Вухава́дны ’сварлівы’ (Мат. Гом.). Ад ву́ха і ва́дзіць (гл.), тут хутчэй за ўсё ў значэнні ’шкодзіць’, тады першаснае значэнне — ’той, які шкодзіць вушам (сваім крыкам і да т. п.)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выбэ́ндюваты ’капрызіць, перабіраць’ (брэсц., Нар. лекс.). Няясна, незвычайны фанетычны воблік слова прымушае бачыць у ім запазычанне хутчэй за ўсё з польскай мовы (ці не наватвор ад польск. będzie ’будзе’?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́наш ’пук сухога лёну, вынесены з сушкі за адзін раз’ (Влад.). Ад выносіць (гл. насіць) з суф. ‑jь. Адносна суфіксацыі гл. Слаўскі, SP, 1, 80 і наст. Параўн. вынашай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Насту́пнем ’гвалтам, прымусам’ (ТС), параўн. укр. наступам ’наступальна, рашуча’. Ад незафіксаванага *наступень, хутчэй за ўсё сінанімічнага да на́ступ ’напад, наступленне’ (Нас.); да ступіць (гл.), параўн. ступі і ступёнь ’крок’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашмётак ’стаптаны лапаць; бясформенны кавалак гразі’ (Бяльк.), рус. бранск. асьмётак (Растаргуеў, Бранск.). Хутчэй за ўсё ад шмётка, ашмётка ’анучка, якой змятаюць са стала’ (ад сметать, этымалогія Насовіча), параўн. ашмоцце.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Наказна́ць, накэзнаты ’закілзаць (каня)’ (брэсц., Нар. лекс.). Калі гэта не пераробка з кілзаць, то хутчэй за ўсё можа быць аднесена да *kazrib, параўн. польск. kazń ’пакаранне’, гл. казна́, асяніць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Залютава́ць ’запаяць’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. залютувати ’тс’ (Грынч.). Утворана ад *лютаваць з прэфіксам за. Лютаваць (варыянт літаваць) ’паяць’ < польск. lutować ’тс’ < с.-в.-ням. loeten, ням. löten ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саснэ́ ’адросткі пер’яў у птушак пасля лінькі’ (Сл. ПЗБ). Да аснэ́ ’тс’ (Сцяшк. Сл.), што да асо́н (гл.). Збліжана з сасна (гл.) з-за знешняга падабенства да сасновых шыпулек.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тро́ська ‘трысцянка аўсяніцавая, Scolochloa festukacea Link.’ (Касп.), троскі ‘тс’ (Кіс.). Відавочна, ад тросць1, збліжэнне з трось ‘трыснёг’ з-за знешняга падабенства, параўн. укр. trostʼanka tonkonižka (Макавецкі, Sł. botan.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адле́гласць, ‑і, ж.

1. Прамежак паміж двума прадметамі. За дзедам на некаторай адлегласці пайшлі і яго сыны. Колас. // Адрэзак шляху пэўнай велічыні, працягласці. За мінуту штучны спадарожнік праходзіць велізарную адлегласць. □ Дзімін, відаць, хваляваўся, бо рукі ў яго былі закладзены за спіну і мераў ён адлегласць — крокаў дзесяць туды, крокаў дзесяць назад — таропка, нецярпліва. Карпаў. // Прамежак у часе. Адлегласць доўгую да перамогі Гадамі давялося вымяраць. Аўрамчык.

2. Больш-менш аддаленае месца; далечыня. Перадача электрычнай энергіі на далёкія адлегласці.

•••

Трымаць на адлегласці гл. трымаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)