Васілёк ’валошка’ (БРС, Бяльк., Шат., Касп., Сцяшк. МГ); ’пустазелле’ (КЭС), васількі́ ’Centaurea cyanus L.’ (Бейл.), ва́сількі ’тс’ (Мядзв.), ва́сілька (Шатал.). Рус. василёк, укр. васильо́к. Старое (яшчэ ст.-рус.) запазычанне з грэч. мовы (грэч. βασιλικόν) (Мацэнаўэр, Cizí sl., 364; Фасмер, Этюды, 42; Праабражэнскі, 1, 67; Шанскі, 1, В, 22). Брукнер (18) лічыў, што назва кветкі запазычана з польск. bazylika, што менш верагодна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Войт гіст. ’сельскі стараста, прыказчык у часы прыгону’ (БРС, Нас., Касп., Гарэц., Мядзв., Шпіл.). Запазычанне з польск. wójt, якое ў сваю чаргу са с.-в.-ням. Voget ’дазорац, правіцель’ лац. vocātus, advocātus (Міклашыч, 393; Фасмер, 1, 335; Кюнэ, Poln., 115; Булыка, Запазыч., 67). Менш. верагодна Жураўскі (БМ, 61) аб непасрэдным запазычанні беларускага слова з с.-в.-ням. Voget, Voit ’дазорац, правіцель’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сядзёр ’сок’ (Стан.): сядзёр кляновы (гродз., П. Сяўрук), сядзёрысты ’сакавіты’ (барыс., леп., Стан.). Няясна; выраз сядзёрысты сок, гарэлка ’даволі моцны’ (бягом., там жа) Станкевіч параўноўвае з сядравы (вецер) ’халаднаваты’, варыянта з пратэзай да я́дравы ’халодны’: ядравая раніца, халодная (барыс., Сл. ПЗБ), гл. сядравы. Менш верагодна з сідр ’слабае віно з яблычнага соку’ (ТСБМ), што з франц. cidre ’напой з яблыкаў’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тру́халь ‘труха, пацяруха’ (дзісн., Бел. дыял. 3). Параўн. рус. бранск. трухали́ ‘скарб, пажыткі, манаткі, мяшок’ (СРНГ). Утвораная з суф. ‑аль “па асацыяцыі з тым, што абазначана ўтваральным словам” (Сцяцко, Афікс, наз., 146), гл. труха́; менш верагодная субстантывацыя прыметніка *truxlъ (гл. трухлы), параўн. харв. чак. trȕxal ‘у стане цяжарнасці’. Адпаведныя рускія назвы, магчыма, варыянтныя да рус. треха́лье, трехо́лье ‘рыззё, лахманы’, гл. трахолле.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́льскі ’амаль цэлы, які мала чым адрозніваецца ад цэлага’ (Нас.), ма́льскій ’малы’ (Юрч. Фраз. 3). Рус. мальски ’ледзь- ледзь’, мало‑мальски ’хоць трохі’, ’больш-менш’, маломальский ’самы малы, самы нязначны’. Бел.-рус. ізалекса. Можа быць утворана і ад мале́с‑ы (гл.) пры дапамозе суфікса ‑къ. Параўн. таксама серб.-харв. рэдуплікацыі mȁlomanj ’амаль не, амаль’, malàmalo ’мала’, літ. mãžmožis ’крыха, самая дробязь’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ На́браўкі ’мяшкі пад вачамі’ (жлобін., Нар. сл.). Хутчэй за ўсё ад набриць ’зрабіць складкамі, маршчынамі’, параўн. славен. nabrati ’сабраць складкамі’, nabran ’у зборкі, маршчыністы’·, ў < л у выніку дээтымалагізацыі (‑л‑ у аснове ў такіх умовах звычайна захоўваецца, параўн. брилка ’прылада для збірання чарніц’, насілкі і г. д.). Менш верагодна ўтварэнне ад набракиць ’набухаць’, што выклікае пэўныя фанетычныя цяжкасці (устаўное ў?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
каўпа́к, ‑а, м.
1. Галаўны ўбор конусападобнай, авальнай або іншай формы. Кухарскі каўпак. □ Выгляд .. [урача], суровы і велічны ў асляпляльна белым каўпаку і ў жаўтаватым халаце, спалохаў Валянціну Андрэеўну. Шамякін. Па просьбе Макса бацькі зрабілі Васільку з рыззя «форму» клоуна — рознакаляровыя шырокія штаны, высокі каўпак — і цешыліся не менш за свайго сына. Маўр.
2. Накрыўка над чым‑н. акруглай або конусападобнай формы. Каўпак для лямпы. Шкляны каўпак. □ Хлопцы селі. Лётчык насунуў над імі цэлулоідны каўпак, памахаў рукою партызанам. Новікаў.
[Цюрк.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мі́німум,
1. ‑у, м. Найменшая колькасць. [Зыбін:] — Шлях наш правільны, я ўпэўнен. Трэба прастоі станкоў скараціць да мінімуму. Мележ.
2. ‑у, м. Сукупнасць ведаў або мерапрыемстваў, неабходных у якой‑н. галіне. Кандыдацкі мінімум. Тэхнічны мінімум.
3. у знач. прысл. Сама менш; мінімальна. Як мінімум, трэба было разведаць, ці сапраўды фон Крубер спыніўся ў Сінілаве. Шахавец.
4. у знач. нязм. прым. (ужываецца пасля азначаемага слова). Тое, што і мінімальны. Праграма-мінімум.
•••
Пражытачны мінімум — мінімальныя сродкі, неабходныя для існавання.
[Лац. minimum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агрубе́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які стаў шорсткім, цвёрдым, шурпатым (пра скуру, паверхню чаго‑н.). Агрубелая скура. □ Туга сцягнуты шнурок не паддаваўся агрубелым пальцам. Лынькоў. // Які стаў больш грубым, нізкім (пра голас). // перан. Які страціў вастрыню, сілу. Агрубелы слых. Агрубелы нюх.
2. Які стаў вонкава нязграбны, страціў мяккасць, тонкасць (пра аблічча, выгляд). Праз люстэрка мне добра відзён яго [Сцяпана Рыгоравіча] твар — са складкамі маршчын, крыху агрубелы, напэўна, ад марозу. Кірэйчык. // Які страціў душэўную далікатнасць, стаў менш чулым, чэрствым. Агрубелая натура. Агрубелы чалавек.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плашча́к, ‑а, м.
1. Тое, што і плашка. Павел Сцяпанавіч.. разам з бацькам-пільшчыкам распускаў па вёсках.. тоўстыя калоды на вяршковыя і цалёвыя дошкі, на плашчакі. Паслядовіч. Хаты ў гаспадароў былі больш-менш добрыя. Сустракаліся нават пяцісценкі з магутных сасновых плашчакоў, рубленых «у лапу». Машара.
2. Плоскі бок чаго-небудзь. Яшчэ раз шапатне [дзядзя Міша] нажніцамі і пачне вадзіць за тваёй патыліцай люстэркам, каб ты, узіраючыся ў вялізны шкляны плашчак перад сабою, бачыў, што ўсё зроблена як трэба. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)