я́драны, -ая, -ае.

1. 3 буйным спелым ядром.

Я. арэх.

2. перан. Які адрозніваецца ў якіх-н. адносінах: здаровы, моцны, мажны (пра чалавека), свежы, чысты (пра паветра, надвор’е), моцны, які настояўся (пра напіткі), пругкі, сакавіты (пра плады, зелень), грубаваты, але яркі і выразны (пра слова, мову і пад.) і г.д.

Я. мужчына.

Ядранае паветра.

Ядранае збожжа.

|| наз. я́дранасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каву́н, ‑а, м.

1. Расліна сямейства гарбузовых з ляжачымі сцёбламі і вялікімі салодкімі пладамі. На палях, апрача пшаніцы, рассцілаюцца цэлыя лясы сланечніку, палеткі кавуноў, дыняў, агуркоў. Пестрак.

2. Круглы сакавіты плод гэтай расліны з салодкай мякаццю чырвонага колеру. У хаце было чыста і прыбрана. На стале ляжалі спелыя дыні, кавуны. Няхай.

[Укр. кавун з цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́чны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і сакавіты. Растуць, цвітуць сады і вінаграды, У сонцы спеюць сочныя плады. Купала. І сонца узышло! Трубі, трубі, пастух! Склікай кароў сваім вясёлым клічам. Травою сочнаю іх пачастуе луг, Напоіць рэчка іх вадой крынічнай. Панчанка. З-за тоўстых сочных губ паказваліся вялікія конскія зубы. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сядзёр ’сок’ (Стан.): сядзёр кляновы (гродз., П. Сяўрук), сядзёрыстысакавіты’ (барыс., леп., Стан.). Няясна; выраз сядзёрысты сок, гарэлка ’даволі моцны’ (бягом., там жа) Станкевіч параўноўвае з сядравы (вецер) ’халаднаваты’, варыянта з пратэзай да я́дравы ’халодны’: ядравая раніца, халодная (барыс., Сл. ПЗБ), гл. сядравы. Менш верагодна з сідр ’слабае віно з яблычнага соку’ (ТСБМ), што з франц. cidre ’напой з яблыкаў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тыпа́ж, ‑у, м.

1. Сукупнасць тыпаў, узораў, мадэлей якіх‑н. дэталей. Тыпаж самалётаў. Пашырэнне тыпажу металаапрацоўчых станкоў.

2. Сукупнасць прыкмет, характэрных для якога‑н. грамадскага разраду, тыпу людзей. Сацыяльны тыпаж. □ Тыпаж бярэцца сакавіты, персанажы выкрываюць сябе праз учынкі, без надакучлівага маралізавання. Лужанін.

3. Акцёр з яркай характэрнай знешнасцю, які падыходзіць па сваіх даных для пэўнай ролі.

[Фр. typage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сі́лас, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Сакавіты корм для жывёлы, які атрымліваецца пры заквашванні здробненых кармавых культур у спецыяльных збудаваннях (вежах, траншэях, ямах і пад.). Закладка сіласу. □ У першы год свайго гаспадарання, калі туга было з кармамі, Шаманскі прапанаваў Міхалу Кахновічу абіраць людзей і касіць асаку на сілас. Дуброўскі.

2. ‑а. Спец. Вежа або яма для захавання такога корму.

[Ісп. silos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каву́н ’расліна сямейства гарбузовых з ляжачымі сцябламі і вялікімі салодкімі пладамі; круглы сакавіты плод гэтай расліны з салодкай мякаццю чырвонага колеру’ (БРС, ТСБМ, Касп., Кіс., Нас.). Укр. кавун, рус. дыял. кавун, польск. kawon, адкуль і чэш. kavon (арх.), н.-луж. kawon. Лічыцца запазычаннем з Усходу; у якасці крыніцы называюць тур. kaun, kavyn ’дыня’, параўн. тат., каз., кыпн. kaun ’кавун, дыня’, уйг., чагат. kaɣun ’дыня’, азерб. gavun, гл. Фасмер, 2, 154.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сі́лассакавіты корм для жывёлы’ (ТСБМ), сіло́с ‘тс’, ‘мешаніна’ (Янк. 3.), сі́лас, сіло́с іран. ‘вінегрэт’ (Сл. рэг. лекс., Сл. Брэс.). Новае запазычанне праз рус. си́лос ‘тс’, дзе з’явілася ў 2‑й пал. XIX ст. Крыніцай запазычання з’яўляецца ісп. silos ‘падземнае глыбокае цёмнае памяшканне’, ‘яма для захоўвання збожжа’, якое ўзыходзіць да грэч. σιρός ‘мера аб’ёму’, ‘яма для захоўвання збожжа’; гл. Трубачоў, Дополн., 3, 622; Караленка, Лексикогр. сб., 3, 1958, 139 і наст.; КЭСРЯ, 409.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

буйны́, -а́я, -о́е; буйне́йшы.

1. Які складаецца з аднародных, больш чым сярэдняга памеру адзінак; падкрэслена вялікі па памеры.

Буйное зерне.

Буйныя літары.

Чалавек буйнога складу.

2. Вялікі па плошчы, колькасці, па канцэнтрацыі сродкаў.

Буйное прамысловае прадпрыемства.

Б. капітал.

3. Выдатны, найбольш прыкметны сярод іншых.

Б. спецыяліст.

Б. вучоны.

4. Важны, сур’ёзны.

Буйная размова.

5. Багаты, шчодры.

Буйная раса́.

6. Вялікі, хуткі, магутны.

Б. рост эканомікі.

7. Значны па выніках, важны па значэнні.

Буйная перамога.

8. Багаты, сакавіты.

Буйная збажына.

Усё на палях буйна (прысл.) красавала.

Буйная завязь.

Буйная зеляніна.

|| наз. бу́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

санаві́ты, ‑ая, ‑ае.

Уст.

1. Які мае высокі чын, сан. І пад’ехаў князь той сакавіты, Серабром і золатам расшыты, Зіхаціць, як ясная зара. Бялевіч. [Валуеў] любіў пагаварыць пра карысць Расіі, асабліва, калі слухаюць санавітыя людзі. Караткевіч.

2. Паважны; важны з выгляду. Сама Гертруда з роўнай усмешкай на сціснутых губах абняла санавітага чалавека. Чорны. // Які ўласцівы такому чалавеку. Людзі ходзяць урачыста. У святочных строях, А з павагай, з сакавітай, — Ходзяць, як героі. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)