прасла́віцца, ‑слаўлюся, ‑славішся, ‑славіцца; зак.
1. Стаць вядомым, славутым; дабіцца славы. Праславіўся дзед Талаш на ўсю Высокую Рудню. Колас. Яе зоркім паглядам, не постаццю гнуткай Праславіўся хлопец, — Праславілі рукі! Броўка.
2. Набыць дрэнную славу, дрэнную рэпутацыю. — Вунь за тым паркам — палац былога душагуба, царскага генерала Антропава, што праславіўся сваёй жорсткасцю з бяззбройным народам. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разуха́бісты, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Вельмі бойкі, развязны. З падножкі апошняга вагона махнуў рукой Ніне нейкі разухабісты хлопец. Васілевіч.
2. Напоўнены грубай весялосцю, ліхацтвам. Нават пануры Андрэй Андрэевіч.. і той не сцярпеў і, хапіўшыся за бакі, прыпадаў аж да самых нар ад разухабістага смеху і рогату. Лынькоў. [Заява] была мала абдуманая і трохі разухабістая. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фа́ска 1, ‑і, ДМ фасцы; Р мн. ‑сак; ж.
Спец. Скошаная частка рабра, канта на драўляных, металічных і іншых вырабах. І калі разец канчаў знімаць апошнюю фаску — нібы ачнуўся хлопец. Ваданосаў.
[Ад франц. facette.]
фа́ска 2, ‑і, ДМ фасцы; Р мн. ‑сак; ж.
Разм. Памянш. да фаса; невялікая фаса. З Балачанкі прывёз фаску салёных грыбоў. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сейча́с нареч.
1. (скоро, немедленно) за́раз;
сейча́с приду́ за́раз прыйду́;
2. (в настоящем времени) цяпе́р;
сейча́с они́ живу́т хорошо́ цяпе́р яны́ жыву́ць до́бра;
3. (сразу) прост. адра́зу, зра́зу;
сейча́с ви́дно, что у́мный па́рень адра́зу віда́ць, што разу́мны хло́пец.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
хлёсткий
1. (больно бьющий) хво́сткі;
хлёсткий кнут хво́сткая пу́га;
хлёсткий ве́тер хво́сткі ве́цер;
2. перен. (шустрый), разг. дасці́пны, бо́йкі, спры́тны, зухава́ты;
хлёсткий па́рень спры́тны хло́пец;
3. перен. (о речи) во́стры, дасці́пны, з’е́длівы;хлёсткие слова́ во́стрыя (дасці́пныя, з’е́длівыя) сло́вы;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Жы́ўчык ’прыкметнае біццё артэрыі, торганне павека’, ’сперматазоід’. Рус. жи́вчик ’торганне павека, жылкі’, ’рэзвы, шустры чалавек’, ’сперматазоід’, укр. жи́вчик ’жылачка, што торгаецца’, ’вяртлявы чалавек’, ’сперматазоід’, польск. żywczyk памянш. ад żywiec ’насадка’, дыял. ’жывы хлопец’. Параўн. балг. живе́ц ’пульс’, серб.-харв. жи́вац ’нерв’, славен. žívec ’жывая істота; нерв’. Памянш. ад бел. жывец 2 ’частка жывога цела’ > ’частка пазногця’ (адкуль ’артэрыя, біццё яе’) і жывец 1 ’жывая рыбка’ < ’жывая істота’ (адкуль ’сперматазоід’) утворана з дапамогай суфікса *‑ikъ ад асновы *živьk‑ (> *živьcь па бадуэнаўскай палаталізацыі), відаць, яшчэ ў прасл. мове.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лапаце́нь 1 ’лапатун’ (Нас.), ’балбатун’ (Сл. паўн.-зах.). Да лапатаць 1 (гл.). Аб словаўтварэнні гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38.
Лапаце́нь 2 ’планка з адтулінай, у якую ўстаўляецца верхні канец млёна’ (Інстр. 3; віл., КЭС; беш., Нар. сл., Сл. паўн.-зах.), ’частка млына, якая падае збожжа’ (Касп.). Утворана ад назоўніка лапата і суф. ‑ень (планка з адтулінай мае выгляд лапаткі). Сюды ж лапаценка ’тс’ (воран., Сл. паўн.-зах.).
Лапаце́нь 3, лыпаце́нь ’тоўсты, сыты, поўны хлопец, непаваротлівы’ (Бяльк.). Да ла́паць 2 (гл.). Параўн. лапціва́ты ’тоўсты, бясформенны чалавек’ (КЭС, лаг.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́параць, ‑ру, ‑раш, ‑ра; зак., што.
1. Адрэзаць, выразаць па шве што‑н. прышытае. Выпараць рукаў.
2. Выкалаць чым‑н. вострым. Выпараць вочы.
3. каго. Поручы, прымусіць вылезці адкуль‑н. Выпараць мядзведзя з берлагу.
4. Разм. Знайсці, адшукаць. Адзін ашчадлівы хлопец нават выпараў у сваім скарбіку паўкаробкі зубнога парашку і шчотку. Кулакоўскі.
выпара́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да выпарыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каза́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад казаць.
2. у знач. прым. Прадказаны, суджаны. Дужа ты не жалься, дзяўчына. Твой казаны хлопец, твой сокал Паляцеў да зоркі высокай. Бічэль-Загнетава.
•••
Казаная казка гл. казка.
Не тут казана — тое, што і не тут кажучы (гл. кажучы). — Глядзі, утопішся, не тут казана, увесь двор на ямах ды калдобінах... Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
му́жнасць, ‑і, ж.
Рыса характару чалавека, у якой спалучаюцца храбрасць, рашучасць, вытрымка. Міхаль Рожка быў добры і шчыры хлопец, але ў яго іншы раз не хапала мужнасці і цвёрдасці. Чарнышэвіч. // Адвага, смеласць. Сакратар ЦК КП(б) Беларусі Панцеляймон Кандрацьевіч Панамарэнка ад імя партыі і ўрада віншаваў налібоцкіх партызан і дзякаваў за мужнасць, праяўленую ў жорсткіх баях. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)