Панажы́ ’прылада ў ткацкім станку ў выглядзе дзвюх або некалькіх дошчачак пад кроснамі, пры дапамозе якіх нагамі прыводзяцца ў рух ніты’ (ТСБМ, Нас., Шат., Гарэц., Др.-Падб., Касп., Бяльк., Мат. Гом.), поножэ́ (ТС), поножы́ (Сл. Брэс.), пана́ж, пано́ж, по́наж, панажы́, панажэ́, панажа́і, панажа́е (Сл. ПЗБ) ’тс’. Рус. поно́жи ’кайданы; сіло для лоўлі птушак; стар. частка лат, якімі закрываліся голень і пад’ём нагі’, укр. поно́жі ’панажы’. З па‑ і нага (Фасмер, 3, 325), з дапамогай суф. ‑jь. Першапачаткова понаж, панож, потым мн. л.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
до́ма, прысл.
У сваёй хаце, кватэры, там, дзе жывеш. Нага забалела так, што Цімошку прыйшлося застацца дома і легчы ў пасцельку. Колас. Старога Нахлябіча .. [Балеслаў] застаў дома, на дварэ. Чорны. // У сваёй сям’і, са сваёй сям’ёй. Жыла .. [Марыля] дома пры тату і браце. Брыль. // На радзіме, у родных мясцінах. — А дома там цяпер у нас не гэтак: усё ідзе нанова і добра. Чорны.
•••
Не ўсе дома ў каго гл. усе.
Ні дома, ні замужам — пра няпэўнае становішча каго‑н.
Як дома — свабодна (адчуваць, паводзіць сябе і пад.).
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
ко́стачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
1. Памянш.-ласк. да косць (у 1, 2, 4 і 5 знач.).
2. Разм. Тое, што і шчыкалатка. Потым, калі села на сноп, пачула [Ганна], як шчыміць уколатая аб пожню нага каля кветачкі. Мележ.
3. Гібкая пласцінка, металічная або з кітовага вуса, якая ўшываецца ў грацыю, сукенку і пад.
4. Ядро, семя ў некаторых пладах, пакрытае цвёрдай абалонкай. Костачка вішні. Костачка слівы.
5. Шарык у лічыльніках. [Бухгалтар] гартаў кнігі, ляскаў костачкамі лічыльнікаў. Сабаленка.
•••
Разабраць па костачках гл. разабраць.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
ступо́й і ступо́ю, прысл.
1. Павольным крокам; нага за нагу. Гэта падбадзёрвала бегляка, вабіла яго наперад. І ён ішоў як мог: дзе подбегам, а дзе — ступою. Якімовіч. Ой, не стэп за шырокім Дунаем, Шапаціць рунь зялёнай травою, — То Алеся — жняя запявае, Ідучы па даліне ступою. Трус.
2. Самым павольным алюрам. Спачатку [партызаны] ехалі ступой, а неўзабаве .. падхапіліся на рысь. Брыль. Есаул памог сесці ў сядло Раечцы, спрытна ўскочыў сам, і яны паехалі ступою на вуліцу. Лобан. [Атаманавіч] тужэй нацягваў павады. Хацелася праехаць ступою, разабрацца ва ўсім. Паўлаў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Клю́шня 1 ’канечная частка ножкі ракападобных’ (ТСБМ, Касп., Сл. паўн.-зах., Яруш.). Мабыць, вынік кантамінацыі клешня (гл.) і клюка (гл.), ключка (гл.). Дублет клешня/клюшня адзначае Сл. паўн.-зах., 475, 486. Магчыма, таксама ўплыў літоўскіх форм, сярод іх у першую чаргу літ. klìšes ’клюшні’. Аддзяліць бел. клешня і клюшня ад літ. klìšes немагчыма (семантычная тоеснасць і фармальная блізкасць). Спробы рэканструяваць балта-славянскія формы kliša/kleša беспадстаўныя (Слаўскі, 2, 228), паколькі рэальна існуюць толькі ўсходнеславянскія формы, арэальна арыентаваныя на балтыйскую тэрыторыю. У значэнні ’клюшня рака’ або ’нага, сцягно’ рускія формы зафіксаваны толькі ў Смаленскім, Бранскім арэалах (не лічачы тэрыторыі новага засялення). Таксама нельга прызнаць верагоднай гіпотэзу аб паходжанні клешня ад kleščьna (гл. клешчы) (Бернекер, 1, 517; Фасмер, 2, 249; ЕСУМ 2, 463; Трубачоў, Эт. сл., 10, 23). Паколькі частка гэтых форм мае значэнне ’клешчы’, не выключана кантамінацыя клешня і клешчы (гл.).
