Сарамя́жысарамлівы, канфузлівы’ (ТСБМ, Гарэц., Янк. 1, Байк. і Некр., Мат. Гом., Ян., Сл. ПЗБ), сарамя́жлівы (Касп., Сцяшк., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), сарамя́жны (Байк. і Некр.) ’тс’. Укр. соромʼя́жний, соромяжли́вий, ст.-рус., ц.-слав. срамѧживъ, срамѧжьливъ, ст.-рус. соромяживый, соромяжьливый, польск. старое sromieżliwy, н.-луж. sromjažlmy, серб.-харв. сра́меж ’сорам’, славен. srameźljivсарамлівы’. Ад *sormęga, (гл. сарамяга) з рознымі суф. (Брукнер, 511; Шустар-Шэўц, 2, 1351); па апошняй прычыне прасл. форму узнавіць цяжка. Формы сарамя́злівы, сарамя́злівы (беласт., лях., Сл. ПЗБ), магчыма, пад польскім уплывам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ля́мця ’маўчун, ціхоня’ (слаўг., Нар. словатв.), у размоўнай мове ўжываецца і ця́мця‑ля́мцясарамлівы, няўклюда, няўмека, заўсёды апошні’. Відавочна, балтызм. Параўн. літ. lemtūtà ’павольны, непаваротлівы’ і tem̃pti ’цягнуць’, экспрэсіўны суфікс ‑ця, як у цёхця ’цяжкі ў хадзе’, рус. тютя, тюхтя ’павольны, някемлівы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

слі́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., што.

Змочваць слінай. Увесь час, пакуль яны былі ў хаце, Люда — сарамлівы, чорнавалосы падлетак у лапціках — цікавала на Толю з-за прасніцы і вельмі старанна слініла .. кудзелю, і вельмі старанна выводзіла доўгую нітку. Брыль. Клопікаў усё слініў і слініў агрызачак алоўка, старанна запаўняючы чыстыя старонкі сваёй кніжкі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маўмы́ра ’надта маўклівы, негаваркі’ (бялын., Янк. Мат., жлоб., Жыв. сл.; бых., Мат. Маг.; маст., Сцяшк. Сл.), ’насуплены, надзьмуты’ (кір., Нар. сл.), ’нясмелы, сарамлівы’ (Бяльк.), моўму́ра ’панурая асоба’ (ТС). Стары балтызм. Параўн. літ. maūmas ’маўклівы, маўчун’. Прасл. суфіксы ‑yra, ‑ura утвараюць экспрэсіўныя назоўнікі (Слаўскі, SP, 1, 27, 28).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сарамя́гасарамлівы’ (Шат., Байк. і Некр.), соромня́га ’саромніца’ (ТС). Ад сорам з суф. *‑ęga або *‑aga; да суфіксацыі параўн. SP, 1, 66. Брукнер, 511 заўважае, што *sormięga ужо не было вядома старажытным тэкстам. Таму бел. слова можа быць як архаізмам, так і адваротным дэрыватам ад сарамяжы, сарамяжлівы (гл. наступнае слова).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нясме́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які не вызначаецца смеласцю; сарамлівы. Прыехаў я ў Мінск як самы сапраўдны правінцыял: нясмелы, непаваротлівы, сарамяжы. Скрыган. Каля Дубравінай Косця заўсёды станавіўся нясмелы і негаваркі. Карпюк. // Які выражае адсутнасць смеласці. На нясмелы стук у дзверы Стафан падышоў і спытаў: — Хто там? Колас.

