скру́чваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. скру́чваю скру́чваем
2-я ас. скру́чваеш скру́чваеце
3-я ас. скру́чвае скру́чваюць
Прошлы час
м. скру́чваў скру́чвалі
ж. скру́чвала
н. скру́чвала
Загадны лад
2-я ас. скру́чвай скру́чвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час скру́чваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

скру́чваць несов.

1. (изготовлять кручением) свива́ть, скру́чивать;

2. (складывать трубкой) ска́тывать, свёртывать; скру́чивать;

3. сви́нчивать, отви́нчивать;

4. (сматывая, навивать на что-л.) сма́тывать;

5. (вертя, портить) свёртывать;

6. (связывать) скру́чивать;

7. безл. (сводить судорогами) корёжить, ко́рчить;

8. разг. зажи́ливать;

9. (удаляя сердцевину, изготовлять) де́лать;

1-9 см. скруці́ць 1-9

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да скруціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скруці́ць, скручу́, скру́ціш, скру́ціць; скру́чаны; зак.

1. гл. круціць.

2. што. Навіць на што-н.

С. дрот.

С. вуду.

3. перан., каго (што). Перамагчы, скарыць, узяць верх над кім-н.

С. ворага.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан., каго (што). Адолець, авалодаць (пра хваробу).

Дзядулю скруціў раматус.

На тым тыдні так скруціла (безас.), што не магла павярнуцца.

5. перан., што. Не вярнуць доўг, не аддаць належнае; не выканаць абяцанага.

С. пазычаныя грошы.

Узяла кош і скруціла, не вярнула.

С. вяселле.

6. што. Зняць што-н., круцячы.

С. гайку.

7. што. Доўга або неасцярожна круцячы, прывесці ў непрыгоднасць.

Так можна кран с.

8. перан., што. Сапсаваць (жыццё, лёс і пад.) каму-н.

Ты мне жыццё скруціў.

|| незак. скру́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. скру́чванне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скру́чивать несов., в разн. знач. скру́чваць;

скру́чивать верёвку скру́чваць вяро́ўку;

скру́чивать ру́ки скру́чваць ру́кі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трасці́ць, трашчу́, тро́сціш, тро́сціць; тро́шчаны; незак., што (спец.).

Злучаць, скручваць разам дзве або некалькі нітак.

|| зак. страсці́ць, страшчу́, стро́сціш, стро́сціць; стро́шчаны.

|| наз. трашчэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

извива́ть несов. выгіна́ць, закру́чваць, скру́чваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гба́ць

‘гнуць, складваць, скручваць, мяць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. гба́ю гба́ем
2-я ас. гба́еш гба́еце
3-я ас. гба́е гба́юць
Прошлы час
м. гба́ў гба́лі
ж. гба́ла
н. гба́ла
Загадны лад
2-я ас. гба́й гба́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час гба́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сви́нчивать несов.

1. (скреплять винтами) сашрубо́ўваць;

2. (отвинчивать) разг. скру́чваць, адкру́чваць;

3. (вертя, портить) разг. скру́чваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скру́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. скручваць — скруціць (у 1, 2 і 4 знач.) і скручвацца — скруціцца (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)