БРАДЫКАРДЫ́Я (ад грэч. bradys павольны + kardia сэрца),
памяншэнне колькасці сардэчных скарачэнняў у мінуту: у дарослых менш за 60 удараў, у дзяцей першага года жыцця менш за 115, у дзяцей 3—5 гадоў менш за 100, пасля 7 гадоў менш за 80 удараў.
Найчасцей брадыкардыя ўзнікае пры запаволенай выпрацоўцы імпульсаў у сінусавым вузле — сінусавая брадыкардыя. Яна назіраецца ў трэніраваных спартсменаў, пажылых людзей як адзін з сімптомаў пры многіх захворваннях: інфекцыі (асабліва ў перыяд папраўкі), інфаркце міякарда і інш. Брадыкардыя адзначаецца пры павышаным унутрычарапным ціску (пры пухлінах мозга, менінгіце, кровазліцці ў галаўны мозг), можа быць сімптомам вегетатыўных дысфункцый пры павышаным тонусе блукаючага нерва. Запаволенне скарачэнняў сэрца (менш за 60 удараў у мін у дзяцей, да 40 — у дарослых) можа быць звязана з сінаурыкулярнай 2:1 або поўнай блакадай. Лячэнне брадыкардыі тэрапеўтычнае, у цяжкіх выпадках хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛІМПІ́ЙСКІЯ ВІ́ДЫ СПО́РТУ,
спартыўныя дысцыпліны, прызнаныя міжнар. алімпійскім к-там (МАК) і ўключаныя ў праграму Алімпійскіх гульняў. Гал. ўмовы прызнання алімпійскіх відаў спорту — вял. іх пашырэнне ў свеце, наяўнасць міжнар.спарт. федэрацый і іх прызнанне МАК, правядзенне сусв., рэгіянальных, нац. чэмпіянатаў, кубкавых турніраў.
Алімпійскімі відамі спорту могуць стаць тыя спарт. дысцыпліны, якія пашыраны не менш як у 40 краінах 3 кантынентаў у спаборніцтвах мужчын і не менш як у 25 краінах 2 кантынентаў у спаборніцтвах жанчын — для летніх Алімпійскіх гульняў, не менш як у 25 краінах 2 кантынентаў (мужчыны) і 20 краінах (жанчыны) — для зімовых Алімпійскіх гульняў. Як выключэнне да алімпійскіх відаў спорту традыц. адносіцца бобслей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАСЛУ́ЖАНЫ ТРЭ́НЕР РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ,
ганаровае званне, якое прысвойваецца высокакваліфікаваным трэнерам-выкладчыкам па спорце, у т. л. тым, што працуюць са спартсменамі-інвалідамі не менш за 4 гады, за паспяховую вучэбна-трэніровачную і выхаваўчую работу па падрыхтоўцы выдатных спартсменаў і каманд; трэнерам нацыянальных (зборных) каманд Рэспублікі Беларусь, якія маюць стаж работы з гэтымі камандамі не менш за 4 гады, за падрыхтоўку і паспяховае выступленне гэтых каманд на Алімпійскіх гульнях, чэмпіянатах, пяршынствах і Кубках свету і Еўропы; першым трэнерам спартсменаў, якія дасягнулі выдатных поспехаў на Алімпійскіх гульнях, чэмпіянатах, пяршынствах і Кубках свету і Еўропы, і тым, што працуюць з гэтымі спартсменамі не менш за 2 гады, пачынаючы з вучэбна-трэніровачнага этапу; трэнерам спарт. школ і арг-цый, што раней прымалі непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы перададзеных у вышэйшае звяно спартсменаў, пры ўмове работы з імі не менш за 4 гады. Устаноўлена законам ад 13.4.1995, прысвойваецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЁГКІЯ МІНЕРА́ЛЫ,
пародаўтваральныя мінералы са шчыльн.менш за 2,75—2,89 кг/м³. Прадстаўлены пераважна сілікатамі і аксідамі, часта светлага колеру. Найб. пашыраны палявыя шпаты (складаюць 50% аб’ёму літасферы) і кварц (да 12% аб’ёму літасферы); менш пашыраны кальцыт, слюды, хларыты, глаўканіты; рэдка трапляюцца вівіяніт, вулканічнае шкло, цэаліты і інш. Падзяляюцца на алатыгенныя (прынесеныя з інш. месцаў) і аўтыгенныя мінералы. Глаўканіт, біятыт, хларыт (шчыльн. 2,2—3,3 кг/м³) — прамежкавыя мінералы (належаць і да лёгкіх, і да цяжкіх мінералаў). Гл. таксама Мінералы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯРО́ЎНАСЦЬу матэматыцы,
алгебраічны выраз, элементы якога спалучаны знакамі: менш <, менш ці роўна ≤, больш >, больш ці роўна ≥, няроўна ≠. Напр., запіс a < b азначае, што а меншае за b. Н. і роўнасці маюць многія агульныя ўласцівасці, напр., Н. застанецца правільнай, калі да яе абедзвюх частак дадаць адзін і той жа лік ці абедзве часткі памножыць на адзін і той жа дадатны лік (пры множанні на адмоўны лік Н. пераходзіць у процілеглую). Уласцівасці і класіфікацыя Н. (аналагічныя ўласцівасцям і класіфікацыі роўнасцей) вывучаюцца многімі раздзеламі матэматыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КІЯ АНТЫ́ЛЬСКІЯ АСТРАВЫ́ (ісп. Grandes Antillas, англ. Greater Antilles),
заходняя частка архіпелага Антыльскія астравы ў Вест-Індыі. Уключае вял. а-вы Куба, Гаіці, Ямайка, Пуэрта-Рыка і менш значныя, размешчаныя паблізу. Агульная пл. 209 тыс.км².
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБДУ́КЦЫЯ,
перанос акіянічнай кары і мантыі на ўскраіну кантынента. У выніку абдукцыі цяжкія блокі акіянскай літасферы нагрувашчваюцца на менш шчыльную кантынентальную кару, утвараючы афіялітавыя комплексы (гл.Афіяліты). Пашыраны ў знешніх частках складкавых абласцей Апалачаў, Альпаў, Гімалаеў, Андаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬКЛЕ́Д [ад ал(юміній) + англ. clad пакрыты],
паўфабрыкат (ліст, труба) з высокатрывалага алюмініевага сплаву, пакрыты (плакіраваны) алюмініем высокай чысціні або інш. сплавам. Таўшчыня плакіравальнага слоя не менш як 35 мкм, што забяспечвае электрахім. ахову ад карозіі, зніжае стат. стамляльную трываласць матэрыялу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТЫДЭТАНА́ТАР,
хімічнае злучэнне, якое дабаўляюць у маторнае паліва для прадухілення яго дэтанацыі ў цыліндрах рухавікоў. Найб. пашыраны тэтраэтылсвінец (ТЭС — «этылавая вадкасць»), яго канцэнтрацыя ў паліве менш за 1%. Маторнае паліва з ТЭС (этыліраванае) таксічнае, пры рабоце з ім патрэбны меры перасцярогі.