Ве́ча ’веча, сход, на якім вырашаліся грамадскія і дзяржаўныя пытанні ў некаторых гарадах старажытнай Русі’ (КТС, БРС, Яруш.). Укр. віче, рус. вече, пск., наўг. веча́ ’тс’, пск. веча́ть ’крычаць’; ’выдаваць глухі гук’, ст.-рус. вѣче ’веча’; ’тайнае зборышча, загавор’; ’прамова, угаворванне, саромленне, павучанне, прыгавор’, арханг. вечь ’галашэнне’; ’сход’, польск. wiec ’веча, мітынг’, wiecować ’кіраваць’, ст.-чэш. věce, славен. věča ’вясковы суд, судовая справа’; ’падатак’, серб.-харв. ве́ће ’веча, нарада, савет’, ст.-слав. вѣще ’нарада’. Прасл. věti̯o, да веціць (гл.); параўн. яшчэ ст.-рус. вѣтъ ’нарада’, ст.-чэш. аорыст věce ’сказаў’ і ст.-прус. wayte ’вымаўленне’, waitāt ’гаварыць’. Гл. Міклашыч, 387; Праабражэнскі, 1, 109; Траўтман, Altpreuß., 353; Траўтман, 339; Фасмер, 1, 308; Брукнер, 614; Голуб-Копечны, 414; Махэк₂, 687; Шанскі, 1, В, 81; КЭСРЯ, 78.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цягані́на, ‑ы, ж.

1. Уст. Судовая справа. Злосць забірае Аксёна. Перад яго вачамі ўстаюць суды і доўгая цяганіна з панам Скірмунтам і гэты пройгрыш справы па ўсіх інстанцыях. Колас. [Мужык:] — Нічога не даб’ешся. Была і ў нас такая цяганіна з панам за выпас. Якімовіч. // Разм. Непрыемная, клапатлівая справа. [Галена:] — Я цяпер пачынаю ўпэўнівацца, што ўся тая мая цяганіна, уся тая мая універсітэцкая справа — гэта яго [Нахлябіча] работа. Мабыць, ён, здаецца мне, абвясціў мне сёння вайну. Чорны.

2. Разм. Наўмыснае зацягванне якой‑н. справы; маруднае рашэнне якога‑н. пытання. [Іллюк:] — Так лёгка мяне адпусцяць з Парэчча, ты [Люда] думаеш? Ой, не! Цяганіны і размоў хопіць. Хадкевіч. Прыстром.. стварыў непатрэбную і шкодную для справы цяганіну. Шынклер. Яшчэ нямала скаргаў на цяганіну з вырашэннем розных бытавых патрэб працоўных. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узбудзі́ць, ‑буджу, ‑будзіш, ‑будзіць; зак., каго-што.

1. Заставіць прачнуцца; разбудзіць. Ноч мінула. Надышла раніца. Холад узбудзіў амаль усіх. Чарот. [Сябар:] — Ну, што, Антоні, рыбу вудзіш? Заснеш, брат, потым і не ўзбудзіш. Колас. / у перан. ужыв. І вялікае жаданне ў людзей даць спаўна энергіі гораду, азарыць, узбудзіць тайгу. Мыслівец.

2. Паставіць, вынесці што‑н. на абмеркаванне, вырашэнне. Пецярбургская судовая палата ўзбудзіла супраць суполкі [«Загляне сонца і ў наша вакенца!»] судовую справу. Семашкевіч.

3. перан. Давесці да нервовага або прыўзнята-нервовага стану; усхваляваць. Аднак была ў ім [гэлефонным званку] і такая вестка, якая вельмі ўзбудзіла Дзяніса Рыгоравіча, прымусіла разгубіцца, пазбавіцца на імгненне дару мовы. Харкевіч.

