Панажы́ ’прылада ў ткацкім станку ў выглядзе дзвюх або некалькіх дошчачак пад кроснамі, пры дапамозе якіх нагамі прыводзяцца ў рух ніты’ (ТСБМ, Нас., Шат., Гарэц., Др.-Падб., Касп., Бяльк., Мат. Гом.), поножэ́ (ТС), поножы́ (Сл. Брэс.), пана́ж, пано́ж, по́наж, панажы́, панажэ́, панажа́і, панажа́е (Сл. ПЗБ) ’тс’. Рус. поно́жи ’кайданы; сіло для лоўлі птушак; стар. частка лат, якімі закрываліся голень і пад’ём нагі’, укр. поно́жі ’панажы’. З па‑ і нага (Фасмер, 3, 325), з дапамогай суф. ‑jь. Першапачаткова понаж, панож, потым мн. л.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)