ву́шка, ‑а; Р мн. ‑шак; н.
1. Памянш.-ласк. да вуха (у 2 знач.); маленькае вуха.
2. Тое, што і вуха (у 5 знач.). Каваль падняў звон за вушка і ўдарыў па ім каменем. Ваданосаў.
3. пераважна мн. (ву́шкі, ‑шак). Петлі ў абутку для замацавання яго на назе або нацягвання. Ад лапцей засталіся адны аборы і некалькі вушак. Якімовіч. [Тамашовы] боты.. былі звязаны разам за вушкі і перакінуты на плячах. Бядуля.
4. Дзірачка для ніткі ў іголцы.
5. пераважна мн. (ву́шкі, ‑шак). Страва, зробленая з кавалачкаў цеста з угорнутым у іх тварагом, грыбамі і пад.
•••
За вушка ды на сонейка — выкрыць, прыцягнуць да адказнасці каго‑н. [Левановіч:] А мы яго зараз за вушка ды на сонейка. Крапіва.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
кача́лка 1, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Крэсла з выгнутымі палазамі, на якіх яно качаецца. — Ты помніш, Вера, Адэсу, Люсдорф? — гайдануўшыся ў качалцы, спытаўся Максім Сцяпанавіч. Карпаў. Цёплымі вечарамі, усеўшыся ў качалцы, падоўгу адпачываў [Стальноў] на балконе. Шашкоў.
кача́лка 2, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
1. Круглая палка для раскачвання цеста або разгладжвання бялізны качаннем. Слаўлю чысты абрус, толькі што пакачаны качалкай, каляны, калі яго маці ў нядзелю раніцай засцілае на стол шырокі. Барадулін. // Прадмет падобнай формы. Сцёпка дастаў з-пад кажуха бляшаную качалку, у якой быў план і ўсякія дакументы. Колас. Усюды былі відаць тоўстыя качалкі пачаткаў. Паслядовіч.
2. толькі мн. (кача́лкі, ‑лак). Прыстасаванне для разгладжвання, качання бялізны.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
тынк, ‑у, м.
Аддзелачны раствор з сумесі вяжучых рэчываў (вапны, цэменту, гліны, пяску, вады і пад.), які наносяць на паверхню будынкаў, унутраных сцен памяшканняў і пад. Пытаюся ў будаўнікоў: — Мо’ прымеце ўжо навасёлаў? — Рыхтуем пірагі для вас, А вы не падаяце вестак, — Дзяўчына кажа мне ў адказ І тынк замешвае, як цеста. Аўрамчык. // Цвёрды слой такога раствору на паверхні будынкаў, на ўнутраных сценах. Тынк у розных мясцінах быў абабіты, з-пад яго свяціліся пераплёты дранак, прыбітых да сцен. Колас. Тынк на сценах даўно ўжо змылі дажджы, і дом пачарнеў. Чорны. Падлога страсянулася, са столі і сцен пасыпаўся тынк. Мележ.
•••
Сухі тынк — будаўнічы матэрыял у выглядзе вялікіх тонкіх лістоў, які выкарыстоўваецца замест раствораў для аддзелкі памяшкання з сярэдзіны.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
чарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
1. Паводле забабонных уяўленняў — уздзейнічаць чарамі, магічнымі прыёмамі на людзей. Матруна ёй [шаптусе] цягала Адзенне, грошы, сала, — Амаль усё занесла, што было, А тая ўсё шаптала, чаравала. Корбан. // над чым і без дап. Разм. Займацца справай, незразумелай, таямнічай для акаляючых. Так і тупаў [Пракоп] па сваіх сотках ды прышчапляў-перапрышчапляў, чараваў, мудраваў сам-насам. Кавалёў. Саня мясіў цеста, узбіваў яечныя жаўткі, абсмажваў бульбяныя кубікі, чараваў над соусам, гатаваў «фірменны» салат з радыскі. Пінчук.
2. перан.; каго-што. Вабіць, захапляць; прыносіць асалоду. Глядзіш на іх [грыбы] — і сэрцу міла, Як бы з іх сходзіць нейка сіла, Цябе чаруе, захапляе, Па жылах радасць разлівае. Колас. На гары высокай, Воддаль ад прысад, Чаравалі вока І палац і сад. Бядуля.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
подходи́ть несов. падыхо́дзіць; (наступать) надыхо́дзіць;
подходи́ть к бе́регу падыхо́дзіць да бе́рага;
подходи́ть к но́вой те́ме падыхо́дзіць да но́вай тэ́мы;
подхо́дит о́сень надыхо́дзіць во́сень;
они́ не подхо́дят друг к дру́гу яны не падыхо́дзяць адзі́н да аднаго́;
подходи́ть к концу́ падыхо́дзіць да канца́ (канча́цца);
э́то не подхо́дит гэ́та не падыхо́дзіць;
те́сто подхо́дит це́ста падыхо́дзіць;
◊
не подходи́! не падыхо́дзь!;
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
пе́рці несов., прост.
