нахвалі́ць, ‑хвалю, ‑хваліш, ‑хваліць; зак., каго-што.

Нагаварыць аб кім‑, чым‑н. многа добрага; расхваліць. — Лялька, а не конь... Жывот падцягнуты... Зубы, як адзін, шыя, нібы ў лебедзя. Грыва доўгая, што шоўк... — Ну ты, брат, нахваліш. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераці́снуты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад пераціснуць.

2. у знач. прым. Шчыльна сціснуты, прыціснуты. Дасюль яшчэ балела пераціснутая шыя і шчымеў гуз на галаве. Нядзведскі. — Жах які, — праз зубы, праз пераціснутае горла выдушыла яна. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Гаварыць сіпатым голасам. Сіпае дзяўчына, і ані не разабраць ніводнага слова. Ермаловіч. Ячны сіпае праз суконную хустку, якой абвязана шыя да самых вуснаў. Брыль. Бабка, гаворачы гэта, аж сіпала ад абурэння. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Варато́к 1 ’ворат у шахце для падымання вугалю’ (КТС). Да ворат (гл.).

Варато́к 2 ’частка шкуры, як і пашына, лапа, пры раскроі’ (КЭС). Да ворат < ст.-рус. воротъ ’шыя’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сюсю́канне, ‑я, н.

Разм.

1. Дзеянне паводле дзеясл. сюсюкаць (у 1 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. Хлопец здаваўся дурнаватым: адвіслая мокрая губа, доўгая, як у бусла, шыя, несамавітая, з сюсюканнем, гаворка. Навуменка.

2. Дзеянне паводле дзеясл. сюсюкаць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каркаві́на ’карак’ (ТСБМ), ’шыя і плечы ніжэй шыі’ (КЭС, лаг.), ’свіны ашыек’ (Сцяшк., Вешт., Шатал.), да карк 1 (гл.). Словаўтварэнне даволі празрыстае: каркав‑іна (першая частка — прыметнік з суфіксам ‑ав, другая — суфікс ‑іна).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́рат ’дзірка ў мяху, праз якую насыпаюць што-небудзь’ (Нас.); ’каўнер’ (Бяльк., Грыг., КЭС, віц.); ’каўнер, прарэх’ (Шатал.). Рус., укр. во́рот ’каўнер’, ст.-рус. воротъ ’шыя’, ст.-слав. вратъ, балг. врат, серб.-харв. вра̑т, славен. vrȃt ’шыя’, польск. wrot ’вяртанне’, в.-луж. wrót ’паварот’. Звязана чаргаваннем з вярцець (Фасмер, 1, 354). Прасл. vortъ — аддзеяслоўнае ўтварэнне ад vortiti (гл. варочаць), першапачаткова Nomen actionis ’паварот, тое, што варочаецца’ (Брукнер, 632; Скок, 3, 618 і наст., Шанскі, 1, В, 167 і наст.). У бел. мове значэнне ’каўнер’, калі меркаваць па лакалізацыі, магчыма, пад рус. уплывам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Завы́ек ’патыліца’ (Нас.), завы́к (Касп.; форма завы́ск у Касп., відаць, памылка замест завы́ек). Рус. смал., цвяр., пск., калуж. завы́ек, польск. дыял. zawyjek ’тс’. Утворана ад выя ’шыя’ (гл.) з конфіксам за‑ек, магчыма, яшчэ ў ст.-рус.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каршэ́нь ’каршэнь, карак’, ’удар у патыліцу’ (Нас., Касп., Шат., Бяльк., Гарэц., Янк. БП, Мат. АС), «мужык … выпіхнуў папа ў каршэнь за дзверы» (Шн.), ’шыя, карак’ (Янк. III, Нар. сл., Шатал., Нас.). Утворана, як і каршэль, ад карх (гл.) ’карак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лебядзі́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да лебедзя, уласцівы яму. Лебядзіны пух. □ Зацешуся чародкай лебядзінай, Што плавае пры ціхім астраўку. Гаўрусёў.

2. Які нагадвае лебедзя, такі, як у лебедзя. Лебядзіная паходка. Лебядзіная шыя. □ Пад белым пухам лебядзіным заснула вёска сном нямым. Машара.

•••

Лебядзіная песня гл. песня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)