4. перан. Выклікаць, абудзіць (пачуцці, думкі, стан і пад.). Узбудзіць рэўнасць. Узбудзіць апетыт. □ Адчуўшы, што ўзбудзіла ў маладым шафёру цікавасць, маладзіца .. выняла люстэрка і какетліва паправіла спадаўшыя на лоб завіткі. Хадановіч. Незвычайнае начное жніво ўзбудзіла ў Зінінай душы .. ўспаміны. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пала́таII

1. (высшее законодательное учреждение) пала́та, -ты ж.;

2. (представительное учреждение некоторых стран) пала́та, -ты ж.;

пала́та ло́рдов пала́та ло́рдаў;

пала́та общи́н пала́та абшчы́н;

3. (название ряда учреждений) пала́та, -ты ж.;

Кни́жная пала́та Кні́жная пала́та;

суде́бная пала́та уст. судо́вая пала́та;

Казённая пала́та уст. Казённая пала́та;

Торго́вая пала́та Гандлёвая пала́та.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пе́ня1 ’гарачы, запальчывы чалавек’ (ТС), пеня́цца ’крыўдзіцца’ (чач., Мат. Гом.), пеня́ць ’скардзіцца’ (лудз., Сл. ПЗБ). Укр. пеня́ ’напасць, бяда; прыдзірлівы чалавек’, пеня́ти ’наракаць’; рус. пе́ня, пеня́ ’дакор, нараканне’, пеня́ться ’крыўдзіцца, наракаць’; ст.-рус. пеня ’вымова, дакор, папрок’, пеняти ’скардзіцца’; польск. pienia, pieniacz, pieniaka ’суцяга, зваднік’, pieniąc się ’зваднічаць’, чэш. pěnivý ’ўзбуджальны’, pěniti ’кіпець (пра кроў, жоўць)’, ’шалець, лютаваць’, в.-луж. pěnić so ’тс’, славен. pẹ́niti se ’злавацца на каго-небудзь’. Да прасл. *pěna, гл. пе́на. Утварылася пры дапамозе суф. *‑ja, які наслаіўся на асноўнае *‑n‑a > *nʼa, параўн. *tonʼa (< topnʼa) — tonǫti, соня < sopnʼasъpati. Семантыка лексемы стаіць бліжэй да зах.-слав. (уключаючы і славен.), а пеня́ць — да рус. моўнай тэрыторыі, хаце ў ст.-рус. мове пеня — ’спрэчка, судовая справа’, таму можна меркаваць, што гэтае значэнне — адно са старажытных, з якога пазней развілася сема ’пакаранне, штраф’. Фасмер (3, 233) мяркуе, што апошняе прыйшло з польск. мовы. Булыка (Лекс. запазыч., 84) таксама мяркуе, што ст.-бел. пеня ’пеня’ (1392 г.) паходзіць са ст.-польск. pena (якое з XVI ст.) < лац. poena ’пакаранне; штраф; пакуты’. Можна, аднак. дапусціць, што гэтае падабенства лац. і слав. лексем — вынік больш ранніх генетычных сувязей.

