Асо́н ’востры кій, якім падганяюць валоў’ (Кароцічы Столінск., вусн. паведамл. Г. А. Цыхуна). З остьнъ > остн > осн з «узноўленым» беглым галосным о паміж c і н. Параўн. таксама асно ’тс’ (Сержп., Земл., 61), осниско (Шн.), асновік вяроўка’ (Арх. ГУ), осён, осны (Маслен.). Гл. асцень і восці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)