Веціць ’вітаць, быць ветлівым’, сюды ж прывеціць (Нік., Оч., 1), ст.-рус. вѣтовати ’апавяшчаць, прапаведаваць, гаварыць’, ст.-польск. *wietati (Брукнер, 614) ’гаварыць’, чэш. větiti ’апавядаць, гаварыць’, славац. vetiť уст. ’гаварыць, апавядаць, адказваць’, макед. ветува, ветава ’абвяшчаць’; ’завяшчаць’, ветува се ’ахвяравацца, даць абяцанне’, балг. ветам се ’абяцаць’, ст.-слав. вѣтити (вѣщати). Прасл. větiti, і.-е. адпаведнікі: літ. vaitóti ’стагнаць, вохкаць’, vaitenù ’абмяркоўваю, дапускаю’, ст.-прус. waitiāt ’гаварыць, апавядаць’, авест. vaēϑ‑ ’вызначаць судовым следствам’, vaēϑa ’судовае следства’. Гл. Тапароў, КСИС, 25, 1958, 86–87; Фасмер, 1, 305; Вайян, RÉS, 24, 1947, 152–155 з літ-рай. Параўн. таксама бел. вайцяць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)