёрнув, закрыть) задёрнуть, запахну́ть;

з. фіра́нку — задёрнуть (запахну́ть) занаве́ску;

3. (кутая, закрыть) заку́тать; уку́тать, заверну́ть;

з. у кажу́х — заку́тать (уку́тать, заверну́ть) в тулу́п (полушу́бок);

4. загну́ть, заверну́ть;

з. край ко́ўдры — загну́ть (заверну́ть) край одея́ла;

5. перен. (закрыть тонким покровом) оку́тать, задёрнуть;

тума́н ~ну́ў бе́раг рэ́чкі — тума́н оку́тал (задёрнул) бе́рег ре́чки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кру́та I нареч.

1. (обрывисто, резко) кру́то;

бе́раг к. абрыва́ецца — бе́рег кру́то обрыва́ется;

к. павярну́ць упра́ва — кру́то поверну́ть впра́во;

2. (трудно) кру́то, ту́го;

к. яму́ прыйшло́ся — кру́то (ту́го) ему́ пришло́сь;

3. (строго, жестоко) кру́то;

к. з ім абышлі́ся — кру́то с ним поступи́ли

кру́та II нареч.

1. кру́то;

к. зва́ранае яйцо́ — кру́то сва́ренное яйцо́;

2. ту́го, кре́пко;

к. ссука́ць — ту́го (кре́пко) ссучи́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

набе́гчы сов.

1. в разн. знач. набежа́ть; (о жидкости — ещё) нате́чь; (о волне — ещё) накати́ться;

~гла шмат людзе́й — набежа́ло мно́го люде́й;

у ва́нну набе́гла вада́ — в ва́нну набежа́ла (натекла́) вода́;

хва́ля ~гла на бе́раг — волна́ набежа́ла (накати́лась) на бе́рег;

~гла ва́рта — набежа́ла стра́жа;

~гла пе́ня — набежа́ла пе́ня;

2. нали́ться;

во́чы ~глі кро́ўю — глаза́ налили́сь кро́вью;

жыць як набяжы́цьпогов. жить как придётся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́валачы, ‑лачу, ‑лачаш, ‑лача; ‑лачам, ‑лачаце, ‑лакуць; пр. вывалак, ‑ла; зак., што.

1. Выцягнуць волакам што‑н. адкуль‑н. Вывалачы лодку з вады на бераг. // Разм. Выцягваючы, выбавіць што‑н., што загрузла, засела. Вывалачы воз з гразі. □ Царкоўны стараста.. стаяў і спакойна пазіраў, як а. Мадэст церабіўся ў гразі і не мог вывалачы з балота ног. Колас. // Вынесці каго‑, што‑н. Яна [цётка Броня] вывалакла на ганак зэдлік, які раней валяўся ў сенцах. Шыловіч. Марна павалэндаўшыся так з гадзіну, двое паліцаяў вывалаклі Сотнікава з памяшкання і кінулі ў тую самую камеру, дзе стараста. Быкаў. // Выцягнуць, прымусіць выйсці. Хлопцы амаль сілком вывалаклі мяне з інтэрната на прастор ракі. Сабаленка. [Сцяпан:] — Не мог [Быкоўскі], як трэба, па-хрысціянску — з сватам.. маю дачку ўзяць, але, як злодзей, хацеў праз акно вывалачы! Купала.

2. Разм. Украсці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абсы́паць, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; зак., каго-што.

1. Пасыпаць, пакрыць каго‑, што‑н. зверху чым‑н. сыпкім. Пад жарты і смех гасцей маладога і маладую абсыпалі жытам, каб былі добрымі гаспадарамі. Васілевіч. // Сыплючыся, раскідваючыся, пакрыць паверхню чаго‑н. Пялёсткі яблынь, збітыя начным цёплым дажджом, густа, амаль набела абсыпалі бераг. Хомчанка. // Пакрыць з усіх бакоў што‑н. Пушысты іней абсыпаў кожную галінку, кожную іголачку елак. Жычка. Вочы.. [жанчыны] былі шэрыя, строгія, валасы абсыпала сівізна. Новікаў. // безас. Пакрыць высыпкай. Губы абсыпала. // Уцяпліць што‑н., абкідаўшы зямлёю. Абсыпаць хату.

2. Абтрэсці што‑н. з чаго‑н. [Мікіта] стаяў, як ук[о]паны, каб не варухнуць нагою, каб не абсыпаць з ботаў на падлогу.. гразь. Галавач.

3. перан.; чым. Шчодра абдаць каго‑н. чым‑н. Абсыпаць падарункамі. Абсыпаць кампліментамі. Абсыпаць пацалункамі.

абсыпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абсы́паць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пе́на, ‑ы, ж.

1. Непразрыстая, лёгкая пузырыстая маса, якая ўтвараецца на паверхні некаторых вадкасцей ад калыхання, узбоўтвання, награвання, браджэння і пад. Хвалі раўнамерна набягаюць на бераг, пакідаючы на пяску пушыстыя шматкі белай пены. В. Вольскі. Саша стаяла каля прыпечка, як на варце, падкладала ў агонь трэскі, здымала з варыва пену. Шамякін. [Пан] Застаўляе стол дубовы Сытаю ядою, Мёд, віно ў жбанах б’е пенай, Як бы мора тое. Купала.

2. Пузырыстая лёгкая маса, утвораная растворам мыла. Мыльная пена. // перан. Што‑н. вельмі лёгкае, падобнае на такую масу. Сяджу на пні. Ногі па калені тонуць у ружовай пене верасу. Ігнаценка.

