эта́п, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Асобны момант, стадыя якога-н. працэсу.
Новы э. развіцця.
Новы э. будаўніцтва горада.
2. Пункт на шляху руху войск, дзе ваеннаслужачыя забяспечваюцца харчамі, фуражом, начлегам.
3. Пункт для начлегу на шляху партый арыштантаў, а таксама маршрут іх руху да месца ссылкі і сама група, партыя арыштантаў.
4. Асобная частка шляху, а таксама (спец.) пэўны адрэзак дыстанцыі ў спартыўных спаборніцтвах.
Этапы велагонкі.
◊
Па этапе або этапам — пад канвоем (пра спосаб перасылкі арыштантаў).
Пройдзены этап — пра тое, што зроблена, засталося ў мінулым.
|| прым. эта́пны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Барацьба́ (БРС, Касп.), укр. боротьба́. Крамко (Гіст. мовы, II, 141) лічыць, што прынамсі бел. слова з’яўляецца няпоўнай калькай (у дакастрычніцкі перыяд развіцця бел. літаратурнай мовы) з рус. (борьба́), якая ад рускага слова адрозніваецца словаўтваральным элементам. Вывад вельмі няпэўны. Хутчэй барацьба́, боротьба́ — бел.-укр. утварэнне (з новым суфіксам ‑тьба, які ўзнік на базе дэкампазіцыі такіх слоў, як малацьба́). Бел. барадзьба́ ’баранаванне’ (Касп.) < барацьба (кантамінацыя з словам бараньба ’баранаванне’). Да ўтварэнняў тыпу бел. барацьбі́т гл. Кіш, SSlav., 2, 365–371.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жубрава́ць ’доўга старанна працаваць’, ’выпрошваць’ (Юрч.). Польск. żubrować ’ачышчаць збожжа ад восцей, прапускаючы яго праз спецыяльны апарат żubrównik’. Першае бел. значэнне магчыма тлумачыць як развіццё запазычанага польск., другое адлюстроўвае гукавую змену жабраваць (гл. жабра́к). Але і першае магло ўзнікнуць непасрэдна на бел. глебе ў выніку семантычнага развіцця паводле мадэлі ’выпрошваць’ > ’пакутаваць’ > ’цяжка працаваць’ (параўн. слав. trǫdъ ’хвароба’ > ’праца’). У сувязі з другім значэннем параўн. яшчэ серб.-харв. жу̏борити ’рабіць лёгкі шум’, балг. дыял. жуборя ’шумець’, макед. жубори ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мах 1 ’адзін хуткі рух чым-небудзь у паветры’, ’промах’, ’вялікі кавалак, прастора (поля)’ (ТСБМ, Нас., Грыг., Шат., Бяльк.), мсцісл. мах! махінь! махунь! ’пра лёгкае шпурлянне’ (Нар. лекс.), мах, махць! — для імгненнага руху (Сл. ПЗБ), ’умомант’, на махі ’ўзмахамі’, ’жэстамі (аб мове глуханямых)’ (ТС). Утворана ад дзеяслова маха́ць (гл.).
Мах 2, махі́, махе́ц ’вельмі вялікі, высокі чалавек’, махонец ’велікан’, ма́хоць, ма́хінь ’велічэзнасць’ (ТС). У выніку развіцця семантыкі лексемы мах 1 ’мах’ > ’вялікі мах’. Параўн. і дзеяслоў вы́махаць ’вырасці вялікім’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
разви́тие
1. (действие) развіццё, -цця́ ср.; разго́ртванне, -ння ср.;
разви́тие промы́шленности развіццё (разго́ртванне) прамысло́васці; см. разви́тьII;
разви́тие на́выков развіццё на́выкаў;
2. в др. знач. развіццё, -цця́ ср.;
зако́ны обще́ственного разви́тия зако́ны грама́дскага развіцця́;
у́мственное разви́тие разумо́вае развіццё.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прымітыві́зм, ‑у, м.
1. Спрошчаны падыход да складанай з’явы.
2. Нескладанасць па будове, па тэхніцы выканання. Падняцца над прымітывізмам масавай самадзейнай рэвалюцыйнай паэзіі 20‑х гадоў,.. перайсці ад простых перапеваў класікаў да творчага развіцця іх галоўных традыцый — такія чарговыя задачы стаялі перад заходнебеларускай літаратурай 30‑х гадоў. Бугаёў.
3. У мастацтве 19–20 стст. — наўмыснае спрашчэнне выяўленчых сродкаў і выкарыстоўванне форм прымітыўнага (першабытнага, народнага, дзіцячага) мастацтва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перспекты́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да перспектывы (у 2 знач.). Перспектыўны жывапіс. Перспектыўныя дэкарацыі.
2. Які прадугледжвае будучае развіццё, распрацаваны на многа год. Перспектыўнае планаванне. □ — Наша задача — дапамагчы кожнаму калгасу скласці перспектыўны план развіцця гаспадаркі. Шамякін.
3. Які мае перспектывы (у 4 знач.), можа паспяхова развівацца ў будучым. Перспектыўная прафесія. Перспектыўны сорт раслін. □ — Раён у нас перспектыўны. Не думайце, што глухамань. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лічы́нка 1, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Стадыя развіцця некаторых жывёльных арганізмаў (чарвякоў, насякомых, рыб і пад.), калі арганізм ужо вызваліўся ад зародкавых абалонак і вядзе самастойнае жыццё, але адрозніваецца па віду і будове ад канчаткова сфарміраванай жывёліны; жывёльны арганізм на гэтай стадыі.
лічы́нка 2, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Спец. Частка затвора вінтоўкі, якая замыкае канал ствала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
матэрыялі́зм, ‑у, м.
1. Навуковы, у адрозненне ад ідэалізму, напрамак у філасофіі, які сцвярджае першаснасць матэрыі і другаснасць свядомасці.
2. Вузка практычныя адносіны да рэчаіснасці. // Адносіны да рэчаіснасці з пункту гледжання сваёй выгады.
•••
Гістарычны матэрыялізм — састаўная частка марксісцка-ленінскай філасофіі, навука аб найбольш агульных законах развіцця грамадства.
Дыялектычны матэрыялізм — філасофія марксізма-ленінізма, якая базіруецца на матэрыялістычным тлумачэнні аб’ектыўнага свету і дыялектычным метадзе яго пазнання.
[Фр. matérialisme.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
е́лачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
1. Памянш.-ласк. да елка.
2. у знач. прысл. е́лачкай, у е́лачку. Пра узор у форме прамой лініі з паралельнымі рысачкамі, якія адыходзяць ад яе пад вуглом. Вышываць елачкай. □ Грузавік паскорыў ход, пакідаючы на пясчанай пыльнай дарозе дзве роўныя ў елачку сцяжынкі. Гамолка.
3. Пра адну са стадый развіцця лёну, хвашчу і пад., калі паяўляюцца бакавыя адросткі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)