За́дарга ’край’ (Мат. Гом.). Рус. дыял. задо́рга, за́дерга, за́дорага ’прыступак, лесвіца, брус, поручні для таго, каб залазіць на печ’, арханг., сіб. за́дорага ’частка пода печы па абодва бакі вусця па баках сярэдняй паласы’, пск., цвяр. за́дорга ’паласа абапал дарогі’; параўн. задорога ’месца каля дарогі, узвышэнне каля дарогі’, за́дорожина ’узвышэнне каля дарогі, плот, бервяно ў сцяне’, ярасл. за́дорожка ’прыступак, поручні ў печы’, чэш. zádrh ’нешта заторгнутае, паварот’, славац. zádrh ’нешта заторгнутае, падрапанае’, славен. zadȓga ’завязка’, ’вусік у лазы’, ’загар’. Відаць, бязафіксны наз. ад дзеяслова zadьrgati з дастаткова шырокім значэннем (гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 221).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мяч, мя́чык, ме́чык ’шар для гульні, зроблены з пругкага матэрыялу’, драг. мнеч, пруж. мʼяч ’тс’ (ТСБМ, Бяльк., Янк. 1, Рам. 8, Сл. ПЗБ, КЭС), ме́чык ’мячык з валовай шэрсці, абшыты панчохай’ (Растарг.). Укр. мʼяч, мняч, рус. мяч, чэш. míč, ст.-чэш. mieć, славен. mȇč, mẹ́čá ’тс’, серб.-харв. меча ’нешта мяккае, мякіш, сярэдзіна’, балг. ме́чка ’хлеб з сырам, спечаны ў выглядзе кулі’. Прасл. měcь ’нешта сціснутае, скамечанае’, утворанае ад mękъ(kъ) ’мягкі’ пры дапамозе суфікса ‑jь (Бернекер, 2, 42; Міклашыч, 189; Фасмер, 3, 32; Махэк₂, 362; Бязлай, 2, 173).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ На́кась ’наўкос’ (Гарэц., Др., Сцяшк. Сл.; калінк., З нар. сл.), ’коса’ (Яўс.), накаські ’тс’ (Яруш.), накасяк ’перакошваючы, абыякава, няправільна’ (Янк. 3.). Утворана з прыназоўнікавага словазлучэння на кось, дзе выступае адпрыметнікавы назоўнік са значэннем ’нешта касое’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Нама́к ’куль (саломы)’ (Мат. Гом.). Няясна. Магчыма, звязанае з на́макань ’палена’ (полац., Нар. лекс.), намакліна ’дрэва, якое доўга ляжала ў вадзе’ (навагр., Нар. сл.), з развіццём значэння да ’нешта вельмі цяжкае’; ад мокнуць, мачыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Напэ́рло ’чыста’, напэрло памый падлогу (дзятл., Сцяшк. Сл.). Відаць, ад перла з польск. perła ’перл, перламутр’, параўн. блішчыць, як шкельца (пра нешта чыста вымытае); ёсць таксама звесткі аб выкарыстанні ракавін пярловіцы (бяззубкі) для шаравання падлогі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Насаке́рыцца ’накіравацца, намерыцца нешта зрабіць (экспр.)’ (Цых.). Да сапёра ’дыял. сякера’; наўрад ці мае сувязь з серб.-харв. nasokėriti, nasökerim ’скрывіць, сагнуць’ (RHSJ); няяснага паходжання, магчыма, да *sokb, *sočiti ’паказваць’; параўн. балг. насика ’кірунак, напрамак’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ны́г̌а ’нешта малое, фіга’ (ТС). Відаць, запазычана з польск. nyga ’рэшта, рэштка’ (Dać komu wypić nygę = to, co pozostało w kieliszku), што ў сваю чаргу з ням. Neige ’рэшткі пітва’, параўн. Варш. сл., 3, 428.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пу́па ’вада’ (у размове з дзецьмі) (ТС). Адносіцца да т. зв. імітатыўных слоў, пра што сведчыць славен. púpati ’піць’, паводле Сноя (515), “дзіцячая рэдуплікацыя”, пры якой вусны складваюцца так, як быццам бы рыхтуюцца нешта выпіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пярэ́спа ’каса, мыс; насыпная дарога праз балота’ (Стан.); параўн. укр. пере́спа ’пярэсып, земляны насып’, польск. przespa ’нешта перасыпанае’, балг. пре́спа ’сумёт’, макед. преспа ’тс’. Вытворнае ад сы́паць, з іншай прыстаўкай гл. вы́спа, на́спа і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зву́жаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад звузіць.
2. у знач. прым. Зменшаны, вузкі. Часам нешта атрымлівалася і няблага, і Крэйдзік нават ухвальна ківаў галавою, але ў звужаных вачах і строга падціснутых вуснах майстра таілася незадаволенасць. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)