вушка, ‑а; Р мн. ‑шак; н.
1. Памянш.-ласк. да вуха (у 2 знач.); маленькае вуха.
2. Тое, што і вуха (у 5 знач.). Каваль падняў звон за вушка і ўдарыў па ім каменем. Ваданосаў.
3. пераважна мн. (вушкі, ‑шак). Петлі ў абутку для замацавання яго на назе або нацягвання. Ад лапцей засталіся адны аборы і некалькі вушак. Якімовіч. [Тамашовы] боты.. былі звязаны разам за вушкі і перакінуты на плячах. Бядуля.
4. Дзірачка для ніткі ў іголцы.
5. пераважна мн. (вушкі, ‑шак). Страва, зробленая з кавалачкаў цеста з угорнутым у іх тварагом, грыбамі і пад.
•••
За вушка ды на сонейка — выкрыць, прыцягнуць да адказнасці каго‑н. [Левановіч:] А мы яго зараз за вушка ды на сонейка. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)