3. Пот у выглядзе белых камякоў, які выступае ад стомленасці ў некаторых жывёлін. // Густая белаватая з пузыркамі сліна, якая выступае на губах пры некаторых хваробах, моцным хваляванні і пад.

•••

З пенай на губах — у гневе, шаленстве, раз’юшанасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спавяда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго і без дап.

1. Прымаць споведзь у каго‑н., слухаць пакаянне ў грахах на споведзі. Спавядаць грэшніка. Спавядаць хворага. □ У царкве правілі аж тры папы: спавядалі, хрысцілі, свянцілі ваду, з пратэсамі хадзілі вакол крыніцы. Грахоўскі.

2. перан. Настойліва распытваць каго‑н.; лаяць і ўшчуваць за што‑н. Васіль Бераг, ведаеце, угледзеўшы, што Стэпа нясе бярэмейка г[о]ллейка, спыніў яе ля студні .. і давай спавядаць, лаяць ды, нават, штурхаць. «Гэта, — кажа, — няйначай, ты пакрала маё галлё...» Гартны. [Ніна:] — Ат, глупства. «Маленькі дыванок», і растлумачыла: — Так мы называем выклік да начальства. Стаіш на дыване, а яно цябе спавядае. Шыцік.

3. Кніжн. Прытрымлівацца якога‑н. вучэння, пераканання і пад. Цікавасць Багдановіча да народнага эпасу і яго форм была творча зразумета Купалам, які напісаў сваю «Бандароўну», якраз кіруючыся прынцыпамі, якія спавядаў Багдановіч. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ула́дны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн.

1. Схільны навязваць сваю волю, загадваць, падначальваць сабе. Быстры, уладны і настойлівы, .. [Ермакоў] заўсёды кіраваў іншымі і прызвычаіўся, каб яго паважалі і слухаліся. Мележ. Мужчына ішоў з сабакам, моцны і шыракаплечы, уладны і пераможны і сам падобны на Геракла. Караткевіч. // Які выражае ўладу, волю, рашучасць; уладарны. [Жанчына] акінула Анатоля з галавы да ног уладным позіркам.. і лагодна ўсміхнулася. Ваданосаў. — Стой! Не варушыся! — пачуў .. [Карніцкі] уладны і моцны шэпт, як толькі выбраўся на супрацьлеглы бераг. Паслядовіч.

2. (звычайна з адмоўем «не»). Які мае права, уладу што‑н. рабіць. Агонь у камінку гарэў ласкава і роўна, над ім не ўладны быў асенні вецер, што зласліва шастаў за акном... М. Стральцоў.

3. перан. Неадольны, усемагутны. Уздыхне зямля шчасліва — і з пачуццём асалоды, Уся аддасца ўладнай сіле рук працоўных чалавека. Буйло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уда́цца I сов.

1. в разн. знач. уда́ться;

апера́цыя ўдала́ся — опера́ция удала́сь;

пірагі́ сяго́ння ўдалі́ся — пироги́ сего́дня удали́сь;

удало́ся даста́ць рэ́дкую кні́гу — удало́сь доста́ть ре́дкую кни́гу;

2. (в кого-л.) уда́ться, уроди́ться, вы́даться;

сын уве́сь уда́ўся ў ба́цьку — сын весь уда́лся (уроди́лся, вы́дался) в отца́

уда́цца II сов., прям., перен. вда́ться;

бе́раг уда́ўся ў мо́ра — бе́рег вда́лся в мо́ре;

у. ў су́тнасць спра́вы — вда́ться в су́щность де́ла

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Літва́ ’ліцвіны, беларусы’ (Крачк.; паўд.-усх.; Кос.), ст.-бел. литвин ’беларус’, укр. литва́, кіеў. литвинок ’тс’ (БНТ, Лег. і пад.), рус. анеж. литва́ ’народ, народнасць’, том. ’мясцовае нярускае насельніцтва’, наўг. ’перыяд шведскай інтэрвенцыі XVII ст.’ Бел. лексема запазычана з літ. Lietuvà ’Літва’. Сюды ж ліцвя́к, ліцвін, лецвя́к, літвін ’літовец’ (Касп., Нас., гродз., трок., Сл. ПЗБ), літвячка ’жанчына з Літвы’ (Сцяшк.), літві́н, ліцві́н(ы) ’літовец’, ’беларус з пэўнай мясцовасці’ (Сл. ПЗБ); усх.-маг. ліцьві́н ’літвін’, ’заходнія (з усходняй Магілёўшчынай) суседзі’ (Бяльк.). Паводле Клімчука (Tarptautinė baltistų konferencija, Vilnius, 1985, 168–169), этнонімы літвіны, ліцвякі, літва ў большай ступені адносяцца да паўн.-зах. Беларусі, але пашыраюцца і на ўсю Беларусь, а таксама на рад абласцей РСФСР і паўночнай Украіны. Гл. таксама Непакупны, Связи, 153–155. Трубачоў (Эт. сл., 15, 159) прасл. litva (рус. уладз. литва ’моцны дождж’, іван. ’ліцейшчыкі на заводзе’, чэш. litba ’лівень’, серб.-харв. ли̏тва ’штодзённы лівень’) выводзіць з дзеясл. liti > ліць (гл.), не выключаючы магчымасць развіцця (пашырэнне на ‑а) асновы супіна litŭ ад гэтага ж дзеяслова. Прасл. litva можа лічыцца блізкім адпаведнікам (або паралелізмам) літ. Lietuvà, якое, аднак, Фрэнкель (1, 368) збліжае з лат. lītusбераг мора’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)