Сме́шкі ‘смех, жарты, жартачкі’ (Нас., Гарэц., Касп., Шат., Ласт., Некр. і Байк., Янк. 2). Малаверагодна запазычанне з польскай мовы (на падставе націску), гл. Цвяткоў, Запіскі, 2, 1, 84. Параўн. сме́шка ‘жарт, насмешка’ (ТС, Сл. рэг. лекс.), серб.-харв. дыял. сме́шка ‘тс’, макед. смешка ‘вясёлае апавяданне, анекдот’ і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)