Мяжджу́ліць ’драбіць, мажджэрыць, дэфармаваць, раздушваць’ (Гарэц., Др.-Падб., Нас.), міёр. ’уціскваць, умяшчаць’, полац. ’есці марудна, размінаць ежу дзёснамі, не маючы зубоў’ (Нар. сл.), мяжду́лацяльпук, нязграбны, непаваротлівы’ (Гарэц., Др.-Падб., Бяльк.). Да мозг, мозак (гл.). Параўн. рус. размозжить голову (Фасмер, 2, 637). Гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́зваль (у Насовіча ро́зволь, відаць, пад уплывам уво́лю) ’задавальненне, раскоша’, параўн. выраз: наеўся ў розволь ’уволю, удосталь’ (Нас.). Да раз‑вал‑іцца ’раскінуцца’ (гл.). Утворана ад асновы (з прэфіксам) і суфікса ‑ь з адцягненым значэннем, як удосталь, уроссып, рус. вдоль, вдоволь і інш. Параўн. з гэтым жа коранем рус. пск. ро́звалень ’мяла, цяльпук’, ро́зваль ’нядбайны, без парадку’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ро́хля м. и ж., прост. (о мужчине) кіжла́й, -лая́ м., цяльпу́к, род. цельпука́ м., цюхця́й, -цяя́ м.; (о женщине) кіжла́йка, -кі ж., цяльпу́чка, -кі ж., цюхця́йка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ацу́пак ’абрубак, палена; маларослы таўсцячок, целяпень’ (Грыг.), ’таўсцячок’ (Нас.), ацопакцяльпук’ (Ян.), укр. оцупок, оцупалок ’абрубак, бервяно, палена’, рус. дан. оцупок ’абрубак, калода’, польск. ocupek ’невялікі кавалак дрэва або чаго іншага, тоўсты і плоскі або круглы; чалавек такой формы’ (з украінскай). Ад гукапераймальнага цуп або цоп, што перадаюць рэзкае падзенне або раптоўны ўдар; да семантыкі параўн. целяпе́нь ’круглы абрубак; непаваротлівы, няспрытны чалавек’ ад гукапераймальнага цялеп//цялёп, што адлюстроўвае падзенне, матлянне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зу́ндаль ’маўклівы чалавек’ (Жд. 3), ’вялікі і лянівы чалавек’ (Касп.). Параўн. рус. перм. зе́ндель ’лянівы, маларухомы чалавек’. Рус. забайк. зундогло́, зунтогло́ ’брахун; цяльпук’ не сюды (СНРГ, 12, 24: з бурацк.). Параўн. прозвішча Зу́нда (ад апелятыва *зунда ’?’, Бірыла, Бел. антр., 2, 161). Няясна. Магчыма, з ням. Sünde, ідыш zind ’грэх’, Sünder, zindler ’грэшнік’. Параўн. яшчэ ням. Gesindel ’зброд’, ідыш іранічн. gezindl ’група людзей’, прычым трэба ўлічваць, што ў яўр. дыялектах значныя хістанні галосных.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пенцюха́йла, пенцяле́й ’непаваротлівы, тоўсты’, ’цюхцяй, неразвіты’ (Нас.). Можна супаставіць з рус. пе́ндюхцяльпук, мяла’, ’пуза’, ’нехлямяжы, нязграбны, няспрытны чалавек’, якое звязваюць з пень (Мацэнаўэр, LF, 12, 331; Праабражэнскі, 2, 36); збліжаюць з укр. бендюх, бендюг ’бруха, унутранасці’ (Фасмер, 3, 232), альбо выводзяць з уласнага імя Пенцеле́й, рус. Пе́нтелей з Пантелеймон < грэч. Παντέλειος < παντλήμων < παντάλας ’самы няшчасны’ (Нас., 397; Папоў, Из истории, 35). Параўн. таксама пянцю́х ’абрубак дрэва’, ’таўстун’ (гл.). Суфікс ‑айла ў адпрыметнікавых утварэннях, параўн.: даўгайла ’высокі’, дыга́йла ’цыбаты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бабы́ль ’беззямельны, адзінокі чалавек’ (БРС, Касп., Шат., Бяльк.). Рус. бобы́ль ’беззямельны селянін, падзёншчык’. Укр. (ст.) боби́льрус. мовы, гл. Рудніцкі, 