сука́ць, сучу, сучаш, суча; незак., што.

1. Звіваць, скручваць у адну некалькі нітак. Сукаць пражу. // Рабіць дратву, звіваючы, скручваючы некалькі нітак у адну. // Пра намотванне пражы на цэўкі пры тканні. А потым .. [Фядора] сама памагла Анюце сукаць цэўкі, дык зноў затрымалася. Васілевіч.

2. Разм. Віцца, лятаць. Пчала суча каля носа.

3. Разм. Махаць, пагражаць кулаком (кулакамі).

4. Разм. Перабіраць, матляць нагамі (пра маленькіх дзяцей). Хлопчык суча ножкамі.

•••

Сам на сябе вяроўку суча — сам лезе, наклікае на сябе бяду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Суко́л ’кручаны дубец, якім звязваюць два калы ў плоце’ (полац., Нар. лекс.), ’зварот, закрут’ (Ласт.), ’месца, дзе плот пад кутом ламаецца на тры колікі’: на сукол плоту (ушац., Нар. медыцына, 176), суко́лы ’парныя калы’ (Касп.; в.-дзв., Нар. сл.), ’два перавітыя віткай калкі ў плоце’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Ад сукацьскручваць’, гл. сукал, збліжанае да кол, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

свора́чивать несов.

1. зваро́чваць; см. свороти́ть;

2. (скатывать) скру́чваць;

3. (заворачивать с краёв) зго́ртваць;

4. перен. (суживать, ограничивать деятельность) зго́ртваць; (сокращать) скарача́ць;

5. воен. (перестраивать в глубину) перастро́йваць;

6. (поворачивать в сторону, придавать другое направление) зваро́чваць, збо́чваць;

7. перен. (менять тему разговора) зваро́чваць;

8. (вывихивать) разг. зваро́чваць, выві́хваць;

9. (сбивать на сторону) разг. зваро́чваць, збіва́ць;