1. в разн. знач. пере́ть; (быстро бежать — ещё) дуть; (энергично бежать — ещё) сади́ть;
пе́рці на сярэ́дзіне даро́гі — пере́ть (сади́ть) по середи́не доро́ги;
карані́ пруць з зямлі́ — ко́рни прут из земли́;
це́ста прэ з дзяжы́ — те́сто прёт из квашни́;
2. перен. пере́ть, тащи́ть;
пе́рці бервяно́ — пере́ть (тащи́ть) бревно́;
3. перен., груб. жрать
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
Ласт 1 ’хвост у бабра’ (Інстр. 2), рус. арханг. ласт ’невялікая драўляная лапатка, якой бяруць цеста з дзежкі’. Да прасл. lapstъ, якое з’яўляецца роднасным да лат. lâpsla ’лапата’, lãpa ’лапа’, літ. lópa ’тс’ (Фасмер, 2, 462–463). Сучаснае літаратурнае ласт ’відазмененая канечнасць некаторых водных жывёл і птушак’ (ТСБМ) — з рус. ласт ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 72) таксама, як і ласты ’прыстасаванне ў выглядзе вясла для палягчэння плавання пад вадой’ (ТСБМ).
Ласт 2 ’застаронак’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. ласт ’дранка, рэйкі, якімі прашываюць пазы ў лодках, суднах’, лост ’тс’, лостить ’абшалёўваць корпус судна, лодкі’. З фін., алан. lasta ’дранка, планка’ (Фасмер, 2, 463). Параўн. таксама вепс. лаst ’расколатае палена для лучыны’, лastęńik ’палукаш у простыя сані’, і рус. ла́сти ’памост з бярвення для праезду, праходу праз балота, гаць’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
мясі́ць, мяшу, месіш, месіць; незак., каго-што.
1. Мяць, размінаць якую‑н. густую масу, перамешваючы яе з вадою, вадкасцю. Мясіць цеста. □ Ахметка з Гошкам цэлымі днямі прападалі на будоўлі: дапамагалі рабочым мясіць гліну, надавалі печнікам цэглу. Даніленка.
2. перан. Разм. Хадзіць, ездзіць па чым‑н. гразкім, топкім, сыпкім і пад. Сыпаў дробны дождж, ногі мясілі калатушу з снегу і гразі. Арабей. Дождж ніяк не можа суняцца. Месім і месім мокрую зямлю. С. Александровіч. Старэнькі параходзік з зухаватай назвай «Чаркес» мясіў ваду пліцамі на самай сярэдзіне ракі. Ракітны.
3. перан. Разм. Біць, дубасіць. Тахкае сэрца, і ад гэтага як хто чым тупым месіць па галаве, — аж іскры ўваччу. Пташнікаў. Нядужы, перапалоханы, Лёнік, зачапіўшыся за купіну, упаў, і яго, дабегшы, без жалю мясіў нагамі камендантаў сын. Адамчык.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Су́карак (су́кырак) ’сукрутак, завіток, кучаравінка’ (Бяльк.), су́карка ’вузялок або пупырышка на крута ссучанай нітцы’ (Нас., ЛА, 5, Бяльк.), сука́ркі ’сукараткі’ (Сцяшк.), памянш. су́карачка ’тс’ (Нас.), сюды ж су́карыцца ’скручвацца ў закруткі’ (Нас.; мёрск., Сл. ПЗБ). Суфіксальнае ўтварэнне ад *сукар, параўн. су́кърына ’вузялок на крута звітай нітцы’, мн. л. су́кры (КСП), ’локаны’ (Касп.), якія суадносяцца з серб. дыял. сука́р ’цеста для слаёнага пірага ў скручаным выглядзе’, балг. дыял. су́кер ’пятля, вузельчык на ненацягнутай вяроўцы, нітцы і пад.’, сука́р ’ссучаная вяроўка’, ’чорная вяроўка, якой абвівалі анучы на нагах у пасталах, абмоткі’; што да прасл. *sukrъ, суадноснага з літ. sukrùs ’моцна скручаны’, гл. Цыхун, БЛ, 5, 47; Трубачоў, Слав. языкозн., V, 183 — усё да *sukati, *sъkati, гл. сукаць. Неабгрунтаваным падаецца меркаванне Бярнара (Бълг. изсл., 360) пра грэчаскае паходжанне балгарскіх слоў. Гл. таксама сукрак 1, сукрыцца.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Рэ́знік 1, рэ́зка, рэ́ская трава, рэза́к ’разак, Stratiotes L.’ (ЛА, 1, Мат. Гом.), ’зараснікі рагалісніку Ceratophyllum demersum L.’ (Ялік.), рэ́зьнік, рэ́зя ’рачная трава падобная да альясу, разак’ (Сл. ПЗБ), рэ́зьнік ’балотная трава’ (Нар. лекс.), рэ́ская трава ’асака, Carex L.’ (ЛА, 1). Расліна атрымала такую назву паводле вострых краёў лісця. Ад рэзаць (гл.).
Рэ́знік 2 ’пшанічная аладка, спечаная з раскачанага цеста, разрэзанага на чатырохвугольныя часткі’ (Нас.), рэ́знікі ’тс’ (Сл. Гродз., Сл. рэг. лекс., Сцяшк. Сл.), рэ́зьнік ’тс’ (Янк. Мат.), ’тс’ (Бяльк.), рэ́знік ’пернік’ (Сцяшк. Сл., Юрч.), ’луста’ (Нік., 88), рэ́знічак ’тс’ (Юрч. СНЛ). Серб. і харв. реза́нац ’адрэзаны кавалак’, реза́нци ’локшыны’. Да рэзаць (гл.), параўн. яшчэ семантыку палама́нцы ’печыва з мукі; ламанцы’ (Сл. Гродз.) ад ламаць.
Рэ́знік 3 ’мяснік’ (Мат. Гом., Нас., ТС, Байк. і Некр.). Гл. разнік.
Рэ́знік 4 ’кош, сплецены з нітак’ (Сл. Гродз., Сл. рэг. лекс.). Дээтымалагізаваная форма ад рэзгіны (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)