цяльпу́к, цельпука́, мн. цельпукі́, цельпуко́ў, м. (разм.).

1. Кароткі тоўсты кавалак дрэва; калодка.

2. Пра нязграбнага, непаваротлівага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цяльпу́к

‘кавалак дрэва’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. цяльпу́к цельпукі́
Р. цельпука́ цельпуко́ў
Д. цельпуку́ цельпука́м
В. цяльпу́к цельпукі́
Т. цельпуко́м цельпука́мі
М. цельпуку́ цельпука́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

цяльпу́к

‘нязграбны чалавек’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. цяльпу́к цельпукі́
Р. цельпука́ цельпуко́ў
Д. цельпуку́ цельпука́м
В. цельпука́ цельпуко́ў
Т. цельпуко́м цельпука́мі
М. цельпуку́ цельпука́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

цяльпу́к, род. цельпука́ м., разг. пе́нтюх, ро́хля, те́лепень

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цяльпу́к, цельпука, м.

Разм.

1. Кароткі тоўсты кавалак дрэва; цурбан, калодка. [Дудок] перасек усё дробнае ламачча на дрывотніку, узяўся быў за буйныя бярозавыя цельпукі, але з адной рукой не мог управіцца з імі. Лынькоў.

2. Пра нязграбнага, непаваротлівага чалавека. [Суседка:] — Спрытная дзеўка, маладзец! А то вунь у Палаткі нейкі цяльпук удаўся, дык не павернецца, людзей баіцца. Галавач. Трэба нешта было б сказаць, каб Кірыла не падумаў, што я нейкі там цяльпук. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цяльпу́к м разм (няўхвальна) Tölpel m -s, -, Rüpel m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

латру́га, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМу́зе, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -ру́г (разм.).

1. Гультай, цяльпук, абібок.

2. П’яніца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

те́лепень обл. цяльпу́к, род. цельпука́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

hulk [hʌlk] n.

1. ко́рпус старо́га карабля́

2. цяльпу́к, «мядзве́дзь», вялі́кі няўклю́дны чалаве́к

3. грама́дзіна; гмах

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

у́валень м., разг. цяльпу́к, род. цельпука́ м., мя́ла, -ла ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)