сядзе́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сядзе́нне сядзе́нні
Р. сядзе́ння сядзе́нняў
Д. сядзе́нню сядзе́нням
В. сядзе́нне сядзе́нні
Т. сядзе́ннем сядзе́ннямі
М. сядзе́нні сядзе́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сядзе́нне, -я, н.

1. гл. сядзець.

2. Месца, прадмет, на якім сядзяць, на які садзяцца.

Сядзенні ў аўтобусе зручныя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сядзе́нне ср.

1. (действие) сиде́ние; (у охотников, рыбаков — ещё) си́жа ж.;

стамі́цца ад до́ўгага ~ння — уста́ть от до́лгого сиде́ния;

2. (место, предмет, на котором сидят) сиде́нье;

мя́ккае с. — мя́гкое сиде́нье

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сядзе́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. сядзець (у 1–5 знач.).

2. Месца, прадмет, на якім сядзяць, на які садзяцца. Сяргею чамусьці не сядзелася, нібы ў сядзенні таго крэсла, на якім ён круціўся, быў востры цвік. Сабаленка. Вёў матацыкл Цімка, сын жа сядзеў на заднім сядзенні. Карпаў. Воз [маці і Саша] рыхтуюць звечара. Мажуць дзёгцем калёсы, мосцяць канюшынай (пакарміць Сіўку) сядзенне, кладуць для нечага дошкі. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сядзе́нне н

1. (дзеянне) Stzen n -s;

2. (тое, на чым сядзяць) Sitz m -es, -e;

адкідно́е сядзе́нне ufklappbarer Sitz, Klppsitz m;

сядзе́нне ўніта́за Klosttbrille f -, -n, Klbrille f

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сядзе́ць, сяджу́, сядзі́ш, сядзі́ць; сядзі́м, сядзіце́, сядзя́ць; сядзі́; незак.

1. Займаць такое становішча, пры якім тулава апіраецца на што-н. сваёй ніжняй часткай.

С. на лаўцы.

С. вярхом (на кані).

2. Знаходзіцца на якім-н. месцы, не рухаючыся (пра птушак, насякомых).

Ластаўкі сядзяць на правадах.

3. Знаходзіцца, быць дзе-н., у якім-н. месцы (пра жывых істот і прадметы).

С. цэлы дзень дома.

Куры сядзяць запёртыя.

Хлеб сядзіць у печы.

4. Знаходзіцца ў якім-н. стане або займацца чым-н.

С. без работы.

С. за камп’ютарам.

С. за чарцяжамі.

С. з хворым дзіцем.

С. за вязаннем.

5. Быць у зняволенні; быць пазбаўленым свабоды.

С. у турме.

С. на гаўптвахце.

6. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Знаходзіцца, размяшчацца дзе-н.

Шыбы ў вокнах сядзяць няшчыльна.

Пад сасной сядзіць баравік.

7. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Глыбока ўпіўшыся куды-н., аставацца там.

Стрэмка сядзіць у пальцы.

Куля сядзела вельмі глыбока ў назе.

8. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра адзенне: добра аблягаць фігуру.

Сукенка сядзіць прыгожа.

Вось дзе сядзіць хто-што ў каго (разм., неадабр.) — пра каго-, што-н., што прычыняе вялікія клопаты, непрыемнасці.

Сядзець у дзеўках (разм.) — доўга не выходзіць замуж.

|| наз. сядзе́нне, -я, н. (да 1, 3 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стульча́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

У туалеце: сядзенне з адтулінай у сярэдзіне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пуф, -а, мн. -ы, -аў, м.

Род мэблі — нізкае мяккае сядзенне без спінкі.

|| памянш. пу́фік, -а, мн. -і, -аў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сиде́нье (место, предмет, на котором сидят) сядзе́нне, -ння ср.;

мя́гкое сиде́нье мя́ккае сядзе́нне.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

откидно́й адкідны́;

откидное сиде́нье адкідно́е сядзе́нне.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)