10. (вертя, портить) разг. скру́чваць; см. свёртывать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Жуль-жуль-жуль ’выгук для падзывання авечак (міёр., Шатал.). Параўн. славен. žûžka ’імя чорнай авечкі’. Магчыма, корань *geu‑ з пашырэннем ‑l‑ са значэннем ’скручваць, згінаць’ (Покарны, 1, 397) > *žul‑. Сярод слоў і.-е. моў, узыходзячых да гэтага кораня, есць словы са значэннем ’кучары’ (с.-іран. gūaire), ’галава’ (ням. Küllbock і Kielbock ’бязрогі баран’). Але пэўнасці ў такой рэканструкцыі няма, паколькі нам не вяло мы іншамоўныя паралелі гэтага выгуку’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сука́ць ’звіваць, скручваць некалькі нітак у адну’, ’намотваць пражу на цэўкі пры тканні’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Гарэц., Касп., ТС, Тур., Пятк. 1, Варл., Янк. 1, Бяльк., Сл. ПЗБ, З нар. сл., Сцяшк.), ’рабіць свечку, макаючы ў гарачы воск’ (Нас., Шн.), сука́ти ’тс’ (беласт., Сл. ПЗБ), сучы́ць ’тс’ (Касп.). Укр. сука́ти ’сукаць’, рус. сука́ть, сучи́ть ’тс’, царк.-слав. сукати, польск., в.-луж. sukać, н.-луж. sukaś ’круціць вяроўку, нітку’, чэш. soukati, славац. súkať, серб.-харв. су́кати ’круціць’, славен. súkati ’тс’, балг. су́кам, макед. сука. Прасл. *sukatiскручваць, звіваць ніткі’ з’яўляецца ітэратывам да прасл. *sъkati, *sъkǫ ’звіваць ніткі, пасмы; навіваць пражу на цэўкі’, параўн. рус. дыял. ска́ть, ст.-рус. съкати ’сукаць’, чэш. skáti, славац. старое skať, роднаснага літ. sùkti, sukù ’круціць, паварочваць’, лат. sukt ’тс’, sukata ’матыліца’. Гл. Траўтман, 291; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1118; Фасмер, 3, 635, 798; Махэк₂, 545. Узыходзіць да і.-е. *seu̯‑k‑ < *seu̯‑//*su‑ ’згінаць, паварочваць, круціць’; гл. Бязлай, 3, 339–340; Борысь, 586; Шустар-Шэўц, 1374–1375; гл. яшчэ Варбат, Этимология–1980, 33; ЕСУМ, 5, 470.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жулёмак ’некалькі жмень ільну’ (беш., Нар. сл., 94). Параўн. рус. дыял. цвяр., наўг., перм., сіб. жу́литься ’сцісквацца’. Параўн. славен. žúželj, žuželj ’нешта скручанае разам’. Корань у жулёмак можа тлумачыцца паводле значэння ’сціснутыя сцяблы льну’, як і жменя: *žul‑ьm‑ъkъ. Слав. *žul‑ прадстаўляе і.-е. *geul‑ (Покарны, 1, 396–397) ’згінаць, скручваць’; параўн. арм. kalum ’бяру, хватаю’, ст.-інд. gōla‑h ’шар’. Элемент ‑ьm‑ адлюстроўвае былы суфікс (параўн. ‑мо: пражмо́ ’пражанае калоссе’, мульмо́ ’мазоль’, вязьмо ’перавясла’, Сцяцко, Афікс. наз., 54).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жужу́лачкі ’самаробныя цацкі з касцей, у якіх прадоўбваюць дзірачкі і ўцягваюць нітачкі’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. журжа1 ’тс’ (?), жураўка ’калодка з дзіркай (у прыладах)’. Параўн. яшчэ рус. тул. жижо́лка ’вяроўка’. Калі па сувязі з дзеясловам, што мае значэнне ’гусці’, магчыма суадносіць з коранем жужэць (гл.). Некаторыя іншыя магчымасці гл. журжа1. Фіналь ‑ачкі яўна суфіксальнага характару (< *‑ъk‑ьk‑i). Калекцыю агульнаслав. слоў на *‑i‑ гл. Мейе, Études, 2, 412–421; корань *geu‑ ’згінаць, скручваць’ мог мець пашырэнне ‑l‑ (Покарны, 1, 396–397; гл. жулёмак), першае жу‑ можа быць экспрэсіўным паўтарэннем. Гл. яшчэ жужалкі. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Сува́лак, сува́лок, сова́лок ’сувой, трубка палатна’ (Сл. Брэс., Уладз., ЛА, 4). Параўн. этымалагічна падобныя ст.-польск. swlak, swłak ’павітуха, Convolvulus L.’, ст.-чэш. svlak, серб.-харв. svlak ’тс’, балг. съ́влак, со́влак ’паўзучая расліна’, для якіх рэканструюецца праформа *sъ‑vol‑kъ адпаведна лац. con‑volv‑ulus (< convolvō), што дае падставы разглядаць гэтыя назвы як утвораныя ад кораня *volv‑ ’віць, абвіваць’ (Махэк₂, 597; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 353). Да валіць, валяцьскручваць, звіваць у адно’, гл. валіць2. Параўн. сава́лак ’кавалак апрацаванай гліны’ (віц., БЛ, 18, 62), рус. дыял. су́вылык ’пакулле’, гл. Фасмер, 3, 793.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

свива́ть несов.

1. (вить) звіва́ць, віць;

свива́ть верёвку віць (звіва́ць) вяро́ўку; см. свить 1;

2. (сплетать) сплята́ць, пле́сці;

3. (ссучивать) сука́ць;

4. (в трубку, кольцо) скру́чваць;

5. (снимать, развивая) звіва́ць; см. свить;

6. (обвивать свивальником) спавіва́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сы́чык ’скрутак лык’ (Бяльк., Сцяшк. Сл.; шкл., ЛА, 4), ’рухомая частка ў церніцы’ (Выг.), ’загваздка; жалезнае колца, што злучае “правіла” з задняй часткай воза’ (Арх. Вяр.), ’калок, які трымае пругло ў сілку на дзікіх качак’, ’трубачка, якую ўстаўлялі ў дзірку ў бочачцы пры наліванні гарэлкі ў кілішкі’ (ТС), сы́чыкі ’начоўкі з рылам для зліву вадкасці’ (капыл., Сл. ПЗБ), ’смажаная бульба’ (Сл. Брэс.). Разнастайны характар дэталяў з такой назвай звязаны з пераносам па функцыі, першаснае значэнне, відавочна, ’клін, стрыжань’, параўн. сыч2, гл. Звязана чаргаваннем галосных з сукаць; апафанічныя ступені *sъk‑/*suk‑/*syk‑скручваць, валяць, качаць’, аб якіх гл. Вірбат, Этимология–1980, 33–34.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)