Пе́ня2, пе́на ’штраф’ (ТСБМ, Гарэц., Шат.), пе́нія ’пеня’ (Юрч. СНЛ). Да пе́ня1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суд ’орган для разгляду судовых спраў’, ’судовы працэс’, ’думка, меркаванне’ (ТСБМ, Пас., Байк. і Некр.), ’суд (судовы орган і працэс)’ (Сл. ПЗБ, Бяльк.), ’лёс, наканаванне’: nie toj ŭmiraje chto chud, da toj kamu sud (Пятк. 2), ст.-бел. судъсудовая ўстанова, інстанцыя’, ’судовы акт, прысуд’, ’судовы працэс’, ’цяжба’ (Сташайтэне, Абстр. лекс.), ’тс’, ’меркаванне’ (Альтбаўэр). Укр., рус. суд, стараж.-рус. судъ, польск. sąd, в.-луж., н.-луж. sud, чэш. soud, славац. súd, серб.-харв. су̑д, славен. sọ́d ’суд, прыгавор’. балг. съд, макед. сад, ст.-слав. сѫдъ ’суд, судовы працэс, прыгавор, рашэнне, справядлівасць’. Прасл. *sǫdъ, якое з *som‑ і і.-е. кораня *dhē‑ ’класці, ставіць’ (гл. дзеяць), параўн. блізкае ст.-інд. samḍhiṣ, samdhā́ ’дагавор, сувязь, аб’яднанне’, літ. samdà ’найманне, арэнда’, samdýti, sámdaũ ’наймаць’, гл. Мее, 162, 234; Траўтман, 48; Фасмер, 3, 794. З першаснага значэння ’складанне, злучэнне’, відаць, развілася далей ’складанне думак, унясенне прапаноў, устанаўленне думак, ацэнак, і г. д.’, адкуль з’явілася спецыялізаванае значэнне ’асуджэнне каго-небудзь, судовы працэс’ → ’тыя, хто вядзе судовы працэс, вырашае спрэчкі, суд’; гл. Борысь, 539. Іншая словаўтваральная мадэль у Бязлая (3, 283–284): ад прасл. *sъ‑děti ’саставіць, злажыць’, параўн. славен. zdẹ́ti ’злажыць’, ст.-чэш. sdieti ’тс’. Шустар-Шэўц (1376) мяркуе, што корань ‑dъ у славянскім слове меў і значэнне ’гаварыць’, параўн. в.-луж. стар. dzieć, н.-луж. źaś, чэш. díti ’гаварыць’, адкуль *sǫdъ ’прыгавор’ з ’што-небудзь сумесна абмеркаванае і аб’яўленае (выказанае)’. Менш верагодная версія Семерэньі (гл. Шустар-Шэўц, там жа) аб сувязі *sǫdъ з лат. censeo < і.-е. *kendh‑ ’судзіць, даваць ацэнку’, што падтрымлівае Махэк₂ (568); супраць Трубачоў (Ремесл. терм., 236), які падкрэслівае адзіную крыніцу паходжання *sǫdъ ’суд’ і *sǫdъ ’су́д(ы)’. Варбат (Слав. языкозн., IX, 64–66) звязвае з асновай прасл. *sědti, *sędǫ ’сесці’; таксама Ондруш, Этимология–1984, 178. Гл. яшчэ Сной, 590; ЕСУМ, 5, 467; ESJSt, 14, 861–862.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

де́ло ср.

1. спра́ва, -вы ж.;

де́ло укрепле́ния ми́ра спра́ва ўмацава́ння мі́ру;

на́ше де́ло пра́вое, побе́да бу́дет за на́ми! на́ша спра́ва справядлі́вая, перамо́га бу́дзе за на́мі!;

суде́бное де́ло судо́вая спра́ва;

изда́тельское де́ло выдаве́цкая спра́ва;

уголо́вное де́ло крыміна́льная спра́ва;

па́пка для дел канц. па́пка для спраў;

2. (работа) рабо́та, -ты ж., спра́ва, -вы ж.;

приня́ться за де́ло узя́цца за рабо́ту (за спра́ву);

3. (предприятие) уст. (камерцы́йнае) прадпрые́мства, -ва ср.;

4. (сражение) воен., уст. бой, род. бо́ю м.; бі́тва, -вы ж.;

ра́нен в де́ле под Варша́вой ра́нены ў баі́ (у бі́тве) пад Варша́вай;

в са́мом де́ле сапраўды́;

за де́ло нездарма́, па заслу́гах;

ме́жду де́лом пры́хваткамі, перапы́нкамі;

на де́ле на спра́ве;

изве́стное де́ло вводн. сл. вядо́мая рэч;

моё де́ло сторона́ мая́ ха́та з кра́ю; я тут ні пры чым;

то и де́ло раз-по́раз;

пе́рвым де́лом пе́ршым чы́нам, перш за ўсё, перш-на́перш;

пусти́ть в де́ло скарыста́ць, пусці́ць у ход;

име́ть де́ло мець дачыне́нне;

гре́шным де́лом прызна́цца, прызна́юся;

де́ло говори́ть слу́шна (до́бра, пра́ўду) каза́ць;

де́ло в шля́пе усё ў пара́дку;

