Марцоўкашчупак, які нерастуе ў сакавіку’ (полац., З нар. сл.). Аналагічна марчу́кшчупак, які нерастуе ў сакавіку’, укр. ’шчанё, якое нарадзілася ў сакавіку’, мартю́к ’заяц, які нарадзіўся ў сакавіку’, марцівки́ — тое ж пра куранят.

Марцоўка ’дзяржаўная павіннасць, якая выконвалася ў сакавіку’ (паўд.-усх., КЭС). Да рус. март ’месяц сакавік’ < ст.-слав. мартъ, мартии, якія праз с.-грэч. μάρτι(ο)ς з лац. (mensis) martius ’месяц Марса’ (лац. Mars, Martis).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ло́ба́ч ’невялікі шчупак’, лобо́к ’тс’ (ТС). Рус. лоба́ч ’рыба кефаль, Mugil cephalus’, ’белавочка, Abramis sapa Pall.’ Утворана паводле падабенства з лаба́ч ’чалавек з вялікай галавой’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наглыта́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. каго-чаго. Праглынуць у вялікай колькасці. Наглытаўся шчупак плотак. □ Конь храпе, пылу наглытаўся з-пад ног, мокры ўвесь... Пташнікаў.

2. Разм. Наесціся. Наглытацца за абедам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

метро́вы, ‑ая, ‑ае.

Памерам, даўжынёю ў адзін метр. [Сабака] на момант прысеў, зноў падняўся і метровымі скачкамі сігануў у ельнік. Ляўданскі. — А-ах! Шчупак!.. Метровы, шырачэзны і гэтакі прыгожы — ажно зіхаціць увесь. Карамазаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жа́гаўкашчупак, Esox’ (Мат. Гом., З нар. сл., 277), ’непаседа’ (Мат. Гом.), жагла́кшчупак’ (Мат. Гом.). Улічваючы значэнне ’непаседа’, супастаўляецца з жыг ’момант’, жыга, жыгун ’непаседа’, г. зн. звязваецца з коранем слоў жагаць, жыгаць ’бліскаць’ (гл.) праз сэнс ’хутка гарэць’, адкуль ’хутка рабіць’, ’быць хуткім’. Іншая магчымасць: жыгаць ’кусаць’. У абодвух выпадках прамежкавыя формы — незафіксаваныя прыметнікі *жагавы (*жиговъ, *жаговъ?), *жаглы ’хуткі’ або ’куслівы’. Не выключана, што жа́гаўка звязваецца з ’хуткім’, а жагла́к (параўн. жа́гліўка, жа́гляўка) — з ’куставым’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кажу́шак1 ’паўкажушок, кароткі кажух’ (маз., Сержп.; Сцяц.), кажушка ’тс’ (слонім., Шн.). Укр. дыял. кожушок ’тс’, укр. палес. кожушка ’паўкажушок’, чарніг. ’жаночая футра’. Суфіксальныя вытворныя ад кажух1; аб храналогіі і суаднесенасці меркаваць цяжка. Параўн. кажушок (гл.). Месца націску, магчыма, сведчыць аб польскім уплыве (параўн. польск. kożuszek).

