Ана́гр. Ст.-бел. запазычанне з ст.-слав., у якой з грэч. ὄναγρος; з XI ст. сустракаецца ў формах онагръ и анагръ; Скарына тлумачыў: онагри — лоси. Націск указвае на французскую крыніцу рускага слова > бел. (Крукоўскі, Уплыў, 87).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рабаця́га ’старанны, шчыры працаўнік’ (ТСБМ, Нас.; шальч., Сл. ПЗБ), робогця́га ’тс’ (ТС), рабацяќа ’працаўнік’ (Ян.), ст.-бел. (склонавыя формы) роботягу, роботягомъ (Сл. Скар.), роботяговъ, укр. роботя́га ’працавіты чалавек’. Утворана ад рабо́та (гл.) з экспр. суф. ‑аг‑а, параўн. Карскі (2–3, 34) адносна роботѧга (XVI ст., Скарына).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Збаўля́ць ’вызваляць, ратаваць’ (Нас.). Рус. избавлять ’тс’, укр. збавляти ’змяншаць, траціць’, параўн. вибаваляти ’ратаваць’, польск. zbawiać ’вызваляць, ратаваць’, ’адабраць’, чэш. zbaviti, славац. zbaviť, славен. izbáviti, серб.-харв. ѝзбављати, балг. изба̀вям, макед. избави. Ст.-слав. избавлꙗти. Ст.-рус. избавляти. Ст.-бел. избавляти, збавляти (Скарына). Параўн. ст.-бел. выбавити (Скарына). Наяўнасць паралельнай формы з вы‑ дае падставу лічыць рус. избавить стараславянізмам (Шанскі, 2, И, 19). Узвышаная семантыка, чаргаванне збавіць — збавляць у карысць ст.-слав., а не польск. паходжання бел. лексемы. Разам з тым нельга выключыць агульнаслав. і прасл. характар лексемы. Jьz‑bav‑i‑ti прэфіксальнае ўтварэнне; bav‑ — каўзатыў да byti. Гл. бавіцца, быць, Саднік-Айцэтмюлер, Handwört., 219–220; БЕР, 2, 16; Саднік-Айцэтмюлер, 1, 101.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зару́ка ’гарантыя’. Рус. прастамоўн. зару́ка ’падтрымка’, укр. зару́ка ’гарантыя, падтрымка’, польск. zaręka, в.-луж. zaruka, чэш., славац. záruka ’тс’, славен. zarǭka, zaroka ’заручаны’, серб.-харв. за̑руке ’заручаны’. Параўн. ст.-рус. заручити ’заверыць асабістым подпісам’ (XVII ст.), ст.-бел. заручити ’заручыць’ (Скарына). Бязафіксны прасл. назоўнік ад zarǫčiti (< rǫčiti < zǫk‑i‑ti, гл. рука) ’тое, за што (у чым) даюць руку’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тужылец, ст.-бел. тужылецъ ‘туземец’ (Скарына, ГСБМ). Адзінкавая фіксацыя ў Скарыны ставіць пытанне пра калькаванне больш распаўсюджанага тубылец (гл.), відаць, пад уплывам чэш. bydliti, bydleti ‘жыць’. Пра канкурэнцыю жыць і быць на балцка-славянскай тэрыторыі гл. Суднік, Полесье и этногенез славян. 1983, 59–61, параўн.: My тут век жыво́м, то му ту́больцы (ТС). Гл. жылец, жыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жыд уст. ’яўрэй’ (Нас.). Рус., укр., балг., макед. жыд, польск. żyd, в.-луж., чэш., славац., славен. žid, н.-луж. žyd, серб.-харв. жи̏д ’тс’. Ст.-слав. жидовинъ ’яўрэй, іудзей’. Ст.-рус. жидъ (XII ст.), ст.-бел. жидъ (Скарына). Агульнаслав. (да IX ст., ці прасл.?) запазычанне са ст.-італ. giudio < лац. iudaeus < грэч. ἰουδαῖος. Фанетычна ži‑ < žu‑. Фасмер, 2, 53 (з літ.); Махэк₂, 727; Эрну-Мейе, 326.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Звы́чай ’прыняты парадак; прывычка’. Рус. паўд. свы́чай, укр. зви́чай, польск. zwyczaj, славац. zvyčaj. Ст.-бел. звычай (Скарына), ст.-рус. звычай (1609 г.), съвычаи (XII ст.), ст.-бел. звычай. З суф. ‑ějь (гл. Слаўскі, SP, 1, 86–87) ад дзеяслова sъ‑vyk‑nǫ‑ti (гл. выкнуць). Улічваючы ст.-рус. съвычаи (XII ст.), наўрад ці ст.-бел. звычай паланізм (Булыка, Запазыч., 119). Сцяцко, Афікс. наз., 23. Гл. звыклы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Се́рца ‘сэрца’ (Бяльк., Сл. ПЗБ), се́рцэ ‘сэрца’, ‘гнеў’, ‘прыхільнасць’ (Нас.), ‘сэрца’, ‘гнеў’ (Пятк. 2), ‘сэрца’, ‘стрыжань’, ‘біла звана’ (ТС), ст.-бел. сердце ‘сэрца’ (Альтбаўэр), серъдце ‘тс’ (Скарына; паводле Карскага (1, 256) — “графічнае ъ”), серцо ‘тс’ (Карскі 1, 172); сюды ж серцаві́на ‘стрыжань, цвёрдая драўніна’ (Бяльк., Мат. Гом., брасл., Сл. ПЗБ). На пэўнай частцы моўнай тэрыторыі ўжываецца паралельна з сэ́рца (гл.), параўн. sérce альбо siérce (Пятк. 2).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жызнь ’жыццё’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. жизнь, укр. уст. жизнь (Грынч.), балг. уст. жизн, жи́зън (Речник на редки, остарели и диалектни думи…), ст.-серб. жизнь (Данічыч) ’тс’. Ст.-слав. жизнь ’тс’. Ст.-рус. жизнь ’тс’. Ст.-бел. (Скарына) жизнь ’тс’. Ст.-рус. са ст.-слав., дзе ад жи‑ (гл. жыць) з суфіксам ‑знь (як болѣзнь). Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 292; Мейе, Études, 456; Вінаградаў, Лексикология и лексикография (Избр. труды), 1977, 15.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Замо́к ’прыстасаванне для запірання’. Рус., укр. замо́к, польск. zamek, серб.-луж. zamk, чэш. zamek, славац. zamka, zámok ’тс’, славен. zamka ’пятля’, серб.-харв. за̑мка ’пастка, пятля’, балг. дыял. за̀мка ’вузел’, ’пятля’, макед. замка ’сіло, пастка’. Ст.-слав. замъкнѫти ’замкнуць’, ц.-слав. замъкъ ’замок’. Ст.-рус. замъкъ (XII ст.) ’замок’. Ст.-бел. замок (Скарына). Паўн.-слав. бязафіксны назоўнік zamъkъ ад дзеяслова za‑mъk‑nǫ‑ti (гл. імкнуць), дзе прэфікс надаваў значэнне адмежавання (як у замінаць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)