Лушча́к ’слюда’ (ТСБМ). Да лу́шчыць (гл.). Параўн. аналагічнае ўтварэнне ўкр. лупа́к, бел. лупня́ксланец’. Такім жа чынам утворана лексема лушчак ’лузан’ (рэч., Мат. Гом.; лаг., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), як і ўкр. лущак, польск. łuszczak, макед. лушна́к, балг. лушта́к, луштна́к, для якіх Слаўскі (5, 365) выводзіць прасл. дыял. luščakъ ’лузан’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скрыль ‘луста, скіба’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Касп., Мядзв., Бяльк., Янк. Мат., Жд. 1), ‘пласт узаранай зямлі’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), ‘вашчына’ (там жа), ‘жменя льну’ (мядз., там жа), ‘губа на дрэве’ (ТС), скрылі́ ‘нарэзаная і падсмажаная бульба’ (Бяльк., Мат. Гом., Янк. Мат.), скрылькі́ ‘суп з бульбы’ (барыс., Жд. 1), скрыль ‘соты з мёдам у раме’ (віл., З нар. сл.), памянш. скры́лік, скрыля́ць ‘рэзаць скрылямі’ (ТСБМ, Касп., Нас., Ласт.; ашм., Стан.; Сл. ПЗБ). Рус. зах., паўд. скрыль ‘трэска, лучына, луста хлеба’, польск. дыял. skrzyl ‘бераг, край’, чэш. skřidla, škřidlaсланец, чарапіца’, славац. škridla ‘тс’, серб.-харв. скри́ла, шкри́ља, шкриљац ‘тонкая каменная плітка’, славен. skrílсланец’, skríla ‘каменная плітка’, škríl, škrílaсланец; ільдзіна’. Прасл. *skridlь або *skridla ‘што-небудзь расшчэпленае, расколатае, адрэзанае’. Мяркулава (Этимология–1982, 46–47) узнаўляе прасл. *skriti ‘рэзаць’, адкуль выводзіцца смал. скрыля́ць ‘шчыпаць’. Сной₁ (575) дзеяслоў рэканструюе як *skristi, skridǫ ‘рэзаць , які да і.-е. базы *skreid‑ ‘рэзаць, шчапаць’. У якасці паралеляў ён прыводзіць гоц. diskretends ‘торгаючы, ламаючы’, ням. бавар. schritzen ‘ламаць, торгаць’, нова-в.-ням. schritz ‘разрэз’. Фасмер (3, 659) звязвае з кроіць, крою (гл.). З прычыны праславянскага і агульнаславянскага характару слова нельга лічыць яго запазычаным з літ. skrỹlis ‘варэнікі; аладкі; абрэзкі цеста’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 39 з літ-рай), параўн. Анікін, Опыт, 283 з літ-рай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слюда́ ‘празрысты слаісты мінерал’ (ТСБМ), ‘жылка для вуды’ (ТС). Укр., слюда́, рус. слюда́, дыял. слуди́нка, слудья ‘тс’, чэш. slídaрус.Голуб-Копечны, 337), славац. sluda, sliedaчэш.Махэк₂, 554), славен. sljúdaрус.Сной₁, 581), балг. слю́да. Пэўнай этымалогіі няма. Дапускаюць роднасць з рус. слуда́ ‘круты бераг ракі’ (Праабражэнскі, 2, 332), якое таксама этымалагізуецца няпэўна; магчыма, яно роднаснае рус. слуд ‘наледзь, вада на лёдзе’, слудзь ‘шарпак’. Міклашыч (341) набліжаў да чэш. šletaсланец’ і н.-ням. schleet; супраць Фасмер (3, 680), які ўключае сюды і рус. арх. слюз ‘замёрзлая наледзь на паверхні лёду’. Беларускае слова, відаць, таксама з рускай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)