Кажу́шак2шчупак; шчупак наогул і шчупак сярэдняга памеру’ (Мат. Гом.; тураў., Крыв.; Флора), кожушак ’тс’ (параўн. пін., Нар. лекс.; жытк., Нар. словатв.; палес., Крыв.; ТС), кожушек, кажушокшчупак’ (тураў., КЭС), кажушка ’тс’ (лельч., Мат. Гом.; Палес., Крыв.; ТС), кожушʼе ’вялікі шчупак’, кожушленя ’маленькі шчупачок’, кожушленятко, кожушлятко памянш. да кожушленя, кожушно ’вялікі шчупак’ (апошнія прыклады з Тураўскага слоўніка). Паводле Тарнацкага, к, № 177, заходняя зона ўжывання лексемы праходзіць па Гарыні, параўн., аднак, наш прыклад з паўдн. Піншчыны, на ўсходзе яна сустракаецца ў Жыткавіцкім, Столінскім і Лунінецкім раёнах (гл. Крывіцкі, Лекс. Пал., 168); сустракаецца ў Лельчыцкім раёне (Мат. Гом.). Вузкалакальная інавацыя (фактычна ц.-палес.), этымалогія няпэўная. Цыхун (Бел.-укр. ізал., 85) мяркуе, што тут перанос ад кажух, кажушок ’від адзення’ з матывацыяй ’гладкая (як вырабленая) скура (у маладых шчупакоў)’. Пазней ён (вусна) прапанаваў дзве іншыя версіі і паведаміў багаты фактычны матэрыял. Як сведчаць палявыя запісы падчас тураўскіх экспедыцый, відавочна, што кажушак з’яўляецца адной з тых назваў, якія дыферэнцыруюць агульную назву шчупак. Шырокая ўжывальнасць слова кажушокшчупак сярэдніх памераў’ прывяла да зацямнення матывацыі, аб тым, што гэты працэс працягваецца, сведчаць значэнні ’шчупак наогул’ і памяншальныя вытворныя са значэннем ’маленькі шчупак’. Маленькія шчупакі лёгка дыферэнцыруюцца па колеру, і гэта яркая адзнака прыводзіць да ўзнікнення тэрміна зялёныя і сінія, параўн. У Тураўскім слоўніку: «Поймаў кожушленят зелёных», «кожушлятка сініе ў траве», можна меркаваць, што сярэдні па ўзросту шчупак можа таксама называцца на такому ж прынцыпу. Параўн. кажух4 ’расліннае покрыва на балоце’. Па другой, больш пераканаўчай версіі кажушак < *кажушак ’?’ < кожа ’скура’. Матывацыя назвы тлумачыцца Цыхуном: «кажушкамі называюць сярэдніх па памеру шчупакоў таму, што скура ў іх робіцца больш тоўстай і менавіта такіх шчупакоў можна фаршыраваць». Такая этымалогія пацвярджаецца інфармацыяй аб выкарыстанні шчупакоў у гэтым рэгіёне («надзеваная рыба»); яе можна падмацаваць і такім фактам, што адпаведным укр. кожушок называюць, паводле Грынчэнкі, скуру, вонкавую абалонку некаторых жывёл. Укр. і рус. назвы ад kožuxъ абазначаюць скуру, якая скідаецца, параўн. у фальк. тэкстах (’скура змяі’): рус. шадр., перм. «Как уснул Иван‑царевич, она вышла на улицу, сбросила кожух, сделалась красной девицей»; валаг. і інш. «Вот она кожух скинула и взяла мальчика на руки»; укр. (’скура жабы’): «Взяла кожушок з себе скинула, вийшла… Знову кожушок наділа і стала такою жабою, як і була». Параўн. яшчэ ад іншай асновы рус. перм. кожура: «А у нее была одежа из лягушечьей кожуры». Аб магчымасці яшчэ адной версіі сведчаць рус. валаг., пск. кожура ’рыбная луска’, с.-ур. кожуха ’тс’, параўн. яшчэ назвы раслін з калючымі пладамі, якія чапляюцца за адзенне: укр. кожушка, кожушки (липка, липучка, репашки), рус. кожушка. Па гэтай версіі шчупакоў сярэдніх памераў маглі называць кажушкамі па неабходнасці (пачынаючы з некаторага іх узросту) знімаць луску, чысціць. Ва ўсякім разе як па гэтай, так і па папярэдняй версіі кажушак < кожух ’скура, абалонка’ (адкуль і значэнне ’чахол’) з кажушак ’назва вопраткі’ непасрэдна не суадносіцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жыве́ц, жыўца, м.

Маленькая жывая рыбка, якая насаджваецца на кручок пры лоўлі буйной драпежнай рыбы. — Сёння і шчупак павінен браць. Можна будзе на жыўца паспрабаваць. Лобан. // Вуда, якая нажыўляецца такой рыбкай. Паставіць жыўца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зя́ўкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Тое, што і зя́ваць. Жыжка, як шчупак, выкінуты на бераг, пачаў зяўкаць сваім роцікам, і хапаць паветра, але словы не ішлі. У зале пачуўся лёгкі смех. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абжо́ра, ‑ы, м. і ж.

Разм. Той, хто любіць многа есці; прагны да яды. Сярод.. [рыбак], свецячы белым распухлым жыватом, плаваў і сам абжора — шчупак. Аляхновіч. [Ярохін:] — А вось гэты тлусты пан, відаць, вялікі абжора. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сітнёг, ‑нягу, м.

Тое, што і сітнік. [Рэчка] нешырокая, з нізкімі берагамі, якія густа зараслі яварам, сітнягом і чаротам. Якімовіч. Пад алешынай, узарваўшы стальную роўнядзь вады, пляснуў шчупак і зялёнай стралой мільгануў у сітнёг. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)