Залютава́ць ’запаяць’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. залютувати ’тс’ (Грынч.). Утворана ад *лютаваць з прэфіксам за‑. Лютаваць (варыянт літаваць) ’паяць’ < польск. lutować ’тс’ < с.-в.-ням. loeten, ням. löten ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)