2. перан. Які слаба праяўляецца. Недзе далёка-далёка грымеў першы нясмелы гром. Асіпенка. Прарваліся аднекуль нясмелыя промні сонца. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сці́пны ’паважны; скромны, сарамлівы’ (Нік., Оч.), ’лоўкі, акуратны’ (Касп.), ’хто ўмее добра працаваць’ (докш., ушац., Пан.), ’працалюбівы’ (Шат.). Відаць, узыходзіць да чэш. vtípný ’вынаходлівы, кемлівы, лоўкі, дасціпны’ няяснага паходжання (выводзяць з *tipati ’ўпіхваць, уціскаць’, гл. Борысь, 121), верагодна, праз польскае пасрэдніцтва, дзе пераважаюць формы *stip‑ з прыстаўкай (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 50). Гл. дасціпны, досціп (гл.) з выпадзеннем ў (Станкевіч, Язык, 1029), параўн. ст.-бел. недовсципъ, недовтипъ ’някемлівасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сці́слы ’выкладзены коратка, лаканічны; кароткі’ (ТСБМ), сьці́слы, сьці́склы ’сціснуты, шчыльны; кампактны’ (Ласт.), сці́слы, сці́склы, сці́склівы ’ашчадны, скупаваты’ (брасл., паст., смарг., Сл. ПЗБ), сці́слы ’сціпла, ашчадна жывучы’ (Нас.), ’ашчадны, скупы’ (Бяльк.), ’скупы, прагны’ (Ян., Жд. 2), ’вельмі скупы, хцівы’ (Растарг.), сці́склы ’эканомны’ (Ян.), сці́склівы ’ашчадны, які намарна нічога не пусціць’ (Варл.), сці́слівысарамлівы’ (Мат. Гом.). З польск. ścisły, старое ścisliwy, ściskły ’шчыльны; дакладны; скупы’, якое ад ściskać ’сціскаць’ < ciskać ’ціскаць’ (Брукнер, 530; Борысь, 614).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плахі́1 (плахт) ’дрэнны, нядобры’ (Бяльк.; чэрв., пух., даўг., Сл. ПЗБ; Ян.), ’непрыстойны’ (віл., Сл. ПЗБ). З рус. плохой ’кепскі, дрэнны’, ’няўжыўчывы’, ’непрыгожы, несамавіты’, ’дурны, някемлівы, бесклапотны’ і інш., якое з’яўляецца глухім варыянтам балтызма благіліт. plūgas ’благі, дрэнны, паганы’, ’худы’, ’слабы’, параўн. прасл. *hasъліт. grožis ’краса’, прасл. xytrъліт. gudrus ’хітры’, альбо пад уплывам рус. плохой бел. благі змяніла звонкія зычныя на глухія.

Плахі́2 ’спакойны, добры’ (шчуч., пруж., Сл. ПЗБ), ’слабы’ (Ян.), ’ціхі, сціплы’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). Укр. плохий ’спакойны, ціхмяны, лагодны, рахманы, пакорлівы’, польск. płochy ’палахлівы, дзікі’, ’ветрагон’, ’марны, нікчэмны’, кш©. ріохі ’тс’, ’хуткі’, чэш. piachy ’палахлівы, асцярожны’, ’сарамлівы’, ц.-слав. плахі? ’баязлівец’, стараж.-рус. плахі? ’трывога’, плахый ’які памыляецца’, славен./Λ//? ’сарамлівы’, серб.-харв. плах ’парывісты, запальчывы’, ’круты’, макед. плах, балг. плах ’баязлівы’. Прасл. *polхь, параўн. поўнагалосныя формы: бел. полах, рус. і ўкр. по́лох, роднасныя ст.-грэч. πάλλω ’ўзбуджаю, узварушваю’, πελεμίζω ’трэсці (трасу)’, ст.-нарв. felms‑fiillr, гоц. us‑fihna ’напалоханы’, ст.-нарв. j&la ’напалохаць’ < і.-е. *pólo‑/*póle (Вязлай–Сной, 3, 45; Фасмер, 3, 317). Бел. і ўкр. формы з пло‑, відаць, пад уплывам польскай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наха́бны, ‑ая, ‑ае.

Які вызначаецца нахабствам; бесцырымонны, бессаромны. Нахабныя дамаганні. □ [Адам:] — Ёсць, брат, у горадзе людзі, якія не пакарыліся і не пакарацца нахабным заваёўнікам... Якімовіч. Я хлопец сціплы і не нахабны, можна сказаць, сарамлівы і нясмелы. Чарнышэвіч. // Назойлівы, неадчэпны (пра жывёл, птушак, насякомых). Дзверы ў сенцы яшчэ не адчынены, ды каля парога, на траве, стракаціць ужо і настойліва кланяецца хаце вечна галодная, нахабная арава качак. Брыль. // Які выражае нахабства. Нахабны тон. Нахабны выгляд. □ Лена адвярнулася: вельмі ж нахабны позірк у гэтага «казла», як называлі Вадзягу ў сяле. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)