Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІМУЗІ́Н (франц. limousine ад назвы гіст. вобласці Лімузен),
кузаў закрытага тыпу легкавога аўтамабіля. Мае зашклёную перагародку, што аддзяляе пярэдняе сядзенне ад астатняй часткі кузава. Выкарыстоўваецца ў вял. аўтамабілях вышэйшага класа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ФЕДРА (грэч. kathedra літар.сядзенне),
1) у Стараж. Грэцыі і Рыме — месца для выступлення рытараў, філосафаў.
2) У ВНУ (на факультэце) — асн. навучальна-навук. падраздзяленне, якое выконвае навуч., метадычную і н.-д. работу, а таксама аб’яднанне прафесарска-выкладчыцкага складу па адной або некалькіх роднасных дысцыплінах.
3) У навуч. установах, лекторыях, актавых залах — месца для выкладчыка, прамоўцы.
4) У хрысц. царкве — узвышэнне для чытання пропаведзяў; крэсла архірэя ў час набажэнства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНА́ПА (франц. canapé),
шырокае драўлянае сядзенне на ножках, з падлакотнікамі і спінкай; від мэблі. Вядома з часоў сярэдневякоўя ў інтэр’ерах палацаў і сядзіб. У формах і аздабленні (разьба, інкрустацыя, абіўка са скуры ці тканін) праявіўся ўплыў маст. стыляў рэнесансу, барока, класіцызму, ампіру і інш. З 19 ст. пашырана ў інтэр’еры бел.нар. хаты, замяніла лаву. К. выраблялі мясц. майстры-саматужнікі, аздаблялі прапілоўкай па краях спінкі, такарнымі элементамі, фігурнымі накладкамі. На З Беларусі бытаваў таксама шлябан — К. з сядзеннем у выглядзе скрыні, куды складвалі розныя рэчы. У наш час самаробныя К. саступілі месца прамысл. вырабам, якія звычайна ўваходзяць у гарнітур мэблі для гасціных пакояў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРДО́ЎЦАЎ, Мардовец,
Данііл Лукіч (19.12.1830, г.п. Данілаўка Валгаградскай вобл., Расія — 23.6.1905), рускі і ўкраінскі пісьменнік, гісторык. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1854). У 1850—70-я г. супрацоўнічаў у часопісах «Русское слово», «Отечественные записки», «Дело». Першы маст. твор — рамант. паэма «Казакі і мора» (1854, выд. 1859). Аўтар гіст. раманаў «Новыя рускія людзі» (1868), «Адзнака часу» (1869), «Дванаццаты год» (1879), «Салавецкае сядзенне», «Цар і гетман» (абодва 1880), «Пан Вялікі Ноўгарад», «Сагайдачны» (абодва 1882), «Цар Пётр і правіцельніца Соф’я» (1885), «За чые грахі?» (1890), «Замураваная царыца» (1891), «Пагібель Іерусаліма» (1897); публіцыстычных і навук. прац па гісторыі «Самазванцы і панізовая вольніца» (1867), «Гайдамачына» (т. 1—2, 1870), «Напярэдадні волі» (1872, выд. 1889), «Рускія жанчыны новага часу» (ч. 1—3, 1874) і інш. Пісаў нарысы, фельетоны, успаміны («З мінуўшчыны і перажытага», 1902).
Тв.:
Соч.Т. 1—2. М., 1991.
Літ.:
Момот В.С. Д.Л.Мордовцев: Очерк жизни и творчества. Ростов н/Д, 1978.
народнае паўстанне ў Салавецкім манастыры супраць царк. рэформы патрыярха Нікана, за аднаўленне «старой веры» (гл.Раскол). Удзельнікі (450—500 чал.): манахі, паслушнікі, манастырскія работнікі і сяляне, збеглыя стральцы і салдаты; у 1670-я г. да іх далучыліся многія б. паплечнікі С.Ц.Разіна. У 1667 манахі не прынялі папраўленыя паводле рэформы богаслужэбныя кнігі. Адкрытае паўстанне пачалося 2.7.1668, калі спроба маскоўскіх стральцоў заняць манастыр сустрэла ўзбр. супраціўленне. Паступова кіраўніцтва паўстаннем перайшло ад вярхоў манаства («старцаў») да прадстаўнікоў сац. нізоў (сялян і б. разінцаў), якія на першы план высоўвалі патрабаванне адмены прыгонніцкіх парадкаў. Дзякуючы харч. дапамозе навакольных сялян паўстанцы ва ўмацаваннях манастыра больш як 7 гадоў вытрымлівалі аблогу ўрадавых войск. У студз. 1676 у выніку здрады манастыр быў узяты і паўстанне задушана, амаль усе ўдзельнікі забіты або пазней пакараны смерцю.
Літ.:
Барсуков Н.А. Соловецкое восстание (1668—1676 гг.). Петрозаводск, 1954;
Чумичева О.В. Страницы истории Соловецкого восстания (1666—1676 гг.) // История СССР. 1990. № 1.