седа́лище уст., шутл.

1. анат. сяда́лішча, -шча ср.;

2. (место для сидения) сядзе́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Садам, са́дом (сесці) ’сесці на доўгі час, не ўстаючы’ (ТС). Творны склон ад назоўніка садсядзенне’ < садзіць, сесці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сэ́дас ’месца жыхарства, сяліба, котлішча’ (ТСБМ), сэ́дэс ’сядзіба’ (стол., Нар. сл.; Лекс. Бел. Палесся), седас ’паселішча, селішча’ (староб., А. Кулакоўскі), сэ́дасік (сэ́дэсикъ) ’донца ў чарцы’ (Нас.), ст.-бел. седесъ ’сядзіба, цэнтр, кватэра’ (Гарб.). Параўн. польск. sedes ’сядзіба, селішча, кватэра’, ’сядзенне ў туалеце’, ’задніца’. Запазычана з лац. sedesсядзенне, крэсла; месца жыхарства, жыллё’ непасрэдна або праз польскае пасрэдніцтва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сядня́, ‑і, ж.

Разм. Сядзенне (звычайна пра такое, што цягнецца гадзінамі, днямі). Ные спіна ад доўгай сядні, шуміць галава ад грукату. Пташнікаў. [Несцяровіч] не хацеў сядзець, яму хацелася прайсці пехатой кіламетраў дваццаць, так анямелі ад дзённай сядні ногі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўзла́зіць, ‑лазіць; ‑лазім, ‑лазіце, ‑лазяць; зак.

Узлезці — пра ўсіх, многіх. Невялікія, супроць доўгага тулава, галоўкі [баскетбалістаў] ледзь не на паўметра ўзвышаліся над мяккімі крэсламі, і можна было падумаць, што гэта і ёсць дзеці; раздурэліся і паўзлазілі з нагамі на сядзенне. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздурэ́цца, ‑эюся, ‑эешся, ‑эецца; зак.

Разм. Пачаць моцна дурэць. [Шура:] — Ой, раздурэўся нешта дзядзька! Нябось скажу цётцы. Крапіва. Галоўкі ледзь не на паўметра ўзвышаліся над мяккімі крэсламі, і можна было падумаць, што гэта і ёсць дзеці: раздурэліся і паўзлазілі з нагамі на сядзенне. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ся́дзьба ’двор і агародная зямля’ (Бяльк.), ’прысядзібны ўчастак’ (Яўс.). Параўн. старое славін.-каш. старое seʒba ’месцажыхарства, сядзіба’. Прасл. *sedьba < *sědti ’сесці’, *sěděti ’сядзець’ з суф. ‑ba (гл. Варбат, Марфан., 98), параўн. сядзьба́сядзенне’ (Ласт.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бяздзе́йны, ‑ая, ‑ае.

Які не праяўляе дзейнасці; недастаткова энергічны, пасіўны. Бяздзейны чалавек. // Не звязаны з якой‑н. дзейнасцю або заняткам. Бяздзейнае сядзенне дома. □ Дочкі нават спрабавалі прымірыць бацьку з маці. Але гэта азначала, што яму [Арлоўскаму] трэба было кінуць любімую работу, родныя Мышкавічы, дзе адбываліся вялікія пераўтварэнні, і зноў пачаць бяздзейнае жыццё. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сі́дка ‘гонка, выганка’ (бык., Яшк. Мясц.: сидка смолы и дегтю). Няясна. Магчыма, да сядзе́ць (гл.), што звязана з доўгім працэсам выганкі, тады з рус. си́дкасядзенне’, паколькі зыходная форма з пачатковым сі‑, параўн. рус. сидеть, нехарактэрна для беларускай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

палу́днаваць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак.

Тое, што і абедаць; есці полудзень. [Сяргей] успомніў, што сёння наспех снедаў і зусім не палуднаваў. Адамчык. Дзядзька Коля разаслаў на зямлі каля камбайна плашч, злазіў на сядзенне і дастаў клуначак з харчамі. Мы селі палуднаваць. Хадкевіч. // Есці паміж абедам і вячэрай. Тут вячэраюць, а мы яшчэ не палуднавалі. Сташэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)