гла́вное де́ло гало́ўная спра́ва;

я́сное де́ло вядо́мая рэч;

то ли де́ло і́ншая рэч;

а мне что за де́ло? а мне што да таго́?;

в чём де́ло? што тако́е?;

э́то де́ло! гэ́та до́бра!;

пло́хо де́ло ке́пскія (дрэ́нныя) спра́вы;

э́то друго́е де́ло гэ́та і́ншая рэч;

в то́м-то и де́ло у тым вось (якра́з) і спра́ва;

быть не у дел быць (стая́ць) у баку́, быць ні пры чым;

э́то де́ло его́ рук гэ́та яго́ рабо́та;

и де́ло с концо́м, и де́лу коне́ц і кане́ц, і ўсё;

де́ло хозя́йское во́ля ва́ша (твая́, яго́, яе́, іх).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спра́ва I ж., в разн. знач. де́ло ср.; (о предпринятом мероприятии — ещё) предприя́тие ср.;

я да вас па ~ве — я к вам по де́лу;

узя́цца за ~ву — приня́ться за де́ло;

бягу́чыя ~вы — теку́щие дела́;

с. сумле́ння — де́ло со́вести;

до́брая с. — до́брое (хоро́шее) де́ло;

судо́вая с. — суде́бное де́ло;

падшы́ць да ~вы — подши́ть к де́лу;

як ва́шы ~вы? — как ва́ши дела́?;

сме́лая с. — сме́лое предприя́тие;

гало́ўная с. — гла́вное де́ло;

кро́ўная с. — кро́вное де́ло;

ке́пскія (дрэ́нныя) ~вы — пло́хи дела́;

безнадзе́йная с. — ги́блое де́ло;

цёмная с. — тёмное де́ло;

і́ншая с. — друго́е де́ло, то ли де́ло;

мець ~ву — име́ть де́ло;

на са́май ~ве — в са́мом де́ле;

с. кульга́е — де́ло хрома́ет;

у ку́рсе ~вы — в ку́рсе де́ла;

бліжэ́й да ~вы — бли́же к де́лу;

с. не кле́іцца — де́ло не вя́жется (не кле́ится);

у тым вось і с. — (вот) в том-то и де́ло, то-то и оно́;

така́я с. — тако́е де́ло;

ёсць така́я с. — есть тако́е де́ло;

вядо́мая с. (рэч)в знач. вводн. сл. изве́стное де́ло;

ад слоў да ~вы — от слов к де́лу;

паку́ль суд ды с. — пока́ суд да де́ло;

па хо́дзе ~вы — по хо́ду де́ла;

ма́йстар сваёй ~вы — ма́стер своего́ де́ла;

за малы́м с. ста́ла — за немно́гим де́ло ста́ло, за ма́лым остано́вка;

с. на мазі́ — де́ло на мази́;

не мая́ (твая́, ва́ша і пад.) с. — не моё (твоё, ва́ше и т.п.) де́ло;

с. твая́ — де́ло хозя́йское;

мая́ (твая́, ва́ша і пад.) с. — старана́ — моё (твоё, ва́ше и т.п.) де́ло — сторона́;

у чым с.? — в чём де́ло?;

не ў гэ́тым с. — не в э́том де́ло;

с. ў тым, што... — де́ло в том, что...;

с. да́ўняя — де́ло про́шлое;

не апо́шняя с. — не после́днее де́ло;

даць ход ~ве — дать ход де́лу;

ле́зці не ў сваю́ ~ву — лезть не в своё де́ло;

усу́нуць нос не ў сваю́ ~ву — су́нуть нос не в своё де́ло;

гэ́та с. дзяся́таяэ́то де́ло деся́тое;

запле́чных спраў ма́йстаруст. запле́чных дел ма́стер;

зру́шыць ~ву з ме́сца — сдви́нуть де́ло с мёртвой то́чки;

кане́ц — ~ве вяне́цпогов. коне́ц — де́лу вене́ц

спра́ва II нареч. спра́ва

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)