155). Паходжанне слова няяснае. Няпэўна Мікала, Berühr., 89: запаз. з сканд. *ƀuabóli ’здольшчык’, а таксама Мікала, Ält. Bezieh., 50 (экспрэсіўнае слова, параўн. швед. bobbe, англ. bobцяльпук’ і г. д.). Не лепш і Фасмер, 1, 181, які прапануе звярнуць увагу на рум. bobîlcă ’від танца’, bobîlnic ’настурка’. Супраць рум. версіі сведчыць іменна адсутнасць гэтага слова (калі не лічыць запазычання з рус.) ва ўкр. мове. Параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 147–148.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапу́та ’лапеза, непаваротлівы, нехлямяжы’, ’абадранец, няўклюда’ (Бяльк.), гом. лапуцішча ’няўклюда’ (Мат. Гом.). Укр. бук. лаву́та ’дурань’, рус. раз. лапу́та ’благі чалавек’, лабуда смал. ’лахманы’, раз. ’нявартая рэч’; смал., тул., раз., маск. цвяр. ’пусты, нікчэмны чалавек’; калуж. ’шалапут, бязладны чалавек’ і інш. Семантычна набліжаецца да лабуда (гл.), хаця і магло ўтварыцца самастойна: лап (< /αρ-, параўн. лапік ’латка’) і суф. ‑ūtas, цяпер пашыранага ў літ. дыялектах (Атрэмбскі, Gramatyka, 2, 261–263). Сюды ж, магчыма, драг. лапу́цяцяльпук, мяла, разява’ (Клім.), якое можа быць генетычна звязана з лапацон (гл.) паводле семантыкі слова ў сказе-прыкладзе (гл. Клім.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́марач1 ’слабасць’ (Касп.). Відаць, нельга аддзяляць ад гродз. на́марач ’дурман, одум’ (гл.), утворанага ад маро́чыць, маро́ка; не- можа мець узмацняльны характар, параўн. рус. неу́валеньцяльпук’ паралельнае да у́валень ’тс’ (СРНГ), або з’явілася пад уплывам сіноніма не́мач.

Не́марач2 ’бездань’ (Сцяшк. Сл.). Вытворнае ад мо́рак ’змрок’ (гл.), параўн. палеск. морочне ’нізкае, топкае балота’ (морочне болото, гл. Талстой, Геогр., 187: «Морочне болото следует, вероятно, этимологизировать как ’мрачное, темное болото’. Наименование болота по признаку цвета — довольно распространенное явление в славянской географической терминологии»), з іншай ступенню вакалізму немярэч, не́мярэча (гл.) з не-, якое мае ўзмацняльны характар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапаву́хі, лыпаву́хі ’аблавухі’ (Шат., ТСБМ, Яўс.; паўн.-усх., КЭС) ’някемлівы, непаспешлівы’ (ТСБМ), рус. наўг., валаг. лопоу́хий ’кіжлай, цяльпук, цюхцяй’, ’разява’, ’ёлуп’, а ў літаратурнай мове і ’аблавухі’. Бел.-рус. ізалекса старажытнай пары. Балтызм, параўн. літ. lapaaũsis ’лапавухі’, ’разява’. Ёсць і інш. балт.-усх.-слав. ізалекса: літ. aplėpaũsis, nulėpaũsis, лат. ļutausis, lutàusisбел. віславухі, рус. вислоухий ’аблавухі; павольны, някемлівы, няўклюдны’. Першая частка звязана са значэннем ’вісець, абвісаць’. Такі ж сэнс і ў літ. luzgaũsis (дзе luzgė — ’галіна павіслай бярозы’). У ідэнтычных (паводле семантыкі) лексемах польскай, украінскай і паўднёва-славянскай моў першая частка звязана з klepati: польск. klapouchy, укр. клапоухий, капло(в)ухий, славен. klapoúch, серб.-харв. кле̏мпав, балг. клепоу́х ’аблавухі’, макед. клапушест ’нязграбны, няспрытны’. Сюды ж лыпаву́шка, лыпаву́шына ’аблавушка’ (Яўс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)