Вы́наш ’пук сухога лёну, вынесены з сушкі за адзін раз’ (Влад.). Ад выносіць (гл. насіць) з суф. ‑jь. Адносна суфіксацыі гл. Слаўскі, SP, 1, 80 і наст. Параўн. вынашай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)