Пустэ́льня ’адасобленае месца, пустка, пустыня’ (Нас., Бяльк.; Шат.), ’закінуты, занядбаны куток, месца толькі для пустынніка’ (Др.), ’вялікі будынак’ (Жд. 1), pustélnia ’вялікая і няўтульная хата’ (Варл.). Запазычана з польск. pustelnia ’тс’ (Цвяткоў, Запіскі, 2, 57), апошняе, паводак Банькоўскага (2, 966), наватвор Славацкага (1847) на базе pustelnik, гл. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сме́шкі ‘смех, жарты, жартачкі’ (Нас., Гарэц., Касп., Шат., Ласт., Некр. і Байк., Янк. 2). Малаверагодна запазычанне з польскай мовы (на падставе націску), гл. Цвяткоў, Запіскі, 2, 1, 84. Параўн. сме́шка ‘жарт, насмешка’ (ТС, Сл. рэг. лекс.), серб.-харв. дыял. сме́шка ‘тс’, макед. смешка ‘вясёлае апавяданне, анекдот’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прухно́ ’парахня’ (іўеў., гродз., Сл. ПЗБ). З польск. próchno ’тс’ (Мацкевіч, тамсама, 4, 120). Сюды ж пру́хнуць ’гніць’ (Нас.) < польск. próchnieć ’тс’ (Кюнэ, Poln., 90; Цвяткоў, Запіскі, 1, 56), а таксама пру́хлы ’трухлы, спарахнелы, сатлелы’ (Нас., Гарэц.), прухня́вы ’гнілы, сатлелы’ (Нас.), якія маглі быць запазычаны або ўтвораны на беларускай глебе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́хнуць ’пухнуць’ (астрав., в.-дзв., віл., даўг., брасл., Сл. ПЗБ), похці ’пухнуць’ (Нас.), похлы ’пухлы’, ’апухлы’ (Нас.). Няясна. Паводле Карскага (1, 246), паралельнае да пухнуць (гл.), што ўзыходзіць да кораня *рьх∼. Цвяткоў (Запіскі, 69), параўноўваючы з польск. pącherz ’пухір’, лічыць, што тут “маем у палякаў і ў беларусаў розныя віды каранёў (з насавым інфіксам і без яго)”.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саво́сы: в савосы ’дамоў, да хаты’ (Нас.). На думку Насовіча (571) гэта скажонае рус. восвоя́си, што выклікае сумненні з фанетычнага боку. Лепей тут бачыць уплыў літ. sãvas ’свой’ або ўтварэнне ад таго ж літоўскага слова з суф. ‑ос (як дзівосы). Аб гэтым суф. гл. Карскі 2-3, 31. Цвяткоў (Запіскі, 2, 51) прыводзіць у якасці паралелі серб. сав ’увесь’ і падтрымлівае этымалогію Насовіча.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́дак ’папярэднік у сям’і, родзе, племені’ (ТСБМ, Нас.). Паводле Вярхова (З жыцця, 67), да другой паловы XVI ст. ужывалася ст.-бел. предокъ, пасля — продокъ. З польск. przodek ’тс’ < przed ’перад’ (Карскі, 1, 178; Цвяткоў, Запіскі, 2, 63). Гл. таксама Брукнер, 442; там жа і аб пераходзе е > о. Параўн. прэдок (гл.) і рус. предок < ц.-слав. прѣдокъ < прѣдъ (Праабражэнскі, 2, 40; Фасмер, 3, 357).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слане́чнік ‘расліна Heliantus L.’, ‘насенне гэтай расліны, якое ядуць як ласунак’, дыял. сланэ́чнік, сланэ́шнік, слано́шнік, сло́мачнік ‘тс’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Кіс., Сцяшк., Сл. ПЗБ, ТС, Інстр. 1, Жыв. сл.), ‘дзевясіл, Inula helenium L.’ (Касп.). З польск. słonecznik, słoniecznik < słonce ‘сонца’ (Цвяткоў, Запіскі, 2, 1, 59), таму што расліна паварочвае галоўкі за сонцам; калька лац. навуковай назвы, якая ад грэч. ἥλιος ‘сонца’; гл. Махэк, Jména, 243.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прадаля́ты (мн. л. продоляты) ’затрымка; зацяжка’ (Нас.). Няясна. Паводле заўвагі Насовіча (там жа), запазычана з польскай мовы. Відаць, з do lata ’да лета’, пры атрыманні пазыкі “да лета”, да будучага ўраджаю. Гл. пра; значэнне ’адгадванне на будучы час’ таксама ў упрадаяяты (впродоляты) ’тс’ (Нас.). Цвяткоў (Запіскі, 53) лічыць слова паланізмам, але адзначае, што ў польскай мове яму няма адпаведніка. Ён выводзіць яго з польск. lato ’лета; год’ і прыставак (прыназоўнікаў) праўда‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пустэ́льнік ’самотнік, пустыннік’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ, Шат., Яруш., Бяльк.): абʼявіўса ў лесе велікі пустэльнік (Сержп.), ст.-бел. пустелникъ ’тс’. Запазычанне з польск. pustelnik ’тс’, гл. Цвяткоў, Запіскі, 2, 57 (рэфлекс э́ на месцы ъ); Булыка, Лекс. запазыч., 175; польск. pustelnik < pustylnik, pustynnik (l у выніку дысіміляцыі ln < nn) ад pustynia (Банькоўскі, 2, 966); спецыяльна гл. таксама Дэптухова, JP, 1972, 207–211. Іншага паходжання пусце́льніца ’пустадомка’ (ТС), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слуп ‘бервяно або тоўсты брус, умацаваны вертыкальна, стаўма’ (ТСБМ, Нас., Шат., Байк., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ), памянш. слупо́к (ТСБМ, Сл. ПЗБ), слу́пак (Сл. ПЗБ); слупо́к ‘грубка’ (Сцяшк.), слупе́ц ‘папярочная планка ў граблях, у якую набіваюць зубы’ (Шатал., ЛА, 4). З польск. słup, słupek ‘тс’ (Карскі 1, 356; Цвяткоў, Запіскі 2, 1, 59; Кюнэ, Poln., 98), якое да прасл. *stъlpъ (гл. стоўп), параўн. кантамінаваную форму стлуп (стлупъ) ‘тс’ (Шымк. Собр.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)