Клю́шня 2 ’тазасцегнавы сустаў’ (Сл. паўн.-зах.). Верагодны балтызм. Параўн. літ. kùlšnis ’шчыкалатка’ (там жа, 486). Больш надзейная крыніца літ. klíšė ’нага’ або іншая балтыйская, блізкая да яе. Параўн. таксама клюшня 1.
Клю́шня 3 ’палкі, да якіх прымацаваны крыллі сеці’ (Мат. АС). Гл. клюшня 1.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
несмышлёныш прост.
1. няця́млівы, -вага м., няке́млівы, -вага м., няке́мны, -нага м.;
2. (о ребёнке) малы́ (яшчэ́), разг. бла́зан, -зна м., бла́зен, -зна м.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
смесь ж.
1. (совокупность чего-л. разнородного) мешані́на, -ны ж.;
2. (совокупность веществ) су́месь, -сі ж.;
3. (отдел в журнале) уст. ро́знае, -нага ср.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
Кара́чкі ’кукішкі, карачкі’ (Шат., Нас., Гарэц., Др.-Падб.), карачы ’тс’ (Сцяц. Нар.), укр. карачки ’тс’, рус. корячка ’тс’ да korakъ (параўн. серб.-харв. ко̏рак, славен. korák ’крок’), якое ў сваю чаргу да korkъ ’нага’ (гл. крок, якое запазычана з польск. мовы) (Трубачоў, Эт. сл., 2, 50, 77–80). Прасл. korakъ паводле Трубачова адлюстроўвае фальшывае поўнагалоссе, якое спарадычна ўзнікала яшчэ ў праславянскі перыяд. Калі гэта так, то лексема карачкі з’яўляецца рэліктам усходнеславянскіх паралеляў да серб.-харв. ко̀рак і іншых паўднёва-славянскіх лексем: карачка < koračьka < korakъ. Форма карачы хутчэй за ўсё другаснае ўтварэнне па аналогіі.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Но́гаць ’ногаць, пазногаць, пазур’ (Яруш., Шат., Бяльк., Пятк., 2; Сцяшк., Сл. ПЗБ), но́гыць ’тс’ (Грыг.), но́гоць ’тс’ (ТС), но́каць, но́хаць, нёхаць ’тс’ (Сл. ПЗБ, Шатал.), но́гець ’тс’ (Шатал.), укр. ніготь, рус. ноготь, польск. арх. nogieć, nokieć, чэш. nehet, славац. necht, в.-луж. nochč, н.-луж. nokś, славен. nȏkt, nohet, серб.-харв. но̏кат, макед. нокот, балг. нокът. Прасл. *nogъtь (і *nokъtь) ’тс’, роднаснае літ. nagùtis ’пазногаць, пазур’, усх.-літ. nãgutė ’косць’, ст.-прус. nagutis ’пазногаць’ і пад.; звязана з нага, гл. (Фасмер, 3, 80; Махэк₂, 394; Бязлай, 2, 226; Шустар-Шэўц, 14, 1019).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
ла́па, -ы, мн. -ы, лап, ж.
1. Ступня або ўся нага ў некаторых жывёл і птушак.
Каціная л.
2. Аб руцэ або назе чалавека (разм.).
Вялізная л.
Брыдкія лапы.
3. Галіна хвойнага дрэва.
Пышныя лапы ялін.
4. Расплюшчаны і загнуты канец у некаторых інструментах для выдзірання цвікоў, а таксама інструмент з такім канцом (спец.).
5. Шып на канцы бервяна (спец.).
Рубіць у лапу.
◊
Даць у (на) лапу — падкупіць каго-н. (разм.).
Налажыць лапу на што-н. — захапіць што-н., падпарадкаваць свайму ўплыву (разм.).
Папасціся ў лапы каму-н. — апынуцца ў залежнасці ад каго-н. (разм.).
У лапах каго-н. — быць у поўнай залежнасці.
Хадзіць на мяккіх лапах — хадзіць цішком; выслужвацца перад кім-н. (разм., неадабр.).
|| памянш. ла́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж. (да 1—3 знач.).
|| прым. ла́пны, -ая, -ае (да 1, 3 і 4 знач.).
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)